Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як было цярпець такое амаль кожны дзень на працягу двух доўгіх ваенных гадоў, не выдаючы сябе, застаючыся з чыстым сумленнем, не пераходзячы той граніцы, дзе канчаец-ца патрыёт ды пачынаецца саўдзельнік злачынстваў?!

Якая патрэбна чалавеку вытрымка для таго, каб у гэткім пекле працягваць сваю справу. Ці знайшоў бы ў сабе столькі сілы волі я?

I, як парадокс, герояў такіх, як Мікалай Буднік, чакала трагічная, фатальная доля. Партрэты людзей, падобных да Кос-цевага брата, часамі пачалі друкавацца пару дзесяцігоддзяў пасля вайны і часта — пасля смерці.

2.

Болей пра свайго знаёмага, на жаль, нічога не ведаю. У дзейнасці яго многа для мяне самога няяснага.

Напрыклад, я не ведаю, якую Мікалай займаў апошні час пасаду ў немцаў. Па архіўных дадзеных канцылярыі Беластоц-кага «бецырка» ў Цымермана лічацца людзі з карэннымі ня-мецкімі прозвішчамі і такімі ж імёнамі. Выходзіць, Мікалай у іх служыў пад чужым прозвішчам? Тады паўстаюць іншыя пы-танні.

Фашысты, гэтыя абаронцы чысціні расы, такую далі прамашку, што паверылі фальшывым дакументам Мікалая і на высокую пасаду ў СС узялі самага звычайнага беларуса?

Як Мікалай пазбег падазронасці? Якія былі ў яго непрыемнасці ў сувязі з гэтым?

Мы не ведаем, у каго ён быў закаханы, як наогул нічога невядома пра жыццё героя ў Беластоку.

Нам невядомыя і падрабязнасці таго, як Мікалай загінуў. Дабівацца і шукаць іх? Зашмат часу прайшло з тых гарачых дзён, а паміж людзьмі існуе суровы і няўмольны закон: жывыя, як бы яны ні кляліся помніць, рана ці позна ўсё ж такі забываюць мёртвых, а мёртвыя не могуць расказаць пра сябе ўжо таму, бо мёртвыя.

На аснове некаторых звестак, недарэчную смерць Мікалая я прыблізна магу апісаць.

3.

У пачатку сакавіка Мікалай праз Заходнюю Прусію вяртаўся ў Берлін са службовай камандзіроўкі. Цяпер у яго быў абавязак — кантраляваць настрой «русской добровольческой армии» (РДА). Гэтай вайсковай фармацыі былі падпарадкаваны рэшткі батальёна Рагулі, роты Камінскага, Кушаля ды астатнія ўзброеныя банды беларускіх нацыяналістаў.

Наслухаўся і наглядзеўся Мікалай шмат, у яго было што перадаваць у Маскву.

Недзе побач грымела перадавая. Мікалай імчаў уздоўж фронту па ракаднай шашы, уяўляючы, як дома ўключыць рацыю ды пачне перадаваць шыфроўку. Ён укладваў сабе тэкст ды адначасова прыдумваў, як абдурыць нямецкіх радыёпеленгатараў. У той жа час Мікалай уважліва сачыў і за тым, што тварылася вакол. Да сваёй ролі ён ужо даўно пры-звычаіўся адносіцца менш-больш спакойна. Страху няма месца, калі ведаеш, што трэба рабіць і жывеш толькі клопатамі, страх тады — перашкода к мэце.

Было да чаго прыглядвацца.

Уся дарога — забітая тэхнікай і людзьмі разгромленай арміі. Пад незлічонымі коламі і гусеніцамі хлюпала слізкая гразь. Адусюль несліся нервозныя крыкі і лаянка. Немцы былі разгубленыя. Іх наогул нельга было пазнаць — шэрыя, брудныя і нават як бы меншыя ростам салдаты, бесталковыя камандзіры, пакіданыя на абочынах, зарытыя насамі ў зляжалы снег машыны.

У нейкім гарадку яны не маглі пераадолець затору, утворанага з гармат, грузавікоў ды фурманак з перасяленцамі. Буднікава машына вымушана была спыніцца ў гэтым хаосе, і ветравое шкло амаль упёрлася ў тры пары ботаў, якія звісалі зверху.

Далей грувасцілася горба трэсак, зямлі, пакрышанага танка, а на ўцалелай сцяне з абрыўкамі абояў недарэчна блішчаў лакам карычневы шкафчык сцяннога гадзінніка.

Мікалай высунуў галаву з кабіны.

На тоўстых вяроўках, закінутых на жалезны гак да тэлефоннага слупа, пагойдваліся тры маладзенькія салдаты з плакатамі на грудзях:

«Я — дэзерцір. Я прадаў фюрэра і Германію. Ганьба мне!»

Буднікаў шафёр Ротэк — прыбалтыйскі немец і закаранелы нацыст — абурыўся:

— У гэтакі цяжкі для радзімы час здрадзіць фюрэру!.. Подлыя шкуры!

Мікалай за Ротэкам ведаў не адно злачынства. Нарэшце не трэба было падтрымліваць добрых адносін з гэтым ненавісным тыпам, і ён напаў на шафёра:

— А ты — што, спецыяльна машыну загнаў у тупік? Хочаш заняць месца побач з гэтымі трыма тыпамі? Пяць мінут табе часу на выезд з кавардака!

Мікалай вылез з машыны.

Усяго з паўсотні кіламетраў адгэтуль кацілася лавіна армій Ракасоўскага. Мікалаю выпала быць яе авангардам і ў тыле праціўніка глядзець поўнымі вачыма, прысутнічаць пры разла-жэнні войска нацыстаў, быць сведкам краху трэцяга рэйха.

На плошчы, каля біцюга з задранымі капытамі, расцягнулася чарга цывільных. Пажылыя мужчыны і жанчыны тупымі нажамі адпілоўвалі нясвежае чырвонае мяса ды клалі яго сабе ў сумкі. Чарга за канінай доўгая, немцы і тут засталіся немцамі — не тоўпіліся, стаялі адзін за адным з інтэрвалам на метр...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x