Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бярыце салдат, перакладчыка, прагуляйцеся па амтскамісарыяце!

— Яволь!

Камісар улавіў у голасе обера нерашучасць і адразу адрэагаваў:

— Што яшчэ?

— Мэта нашай паездкі, пан камендант? Гофман з жахам глянуў на сябра. Брумель усміхнуўся: дзівак, яшчэ і пытаецца. Камісар жа цярпліва паўзіраўся на обера, даў яму магчымасць авалодаць сабой.

— Без лішніх слоў!

— Яволь! — вінавата адказаў Ліке, хоць яшчэ ўсё, здаецца, не зусім разумеў, чаго ад яго патрабуе камандзір.

— Выязджайце!

— Цу бэфэль!..— стукнуў чотка ён абцасамі і загадаў салдатам: — Комэн!

На варце перад камендатурай у той момант стаяў якраз паліцай Буднік.

— Ніколяс! — выглянуў у адчыненае акно і закрычаў Вернер.— Збірайцеся ў дарогу, паедзеце з оберяфрэйтарам Ліке перакладчыкам!

Амтскамісар мог гэтага Будніку і не гаварыць — Ліке і сам забраў бы паліцая. Але афіцэр выказваў хлапцу асаблівую ўвагу. У ім бачыў прадстаўніка народа, якога перамог. I па той жа прычыне, па якой заўзяты кат-прафесіянал знаходзіць патрэбу і нават асалоду пагаварыць са сваёй ахвярай і давесці ёй, што адсячэнне галавы — дабро для няшчаснага, так і Ліке ўсе тры дні, якія Мікалай знаходзіўся на службе ў амтс-камісарыяце, не прапускаў ні хвіліны, каб не весці гутарку з паліцаем аб сіле і пачэснай місіі нацыянал-сацыялізму.

Вернер маляваў Мікалаю жахі, якія нясуць чалавецтву разбэшчаныя французы, скнары яўрэі, плутакратыя на чале з Англіяй ды наследнікамі ўсходніх дэспатаў — бальшавікамі-камісарамі.

Вернер з захапленнем расказваў аб адраджэнні краіны Зікфрыда, аб свяшчэннай місіі Германіі і крыжовым паходзе, які распачаў фюрэр у інтарэсах культуры ды прагрэсу супроць Усходу і гнілога Захаду.

— Яволь, гэр шэф! — пачуў у адказ амтскамісар голас паліцая.

Вернер пачакаў ля акна, пакуль чатыры веласіпедысты выехалі на вуліцу. Тады, зірнуўшы на гадзіннік, лейтэнант паклікаў дзеншчыка і загадаў будзіць салдат.

4.

У Біскупцах ля крайняй хаты маладзіца карміла грудное дзіця. Падзяліцца навінамі да яе падсела старая з мехам зелля. Хоць і так іх ніхто не мог пачуць, суседкі трывожна азіраліся ды гаварылі пра тое, каго немцы арыштавалі, дзе забралі карову, у каго проста з воза ўзялі кошык з маслам і сырамі. Гаварылі ледзь не шэптам, што хутка вернецца памешчык і стане адбіраць зямлю, што тады ўжо на ўсіх людзей прыйдзе пагібель.

З боку Ізабэліна на веласіпедах выскачылі раптам тры салдаты з нейкім цывільным. Маладзіца прыціснула да грудзей дзіця і з жахам прашаптала:

— Ах, цё-отачку, далібог, яны!

Суседка перапалохалася не менш. Калі салдаты загамавалі ды пачалі злазіць з веласіпедаў, старая ўскочыла, закінула мех на плечы.

— Нінка, гэта твой певень?! — знарок закрычала яна.— Ах, ліха на яго, палез ужо агарод мне палоць, я яму зара, паскудзе!.. Кыш, каб на цябе паморак, халера ты! — замахала яна рукой і хутчэй падалася прэч.

Ліке хацеў папрасіць у маладзіцы халоднага малака са склепа, але ён нават не згледзеў, калі маладая маці знікла следам за старой.

— Фэрфлюхтэ гундэ! — вылаяўся обер.

Яму ўспомнілася Данія. Аднойчы ён ехаў на машыне праз Капенгаген і дагнаў сям'ю. Бацька з маткай па асфальце вялі дваіх дзяцей. Усе чацвёра добра чулі за сабой машыну, але і не думалі сысці з дарогі. Ён пасігналіў раз, другі — яны нават не азірнуліся. У Ліке ўзнікла жаданне наехаць на іх. Але ад таго, што зрабіць гэтага не мог, што давялося аб'язджаць гэтую жывую перашкоду, обер-яфрэйтара аж закалаціла, і ён цэлы дзень быў не ў гуморы.

I ў паводзінах гэтых басаногіх жанчын обер-яфрэйтар адчуў такое ж непаважанне да сябе, варожасць і выклік. Захацелася крыкнуць, вярнуць нахабніц, толькі стрымлівала самалюбства — зводдаль глядзеў паліцай-перакладчык.

Злаваў яго і гэты пракляты беларус.

Обер быў надта незадаволены Буднікам. Перакладчык па-водзіў сябе так, бытта рабіў вялікую ласку, што служыў у паліцыі.

Зрэшты, паліцай сваёй прысутнасцю раздражняў і астат-ніх. Бо немцы свае радасці і клопаты не жадалі паказваць перад абарыгенам, які як назло, аказаўся адукаваным, разумным, дужым ды чамусьці станавіўся любімчыкам шэфа Вернера. Усё гэта прымушала як бы выцягвацца перад ім, паводзіць сябе са штучнай ветлівасцю, што вельмі іх злавала. З маўклівай згоды паміж сабой немцы за ўсю дарогу паслугай перакладчыка ні разу не карысталіся, хоць знешне і былі ка-рэктныя.

Каб не паказаць перад салдатамі, што ён спыніўся з-за гэтых паршывых баб, Ліке прыставіў машыну да плота, выняў ключы ды пачаў рэгуляваць педаль. Салдаты расшпілілі мун-дзіры, пачалі абціраць пот. Перакладчык разглядаў пажарышча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x