Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер гэта былі бездапаможныя чалавечыя фігуркі ў зялёных шынялях, што бесталкова мітусіліся, енчылі ды клікалі адзін аднаго.

I раптам — выбух!

Ракавая дэтанацыя наступіла раней, чым Мікалай паспеў падумаць, што разарваўся прыстрэлачны снарад нашай артылерыі і хутка пачнецца тут новае пекла, але гэта майму земляку ўжо ведаць не было суджана. Мікалай толькі адчуў моцны штуршок ды заўважыў, што шаша з абгарэлымі танкамі раптам павярнулася да яго вертыкальна, а ён ужо спрабуе беспаспяхова ўзбірацца па ёй, як па драбіне, убіваючы кіпцюры ў месцамі адталую зямлю.

Потым Мікалай адчуў, што ён чамусьці ляжыць, як спавіты, не можа варухнуць ні рукой, ні нагой, і яму раптам стала лёгка-лёгка, бы ў сне. Далей Мікалаю здалося, што ён нясецца па дарозе і з нейкай вышыні, зводдаль разглядвае даўно не голеныя, напружаныя, злыя морды.

«Што гэта са мной? — падумаў ён.— Ага, я ранены і трызню. Ды ранены, здаецца, грунтоўна. А як жа радыёграма?! — агарнуў хлапца адчай. Ён нават упікнуў сябе, што не паслухаўся вадзіцеля і паехаў карацейшай дарогай, а не ў аб'езд: — Адчуваў, мярзотнік, няладнае!..»

Дзесьці побач трэснуў новы выбух прыстрэлачнага савецкага снарада. Мікалай улавіў яшчэ нейкія гукі, але яго ўжо ахапіла апатыя да ўсяго на свеце і толькі прабілася жаласць да сябе. На імгненне, як у сне, перад патухаючым зрокам мільганулі Зеляневічы, маці, браты, нейкае поле з адзінокай грушай, і на гэтым свядомасць яго пагасла.

5.

А неўзабаве пачалася артпадрыхтоўка армій Ракасоў-скага.

Столькі мінут, колькі было прадугледжана штабам Другога Беларускага фронту, дрыжэла і падскоквала навокал зямля ад выбуху снарадаў рознага калібру. Як цацкі, лёгка падскоквалі і зноў дыбіліся абгарэлыя танкі, машыны, ды хадуном хадзіла мёрзлая зямля. Нешматлікія і дэмаралізаваныя немцы пазашываліся ў траншэі, ямы, варонкі, наверсе засталіся толькі падсмажаныя і страшныя лялькі з танкістаў, шафёраў, ды ў кювеце ўсё ляжаў даўзёрны белакуры эсэсавец. Калі побач ухалі снарады, усе трупы падкідвала, яны, як жывыя, мянялі палажэнне, целы абсыпала грудкамі ды калючым снегам...

Ішоў сакавік 1945 года. Снарадаў ды гарматных ствалоў Савецкая Армія мела ўжо дастаткова. Нашая артылерыя малаціла варожыя парадкі доўга, грунтоўна і шчодра. Яна нанесла немалую шкоду тэхніцы ворага, разбурыла яго вузлы сувязі, бетонныя і земляныя агнявыя кропкі. Гарматы сваімі вогненнымі джаламі дабраліся і да салдат у траншэях і ямінах, але, як знарок, як часта бывала на вайне, Мікалая не кранула болей і асколачкам.

Праз некалькі гадзін суцэльным патокам хлынулі сюды лавіны чырвонаармейцаў. Ішлі і ішлі шэрыя ад стомы, з каменнымі тварамі, зацятымі вуснамі тысячы байцоў — вялікіх пакутнікаў гістарычнага змагання з нацыстамі — белых і чорных, рускіх і беларусаў, украінцаў і грузінаў...

Нарэшце першыя эшалоны пракаціліся.

У тым месцы, дзе «Ілы» разбамбілі танкавую часць, пахавальная каманда, якая складалася з пажылых дзядзькоў, не вельмі спяшаючыся, прыступіла да свайго невясёлага абавязку. Трупаў чырво-наармейцаў на гэты раз байцы не выявілі, затое ўсюды валяліся нацысты.

Дзядзькі падаставалі з нямецкіх кішэняў дакументы ды прыняліся звалакаць целы.

Вялізнага эсэсаўца ледзьве ўдвух прывалаклі.

Слаў, слаў недзе сваёй фрау пасылкі з Расіі, абяцаў і сам завітаць і — не дайшоў!..

Гэтыя салдаты, як яны самі пра сябе казалі, усю вайну «прапоўзалі на жыватах». Адзін з іх быў аж дванаццаць разоў ранены, у іншага на фронце загінула тры сыны. Камандаванне аб іх паклапацілася. Восенню, калі 3-я Ударная армія закончыла ў Курляндыі ліквідацыю варожай групіроўкі і адышла ў тыл, каб перавесці дых, ветэранаў забралі з батальё-наў ды накіравалі на гэтую спакойную пасаду. Спачатку салдаты выяўлялі цікавасць да кожнага нябожчыка-немца, разглядвалі яго раны, прыкідвалі, які ён быў пры жыцці, і нават шкадавалі, калі нябожчык быў малады, але цяпер прызвычаіліся і сваёй увагай абдзялялі не кожнага.

На заўвагу таварыша другі салдат толькі буркнуў:

— Адваяваўся і гэты гіцаль, царства яму нямецкае!

Ён адчапіў у Мікалая незаўважаны раней планшэт ды шпурнуў яго на нямецкую пярэстую плашч-палатку, дзе ўжо ляжала горба «зольдатэнбухаў» і незразумелых папер, з якімі пакідалі яны разбірацца штабнікам. Ветэран ссунуў на патыліцу замызганую вушанку з зорачкай, выразанай з банкі з-пад кансерваў, папляваў на рукі ды ўзяўся за рыдлёўку.

Салдаты ўзяліся закапваць трупы. Рабілі яны гэта спрытна, грунтоўна і не без задавальнення — бытта ў глыбокім бліндажы, разварочаным снарадам буйнакалібернай гаўбіцы, завальвалі яны зло, якое, можа, ліха на яго, яшчэ вярнуцца, калі сваю работу пахавальная каманда зробіць абы-як.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x