Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Дарагая Роза,— пісаў ён сваёй сяброўцы.— Ты сабе не можаш уявіць, якія вы там шчаслівыя, на Захадзе. Чалавек тут вымушаны сутыкацца з такімі людзьмі, ад прысутнасці якіх валасы становяцца дыбам. Ад усяго рускага, польскага і яўрэйскага нясе гноем. Толькі тут я канчаткова пераканаўся, што адно мы з'яўляемся панамі, а рэшта — сапраўды Untermenschen. Гэтыя дзікуны, якім невядома, што такое лазня і летам усе як адзін ходзяць босыя, валодаюць магутнай біялагічнай сілай размнажэння, выжываюць у цяжкіх умовах і тояць патэнцыяльную небяспеку для Германіі.

Я б ахвотна згадзіўся быць на перадавой, але ж і тут трэба некаму несці крыж. Шкада, закончаць вайну без мяне!..

Сёння ноччу вартавалі парашутыстаў, расстралялі двух камісараў. Зараз пыдрыхтаваў рапарт шэфу, дзе прыкінуў, колькі народу трэба адтуль тэрмінова выселіць, дзе на пясча-ным полі пасадзіць лес, закласці дрэнаж, дзе пазбіраць каменні і пусціць пад ворыва.

Не, тут я не хачу браць надзела — не спадабаецца тутэйшая зямля і табе. Наш Вульф з дывізіяй на Украіне, я чыркнуў яму, каб тэрмінова напісаў, якая там глеба, быдла, ва-зы, батракі... Усходняя кампанія да восені, напэўна, скончыц-ца, возьмем на Украіне надзел і паедзем з табой туды...»

Вернер быў тыповым афіцэрам вермахта пачатку вайны з Савецкім Саюзам. За нястомную дзейнасць і прыкладныя паводзіны за тыдзень у Ізабэліне салдаты паспелі прасякнуцца да яго павагай, крыху баяліся і слухалі без усякіх пярэчанняў. Заваяваны ж раён быў для амтскамісара res nullies (нічыя рэч), як цвярдзіла сярэдневяковае права аб краінах варвараў ды паганаў, для якіх не існавала ніякіх ні законаў, ні этыкі, а толькі — воля пераможцы.

2.

Калі «ізабэлінскія» немцы на ўзгорку пад лесам чакалі з начнога неба міфічных «чырвоных камісараў», у Ізабэліне заставаліся на варце салдаты Гофман, Брумель ды обер-яфрэйтар Ліке.

Ноччу ўсе яны ўмудраліся выспацца і цяпер, адпрасаваў-шы свае мундзіры, сумавалі ў клубе. Яны перачыталі старыя газеты да аб'яў з чорнымі крыжыкамі «гэфаленэн фюр фюрэр унд фатэрлянд» (пра загінуўшых за правадыра і бацькаўшчы-ну). Разгадалі ўсе рэбусы і шарады. Перагаварылі анекдоты. I вось цяпер, пакурваючы цыгарэты «Юньён», балабанілі пра ўсё, што прыйдзе ў галаву.

— Калі ўставіць чалавеку ў вуха рулю і выстраліць — вочы павыскакваюць з арбіт, як корак! — дзяліўся сваімі франтавы-мі назіраннямі Брумель і кончыкам пальца манерна збіў попел у банку з-пад кансерваў, якая служыла попельніцай.

— Го, колькі мы гэтак адправілі на той свет партызан у Полацку, майн гот! Я з прыемнасцю браўся за такую работу!

Гофман слухаў абыякава, чаго нельга было сказаць пра яго таварыша.

Обер-яфрэйтар прыбыў на Гродзеншчыну з Даніі. У арміі ён ужо пяты год, паспеў скончыць школу малодшых камандзіраў і атрымаць нашыўкі, але сапраўдных смерцяў яму бачыць так і не давялося. Адчуваючы, як яго агортваюць нейкія дрыготкі жаху і адначасова цікавасці, обер слухаў салдата з затоенай зайздрасцю і павагай.

— Але больш за ўсё нам давялося перастраляць камуністаў у Смаленску. Адны нашы заходзілі на чацвёрты паверх бальні-цы і выкідвалі праз акно, а мы цалялі ў людзей на ляту. О была пацеха, донэр-вэ-э-тэр! Тысячамі адпраўлялі гэтых насякомых на ўлонне Аўраама! Тыя, хто застаўся жывы, назаўтра абміналі нас. Пачуе каторы мярзотнік нашыя крокі, адразу сходзіць з тратуара і пакорліва здымае шапку. Толькі так з імі можна. А з яўрэямі што вытваралі!.. Там яны носяць зоркі на вопратцы — адну спераду, другую ззаду, бы ў нас палякі ў генералгуберна-тарстве...

3.

Калі тры салдаты так сабе балабанілі, з кабінета выйшаў Вернер. Кампанія не ведала, што іхні начальнік быў на рабоце. Усе трое разгублена ўскочылі ды выцягнуліся на «смірна».

Лейтэнанта аж распірала прага дзеяння. Ён уважліва прыглядзеўся да падуладных.

Вернер зразумеў адразу, што салдаты бяздзейнічаюць, і ведаў, як гэта для іх шкодна. Ды чым іх заняць? Да вонкавага выгляду не прыдзярэшся. Учора вечарам праверыў з імі ўсе ранцы і рэчавыя мяшкі — лішняе выкінулі, астатняе перамылі, адрамантавалі і вычысцілі да бляску. На бліжэйшыя тыдні гарнізон быў забяспечаны боепрыпасамі, лекамі, паперай для пісем і туалетнай, харчамі ды дровамі для кухні, а два хлявы завалены калючым дротам.

Даклад ён збіраўся паслаць фельдпоштай.

Падумаўшы хвіліну, афіцэр кінуў старшаму па званні:

— Обер-яфрэйтар Ліке!

— Слухаю вас, пан камендант! — яшчэ больш выцягнуўся падначалены.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x