Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль Ротэк нейкімі дварамі ды агародамі аб'язджаў нагрувашчванне машын, Мікалай паспеў заглянуць у апусцелую рэдакцыю і набраць свежых газет. Калі ж выехалі за горад, ён разгарнуў газету і ўсміхнуўся.

Гледзячы на паперу, можна было рагатаць.

У занятай савецкімі войскамі Усходняй Прусіі кінапера-соўкі ўжо паказвалі дакументальныя фільмы аб злачынствах нацыстаў на савецкай зямлі. Цэнтральны орган нацыянал-са-цыялістаў «Фолькішэр бэобахтэр» інфармаваў пра гэта і гразіў:

«Ладна, ладна, няхай покуль што паказваюць. Палатняны экран сцерпіць усё!..»

У «Пройсішэ нахрыхтэн» замест перадавой — тлустым шрыфтам надрукаваны заклік — не паддавацца паніцы, вытрываць і браць прыклад са Сталінграда.

«Гэты горад,— павучала газета,— таксама быў абкружаны з усіх бакоў ворагам, і амаль поўнасцю занялі яго нямецкія войскі, але бальшавікі ўсё ж такі знайшлі ў сабе сілы выстаяць ды адагнаць праціўніка. Хіба не здольны на такое мы, немцы — слаўныя нашчадкі нарманаў?! Як бы цяжка ні было, мы па-вінны ваяваць! Мы будзем ваяваць і ніколі не капітуліруем! Нам патрэбны, гаворыць фюрэр, толькі тры рэчы: вайна, вайна, вайна, бо любы мір будзе для нас шмат горшы!..»

У чэрвені 1941 года немцы ў сваіх зводках не інфарма-валі, дзе знаходзіцца лінія фронту, каб толькі інфармацыяй не карысталася камандаванне Чырвонай Арміі. Цяпер немцы самі не ведалі, дзе знаходзяцца іхнія часці. Становішча на франтах нямецкія газеты вызначалі па дакладах карэспандэнтаў англійскага агенцтва Рэйтэр, амерыканскага Асашыэйтэд Прэс, нашага ТАСС...

4.

У раёне Шнайдэмюле, калі аб'язджалі танкавую калону, Мікалай насцярожыўся — з'явіліся савецкія самалёты. Паветра-ныя браневікі ядавіта-змяінага колеру са свежымі чырвонымі зорачкамі на плоскасцях ляцелі нізка і адразу выклікалі ў калоне паніку. Мікалай забраўся ў кювет, дзе яму ўспомніліся першыя дні вайны.

Бездапаможнае прыгранічнае Гродна. Мікалая са студэн-тамі ўзялі ў атрад СПА. Перад яго вачыма зараз паўсталі зага-рэлыя спатнелыя зенітчыкі, якія плакалі ад крыўды ды рвалі на сабе гімнасцёркі,— скончыліся снарады, і з навалай варожых самалётаў яны сваімі шматлікімі стваламі нічога не маглі зра-біць. У бясхмарным ды смярдзючым ад дыму небе нахабна снавалі «штукасы» і «месершміты» з крыжамі ды свастыкамі на бартах. Ашалелыя ад страху жанчыны з дзецьмі, якіх самалёты засталі на сярэдзіне моста, з лямантам скакалі цераз парэнчы з дванаццаціметровай вышыні ў Нёман, бытта ў вадзе чакала іх збавенне. З занёманскай часткі горада ў цэнтральную, з цэнтральнай у занёманскую з трывожным лямантам насіліся адной вялізнай чорнай хмарай ашалелыя галкі...

Усё гэта было.

Таму, калі савецкія штурмавікі цяпер зайшлі на шашу зноў, Мікалай адчуў, якую маленькую мясціну займае ён на зямлі і якая вялізная перад «Іламі» плошча прасціраецца з варожай тэхнікай. У нашпігаваным нямецкімі машынамі полі неўзабаве пачуўся танец смерці. Да ашалелага ад узбуджанасці Мікалая сталі даходзіць толькі асобныя яго фрагменты.

Уздыбленыя танкі, грузавікі, злоснае фырканне асколкаў.

Над галавой — імклівыя віхры грудак з мёрзлай зямлі і калючага, як агонь, снегу.

Абрубак чалавека, сіратлівая кісць рукі, замест нагі — агалёная белізна бедранай касці. Сплюшчаны чэрап.

Слізкае, крывавае месіва. Застылы жах на твары і ашале-лага танкіста, які, ахапіўшы галаву, разбрызгвае нагамі гэтую ліпкую, тлустую, бардовую гразь, бяздумна некуды ляціць ды плача чорнымі слязьмі.

Напоўнены дзікім шчасцем Мікалай закрычаў пілотам:

— Ну-у, родныя хлопчыкі, давайце!.. Малаціце іх, мярзотнікаў, за ўсё!.. Даўно яны гэтага вартыя!.. Заходзьце, мілыя, заходзьце яшчэ раз!..

Для чалавека, які надта ўзбуджаны, час ляціць імгненна. Будніку здалося, што самалёты адляцелі надта скора. Выбраўшыся з кювета, ён выявіў, што машыны яго разам з шафёрам не існавала. Мікалай вельмі здзівіўся — здарылася гэта на вачах, а ён нават не заўважыў.

I Мікалай павалокся па разварочаным полі ўздоўж абсмаленых «пантэр» і «тыграў», браневікоў і танкетак з абгарэлымі на вугаль чалавечымі лялькамі, у што ператварыў агонь танкістаў.

Нехта кагосьці панічна клікаў, прасіў дапамогі.

Нехта лаяўся — доўга, адмыслова, успамінаючы чорта і святыя дары, пераплятаючы нямецкую лаянку з рускай.

У бліжэйшай яме хтосьці прарэзліва вішчэў — бытта яму прышчаміла пальцы...

Мікалай адзін радаваўся гэтаму разгрому. З вышыні свайго двухметровага росту ён з трыумфам разглядваў былых уладароў Еўропы, якія ў яго Зеляневічах не адчынялі інакш і брамкі як толькі ботам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x