— Гэніх!.. Эсэн!..
Мужчына адразу зразумеў, чаго ад яго хочуць,— такія сцэны на падворку разыгрываліся кожны дзень па некалькі разоў. Ен ужо гатовы быў частаваць мёдам і гэтых прышэльцаў, каб толькі заразы адчапіліся: вынесці міску з сотамі на табурэтцы — жарыце, чорт вас бяры.
Але чалавек прыкінуўся, што не разумее, і цягнуў час для парадку.
— Што-о? — спытаўся.— Нікс фэрштэйн...
— Гэніх!.. О, ням, ням!.. Бж-ж-ж!..
Немец яшчэ не скончыў фразы, як другі салдат нязграбна павярнуўся і заблытаўся ў ланцуг, якім было прымацавана масіўнае вядро да калаўрота. Вядро з ляскатам перавярнулася і абліло першага. Той адскочыў ды ўлез у лужу з сечкай, адкуль пчолы бралі ваду.
Патрывожаная пчала з налёту ўджаліла немца ў патыліцу.
— О-оу, мэншэзкі-інд!.. О-оу, сакрамэ-энт, фэ-эрфлюхтэ! — зароў ён, пляснуў сябе па патыліцы і закруціўся як ашалелы.
Гофман зарагатаў. Засмяяўся і гаспадар.
Звар'яцелы ад болю і абразы Брумель падскочыў і смальнуў яму па твары.
Грыцук спачатку здзівіўся, а потым закіпеў ад злосці. Ен, не спяшаючыся, як і прывык усё рабіць, левай рукой схапіў салдата за грудзі, а правай узняў над немцам планку. Новая вайсковая кашуля, якую ён згроб на грудзях салдата, затрашчала адразу ў некалькіх месцах.
— Ай, То-олечка, ай, сыночачак, што ты ро-обіш, апамятайся! — праз плот узмалілася маці.— З кім ты дуужаеш-ся, што ты ўзду-умаў!
Грыцук апусціў руку. Ен толькі ўжо стаяў і цяжка дыхаў.
Тое, што здарылася, на нейкі час аж ашаламіла немцаў. Брумель ад здзіўлення ажно раскрыў рот.
Але хутка ім тром прыйшло адначасова ў галаву, што гэты тубылец дазволіў сабе нечуваны жэст — узняў руку на нямецкага салдата — і таму павінен быць пакараны.
— Гэнуг! — зларадна сказаў Гофман, бытта толькі такога выпадку і чакаў. Ён сунуў у кішэню мокрую хустачку, падышоў да Грыцука, вырваў у яго планку і аб'явіў: — Ду біст — камуніст!.. Ду біст — бальшавік!..
Обер-яфрэйтар Ліке раптам адчуў, якія слаўныя ў яго хлопцы, і злосць яго адразу прайшла. Ён ужо згаджаўся, што перад імі сапраўды небяспечны камуніст. Уся злосць, якая накапілася ў ім за цэлы дзень, раптам знайшла сабе выйсце.
— Ком! — обер кіўнуў Грыцуку пальцам і паказаў на брамку.— Форвэртс!.. Лёс!..— з кожным словам ён усё больш і больш сябе распальваў, пераходзіў на віск.— Абэр шнэль, фэрфлюхтэ, лёс!
— Гэй! — штурхануў прыкладам Грыцука Гофман.
— Ну і пайду, што ты мяне палохаеш, думаеш надта збаяўся вас?!.— узбуджаны, не разумеючы яшчэ таго, што з ім збіраюцца рабіць, сказаў Грыцук з выклікам.
Ля сцяны стаяла рыдлёўка. Гофман даў яе Грыцуку ў рукі і загадаў:
— Мітнэймэн!
Брумель паспешліва апрануў мундзір, бытта яго чакала штосьці вельмі вясёлае і цікавае.
У гародзе заенчылі жанчыны, узнялі плач дзеці. Ля буды хрыпеў, ірваў ланцуг раз'юшаны Рэкс.
7.
За брамкай устрывбжаны Буднік сказаў жанчыне:
— Цётку, вы не енчыце па-пустому, а лепш прасіце за сы-на ў немцаў — яшчэ час!.. Каб вы мелі што сунуць ім у лапы...
Пакуль немцы выходзілі з падворка, разбіралі веласіпеды і кіравалі на сцежачку, цераз грады падбегла да іх Грыцучыха. Не разбіраючыся ў нямецкіх рангах і адзнаках, палічыўшы Брумеля за старшага, яна кінулася немцу ў ногі:
— Ах, пано-очку, за што ж вы яго?! Ах, зо-олатца, ён жа і мухі не пакрыўдзіць, што вы за віну знайшлі такую, адпусці-іце!..
— Капут, капу-ут!..— зларадна заявіў ёй немец.
— То-олечка, куды-ы яны цябе вяду-уць?! — абнімаючы малых, здалёк, жаласліва і чула, бытта яна тут адна з мужам і дзецьмі, спыталася маладзіца.
— Не паказвай гэтага дзецям! — загадаў ёй яшчэ ўехваляваны сутычкай і поўны рашучасці муж.— Вядзі іх лепш дамоў!
— Лёс, лёс, абэр лё-ос, фэрфлюхтэ! — стукнуў яго колам у зад Гофман.
Усе рушылі па сцежачцы. Ліке іўоў апошнім, а за ім з веласіпедам — Буднік.
Обер заўважыў, як паліцай пра нешта дамаўляўся з жанчынамі. Слоў ён не разумеў, але і так было ясна — пракляты паліцай з гэтымі басаногімі бабамі заадно. Заўва-жыўшы, як збялеў камянелы Буднікаў твар, обер адчуў мсці-вую асалоду — парэшце настаў час правучыць гэтага смяр-дзючага тыпа і даць яму добра зразумець, з кім мае справу.
Ліке вёў веласіпед і рабіў выгляд, што нават не заўважае паліцая. Вочы яго спыніліся на крайнім гумне. Страху абляпілі разамлелыя ад спякоты вароны. Пры набліжэнні людзей птушкі паспрабавалі падняцца, нават узмахнулі крыллямі, але тут жа іх апусцілі — відаць, не чакалі ніякай небяспекі.
Ля дарогі рос тытунь, а паміж ім і гумном чарнела свежая ралля. Обер успомніў здымак расстрэлу партызан, які бачыў на стале ў Вернера. Саломай крыты рускі хлеў з такімі ж варонамі на страсе. Побач — свежая яма. На краі ямы — голы мужчына і белыя, як цеста, целы жанчын. З пісталетамі, настаўленымі ў патыліцу асуджаных, вясёлыя салдаты...
Читать дальше