— Вэг! — вызверыўся салдат, запіхваючы штык у пахву.
— Што ж гэта ро-обінда?! Пашкадуйце вы хоць мяне-е — ён адзіны ў мяне, адзінае ў мяне дзіця!.. I ў вас недзе ж такса-ма мацяркі е!.. Сын мой пагарачыўся, так з кім не бывае!.. Не пралівайце нявіннай крыві, дзеці, што вы ўзду-умалі?!
Раззлаваны салдат накіраваўся да старой і замахнуўся на яе падкутым ботам.
Грыцук выскачыў з ямы. Гофман і Ліке кінуліся яго пераняць.
Калі старую з рассечаным тварам жанчыны адвалаклі на бліжэйшы падворак, Брумель ужо пра яе забыў. Але жанчына крычала на яго і адтуль:
— На, на, антыхрыст, страляй і ў мяне!.. Каб ты свету не бачыў! Вылюдак няшчасны, хай праклятай будзе твая маці, такога нехрысця спарадзіўшы!.. Пусці, Тэкля, я яму слепакі выдзеру, сіла ў мяне шчэ е-е!.. Я задушу гэтага гада, пусці, Тэклечка!
— Сціхніце, мама!.. Прыйдзе час і на іх! — крыкнуў ёй сын.— Даглядайце дзяцей з Галяй!..
— Швайгэн! — абрынуўся на яго Ліке.
Гофман выбіў нагой у Грыцука рыдлёўку.
11.
Грыцуку загадалі павярнуцца тварам да ямы. Брумель прыставіў яму рулю карабіна да вуха.
Жанчыны і дзеці на падворках залямантавалі.
Бах!— у сухім паветры грымнуў стрэл, чалавек асунуўся ў яму.
З гумна ўзняліся вароны.
Цяля парвала вяроўку і, задраўшы хвост, панеслася да рэчкі.
Людзі прыціхлі і пахаваліся.
Брумель паклікаў да ямы сяброў, і яны ўсе хвіліну глядзелі ўніз. Затым немцы накіраваліся да дарогі.
Буднік заўважыў, што ішлі яны бадзёра, у іхніх вачах з'явілася нешта новае: у іх свяцілася калі не радасць, то нейкая самаздаволенасць і пачуццё выкананага абавязку.
— Біттэ! — Гофман з паважаннем перадаў планку обер-яфрэйтару.
— Данке! — адказаў той, засаджваючы кавалак дрэва за папругу з бляшкай, на якой віднеліся словы: «Гот міт унс».— Абфарт!
Пералазячы праз жэрдку, немцы неяк занадта велікадуш-на запрасілі Будніка не адставаць, разабралі веласіпеды і паехалі не азіраючыся.
Але Буднік застаўся.
Да ямы пакуль што ніхто не падыходзіў. На гурбачцы жоўтага пяску там сядзела Грыцучыха. На каленях у звар'яцелай жанчыны ляжала сынава галава. Растрапаная, з рассечаным і акрываўленым тварам маці старанна вытрасала з абсмаленых парахавымі газамі сынавых валасоў пясок, скідвала з аголеных грудзей пілавінне, дзьмула ў крывавыя ямы вачніц, як дзьмуць малому на драпіны, і ласкава, цярпліва пыталася:
— Табе, сынок, баліць?.. Нічога, Толічак, пацярпі!.. Хутка з Ваўкавыска вернецца татка з доктарам... А покуль што я табе загавару: лішай-лішай, агонь мяшай!.. Лішай-лішай, агонь мяшай!.. Цьфу, цьфу, цьфу, згінь, Ярыла!..
Амярцвелы Буднік доўга глядзеў на дзікі малюнак. Затым сеў на веласіпед ды націснуў на педалі. Круціў з лютасцю педалі і думаў: гэтага акупантам ён не даруе ніколі.
1.
Гэтаксама я магу сабе ўявіць і «акцыю» расстрэлу людзей, пачатак якой мы некалі з Валодзькам назіралі праз турэмнае акно ў Беластоку, калі з пад'езда выводзілі Мішу Толуця, як вязалі іх ды кідалі ў машыны з брызентавымі верхамі, каб адправіць іх у страшнае месца Пескі. У смяротнікаў, сціснутых у кузавах, бы селядцы ў бочках, ні ў кога не было сумнення, што іх чакае. Бо арыштантаў нават павязалі дротам,— як непатрэбную рэч, якую збіраюцца выкінуць на сметнік і таму не клапоцяцца аб выгодзе. Але людзям здавалася, што здарыцца самае страшнае яшчэ не скора, і покуль што яны рукі стараліся трымаць так, каб менш упіваўся ў запясце метал.
Толькі апошні шлях надта кароткі. Апамятацца ніхто не паспеў, як машыны спыніліся.
Скурчыўшыся ад ранішняй сырасці, з аўчаркамі на павадках стаялі эсэсаўцы. Галодныя сабакі ўзнялі шалёны брэх. Выштурханыя з кузаваў людзі жмурыліся ад яскравага сонца, ад мільярдаў бліскучых расінак на траве. Неўзабаве паліцаі павялі іх да ўзгорка.
Прыгавораныя яшчэ нічога не ведалі пра страшную яму, яны бязладна і паспешна брылі ў той бок, куды іх перлі бобікі.
Звар'яцела гарланілі немцы, каторыя камандавалі «акцы-яй». Гэта быў адзін з прыёмаў катаў. Крыкам і віскам параліза-валі ахвяры на тыя пару мінут, пакуль ішла працэдура дастаўкі людзей да месца. Шалёны віск сваіх хлебадаўцаў паліцаі чулі кожны дзень і заўсёды яго тлумачылі па-рознаму.
Мінулы раз выладаваная з машын партыя стала разбягац-ца. Бобікам здалося, што гэта з за іхняй непаваротлівасці рас-стралялі тады цэлую партыю не ля ямы, і акрываўленыя целы давялося потым далёка валачы, ад крыві рукі і мундзіры доўга адмываць ля рэчкі.
Читать дальше