Такі стан здароўя ў мяне даўно. Фактычна, як здаў яшчэ ў Маскве да друку кніжку пра творчасць і эмоцыі, так адразу ва мне і не стала той спружыны, якая звычайна дадавала энергіі і бадзёрасці. Ад гэтага ці не ад гэтага, а цяпер — бытта той пенсіянер, які раптоўна апынуўся без занятку і чахне. Я бытта бы растварыўся сярод натоўпу людзей, мэблі, памяшкання і ледзьве сабе ўсведамляю — дзе я і што са мной адбываецца...
У пакой убягае Віця:
— Тата, у магазін прывезлі ракетныя веласіпеды, ты мне абяцаў?
— Ой, сын, дай мне свенты спокуй — у мяне ногі прыраслі да ложка!
— Але ты мне абяцаў? Абяцаў! Сам казаў, што трэба зрабіць, калі абяцаеш! Хадзем, купім!
— Што з табой зробіш...— я праз сілу ўстаю, праз сілу адзяваюся.— Ну, пайшлі!
Пранікаем праз сцяну, нібы праз туман. Апынаемся на тратуары.
— Я паеду ўперад!— аб'яўляе сын.— Ля універмага затармажу і цябе пачакаю, ладна?
— Давай!
Віця закруціў рукой, бытта прапелерам, зароў, як матор, ды памчаўся. Падаюся за ім следам. Вуліцы чамусьці ненатуральна крывыя, незнаёмыя. Плятуся то праз падворкі, то праз нейкія платы і бар'еры, а прахожыя кудысьці надта спяшаюцца і ўсе рагочуць.
Ля магазіна застаю Віцю ўжо чамусьці вялікага, роўнага з сабой ды з залатым зубам. Ён кагосьці выглядае, а мяне не хоча прызнаваць...
Адно тут спахопліваюся — гэта ж сон!
Расплюшчваю вочы, азіраюся.
Па-ранейшаму ў пакоі — пуста. Праз акно заглядваюць промні сонца. З вуліцы даносяцца бадзёрыя галасы прахожых, гудуць машыны. Я спаў гадзіны тры, але галава ўсё гэтаксама цяжкая, а ў целе — тая самая нервознасць. Чорт, узяць бы калун, пакалоць бы дроў з паўдня, і фізічная папружанасць ураз зняла б усю гэтую брыду! Але ж дзе ты гэтых дроў зпойдзеш у горадзе?!
Урыўкі гутарак з вуліцы дзейнічаюць на мазгі — яны мяне і вывелі са сну. Трэба было б зачыніць акно, ды разбірае лянота. Нічога, зараз устану ды зачыню. Тады апрануся, пахаджу па свежым паветры, яно таксама дапамагае ад болю галавы — праверана вопытам. Покуль што крыху паляжу, ачуняю, падумаю.
Нешта меўся ўспомніць...
Ага, што за трывога мяне мучыць апошнім часам? Вось ужо чатыры месяцы, як вярнуўся з вучобы да сям'і, выдавецкія справы ідуць выдатна, на рабоце хваляць, выбралі мяне нават дэпутатам мясцовага Савета, старшынёй камісіі гарвыканкома, а спакою — няма і няма.
Чорт на яго, чаму гэтак цёпла? Ух, як ласкава мяне нешта грэе...
Паварочваюся на бок. Гэ, дык жа побач са мной — Іра! I выгляд у яе, як у дзіцяці. Часамі яна бывае такой маладзень-кай, бездапаможнай, і тады вельмі яе кахаю. Вось і цяпер сціснулася ўся ў камячок, захутаная шчыльнай коўдрай, прыадкрытая толькі з майго боку, адкуль і абдае мяне мілым, так знаёмым цяплом. Яна заўсёды любіць песціцца, як кацянё.
Пачакай, а хіба ж у яе трое дзяцей? Калі ж яны нарадзіліся? Вядома, няма! Гэта мне снілася пра іх, а на самай справе мы ж з ёю зусім яшчэ нядаўна пажаніліся. У нас няма нічога, і мы нават салому ў ложках накрываем газетамі замест прасцін! Фу, а прыдалося, што ў мяне аж два сыны і дачка! Сына Віцю бачыў як жывога, гаварыў з ім, хадзіў нават разам купляць веласіпед! Ліха на яго, чаго толькі не напляцецца, калі заснеш?!
Робіцца вельмі шкада, што ў мяне няма дзяцей яшчэ. Адначасова становіцца не то радасна, не то лёгка і свабодна ад таго, што ўсе трывогі былі ш ўяўныя. Гм, няўжо ў мяне і ў Іры некалі сапраўды будуць сыны, дочкі? Вядома! А покуль што мушу ад'язджаць у Маскву, таму Іры давядзецца ўставаць ды рыхтаваць мяне ў далёкую дарогу. Эх, як неахвота ехаць, але ж — мушу. Нават трэба спяшацца. Яшчэ неабходна расказаць ёй дзіўны сон пра нашых будучых дзетак — ото ж пасмяёмся.
Асцярожна пачынаю будзіць жонку, Іра не адкрывае вачэй, моліць:
— А-ай, Косцік, не перашкаджай! Мне малінавае варэнне сніцца, дай сон даглядзець!
Хачу зарагатаць, але вобраз жонкі знікае, у вушах зазвінела, зрабілася цёмна ды пачало мяне нібы гойдаць. Расплюшчваю вочы, і гэты раз убачыў сябе ў ложку толькі аднаго. Што такое?
Халера, дзе ж сон, дзе — рэчаіснасць?
Не, цяпер, здаецца, прачнуўся нарыхтык.
На будзільніку — дзесяць гадзін. Промні ў пакой ужо не заглядваюць. Масіўныя двайныя вокны цяпер зачынены, і з вуліцы — ні гуку. Выразна адчуваю — на гэты раз вывела мяне са сну поўная цішыня. Гм, што за ліха, я ж адно намерваўся іх пазачыняць і зараз жа заснуў, хто ж гэта зрабіў за мяне?! Няўжо не памятаю, што раблю?!
Во, не хапала, каб пачаў забывацца, як стары дзед.
Па-ранейшаму галава цяжкая, а ў целе — гэтаксама нервозная ўзбуджанасць, якаясьці незакончанасць і дрыжыкі. Гадзін пяць сну прайшло міма, не зачапілі ні душы, ні цела. Застаўся і неспакой. Ясна адно — болей не засну, таму ўзнімаюся з ложка.
Читать дальше