Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ма-ам, купі-і! — ные дачка.

— Дак гэтая рэч — на зіму! — абураецца мужчына.

— Купі-і!..

— Навошта яна табе цяпер?

Жонка стрымана і непрыязна, як змяя, шыпіць:

— Нічога, няхай адзяе!

Разгубленая прадаўшчыца шукае кампраміс:

— А сёння і хо-оладна...

— Што вы, бабы, дзе ж вы той холад убачылі?!

— Я сказала—хай мерае!

Ішла сямейная сварка.

Штосьці агульнае ў гэтай жанчыны з Ірай, калі злавалася і яна. Адчуваю братэрскую салідарнасць да яе мужа, а да яго жонкі, да ўсіх жанчын у магазіне, да ўсіх на свеце — варожую гідлівасць. Але гэтае пачуццё гарыць ва мне толькі хвіліну: бліснула і адразу растала.

Узаемнае каханне, добрая воля, згоднасць поглядаў, агульныя інтарэсы — дзеці, супадзенне поглядаў, работа, кватэра ды вось такая вечная сварка, вечная вайна паміж мужам і жонкай называюцца — шлюбным жыццём. Недасяжным раем цяпер ужо яно мне здаецца — поўным вялікага сэнсу, заманлівай прыгажосці ды раскошы. Быў бы надта шчаслівы, больш нічога не хацеў бы ў жыцці, толькі б выбіраць вось зараз гэтаксама шапачку для Марынкі. I каб Іра тут на мяне гэтаксама кідалася ды бурчала.

Чаго я тут?! Куды ісці, што з сабой рабіць?! Божа мой, што за сітуацыя?!

Жыў, працаваў, хваляваўся, да нечага імкнуўся, радаваўся сям'ёй, а выходзіць — у мяне няма дома, няма гэтай самай сям'і, няма прытулку, а ўсё было — звычайным ашуканствам?!

Калі справа зайшла аж так, то, выходзіць, сям'і ў мяне не было ўжо даўно, толькі я, ахламон, пра гэта да сённяшняга дня не ведаў. Факты адзін за адным настойліва паўстаюць перад вачыма ды раняць мяне яшчэ мацней.

Аднойчы селі мы есці, а я заўважыў, што Іра глядзіць на мяне як бы з агідай, хоць я чалавек па натуры даволі ахайны і акуратны.

Іншым разам здымаў пры ёй кашулю, збіраўся мыцца і выразна ўбачыў, што мая галізна ёй непрыемная.

«Ты пахнеш мужчынам!» — з абурэннем выганяла яна мяне са свайго ложка.

Апошнім часам, калі выходзіў на работу, у мяне маглі быць растрапаныя валасы, вылазіць мог каўнер кашулі, і яна адпускала мужа, не заўважаючы: непарадак у адзенні падказвалі мне потым на вуліцы чужыя людзі ці сябры па рабоце.

У магазіне з'явіліся курткі. Цёплыя. Лёгкія і моцныя. Адна мне прыйшлася ў самы раз. Я яе купіў, а ўсе дзівіліся, як куртка мне пасуе. Толькі Іра не магла перанесці майго выгляду ў новым адзенні. Я тады ламаў усё галаву — чаму? Выходзіць, такое адзенне меў права насіць толькі іншы чалавек.

Пачаў бы, напрыклад, мяне сын распытваць пра пісталеты ды аўтаматы, і Іра адразу перабіла б маё тлумачэнне:

— Хіба ты ў гэтым разбіраешся? Штосьці мне не верыцца, каб ты імі калі карыстаўся, валодаў зброяй!..

Іншым разам тлумачыў Віцю, што такое бумеранг, і яна катэгарычна на мяне напала:

— Няпраўда, гэтая штучка з вяровачкай!

Яна як бы пільна сачыла, каб я не падняўся цяпер за той прымітыўны мой вобраз, які яна стварыла апошні год у сваёй душы: гэта было ёй апраўданнем перад сваім сумленнем.

У «Медицинской газете» з'явілася вялізная рэцэнзія на маю апошнюю кніжку «Эмоцыі». Артыкул адразу прыперла да нас Вера, але Іра паленавалася газету нават узяць у рукі, нядбайна сяброўцы кінула:

— Пакладзі на піяніна...

Калі я вяртаўся з сустрэчы з чытачамі, яна ўжо не цікавілася, як раней, што там было, якія задавалі пытанні, і не хвалявалася, як раней, ці сустрэча ўдалася.

Аднойчы мяне ўпікнула:

— Разумныя вучоныя бяруць творчыя камандзіроўкі на тры-чатыры месяцы ў далёкі глухі раён!.. Узяў бы і ты куды-небудзь на Поўнач, напрыклад, у тайгу або ў акіян!.. Вунь, пішуць, «Віцязь» адпраўляецца аж на восем месяцаў вакол свету, узяў бы ў рэдакцыі рэкамендацыю, характарыстыку, што не п'яніца, не распуснік, не прыпадачны, ды запрапанаваў бы капітану сваю кандыдатуру ў спадарожнікі!..

Ад апошніх яе слоў, памятаю, мне зрабілася страшна нават: я ж толькі вярнуўся з вучобы, перад гэтым год цэлы працаваў дома, якія могуць быць паездкі, мне ж не дваццаць гадоў?! Упершыню нібы насцярожыўся ад таго, што яна сказала, але і гэта пастараўся хутчэй забыць.

Пішучы апошнюю брашуру, заўважыў, што рабіць яе было ўжо чамусьці значна цяжэй — надта хутка стамляўся. Тлумачыў усё ўзростам. На самай справе не хапала Ірынай дружбы, жаночай падтрымкі, з-за якой у мужчыны адкрываецца «другое дыханне» і ён ужо гатовы перавярнуць свет. А частае знікненне з дому?..

Калі я стараўся яе затрымаць, Іра з абурэннем на мяне нападала:

— Што ты ведаеш пра работу настаўніка? Каб цябе так паставіць на маё месца!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x