Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ваш сябра — халасцяк таксама?

— Яшчэ больш нешчаслівы за мяне. Я — звычайны халасцяк, а ён — высокаадукаваны, знайсці пару такім у наш час, самі ведаеце, значна цяжэй!

— Хвалькі!

— Як сабе хочаце гэта называйце, але ж — факт! Пятро пласцінкі прывёз. Пытаю: чым займаўся ў Маскве? А ён: «Выседжваннем на інструктажы, перабежкамі перад машынамі, а найбольш — заглядваннем пад капялюшыкі на тратуарах!» Самі мяркуйце!..

— Бе-едненькія вы абодва, няма вас каму і пашкадаваць, ашчаслівіць!

— Няма, Ірына Іванаўна!

Ля дома майго пачынаем развітвацца.

— Дык заходзьце, вы ж не так і далёка ад мяне жывяце!

— Што вам — вольным казакам? Можна сабе збірацца ды слухаць кожны вечар пласцінкі, а ў мяне заўсёды работы поўна! Муж паехаў, Тосю выдала замуж... Днём прыходзіць адна кабеціна на пару гадзін, прыбірае, наводзіць парадак, але хапае работы і мне. Адным словам, на мне адной цяпер гаспадарка, дзеці. Шчасце, што вызвалілася хоць ад дырэктарства, а то і дыхнуць не было калі!

— Я заўсёды вамі захапляюся ды расхвальваю вас усім! Вы — маці-гераіня!

— Ага. Толькі Залатой Зоркі не хапае.

— Слова гонару, гэта не камплімент! Вы — адзіная са знаёмых, якой пры жыцці можна помнік паставіць! Ад шчырага сэрца гавару! Як вы ўмудраецеся, што ўсюды паспяваеце — і дома трымаць усіх у руках, і на рабоце ў вас усё гарыць, заўсёды хваляць, і цікавіцеся ўсім?

— Дзякуй за добрыя словы. Мой Віця кажа: ну і завяла ты, мамка, парадкі! I кладзіся, і ўставай у вызначаны час, бытта ў дзетсадзе! — хвалюся шчасліва ўзрадаваная, што Сяргей недзе абмяркоўваў мяне са сваім сябрам і, выходзіць, такая думка пра мяне ў абодвух.

— Харошыя ў вас і дзеткі.

— Толькі як зрабіць, каб яны і надалей такімі засталіся, не выйшлі з іх паскудныя людзі?

— Гэта мяне яшчэ не хвалюе, мне трэба дзяцей займець!.. Дык глядзіце, мо ўсё ж такі здолееце вырвацца? Мы спецыяльна пачнём слухаць позна, каб вы маглі ўправіцца са сваім калгасам. Выходзіць, дамовіліся?

— Пагляджу.

7.

Аднак я пайшла.

...Няяркае святло ў халасцяцкім пакойчыку. Гаспадар нешта чаруе ля радыёлы. Яго сябра — задумёны, нечым заклапочаны. Са шчырай цікавасцю пытаюся:

— Пятро Уладзіміравіч, раскажыце нам што-небудзь!

Ён бытта абуджаецца ды са здзіўленнем на мяне глядзіць.

— Пра што-небудзь са свайго «Інтурыста». У вас вельмі цікавая праца, вы столькі бачыце кожны дзень!

— Толькі швейцар! — прабуе жартаваць Сяргей.— З той розніцай, што Пятро — швейцар на граніцы.

— Бачыць даводзіцца, нічога не скажаш! — не зважаючы на рэпліку, згаджаецца са мной малады чалавек. Успомніўшы нешта смешнае, ківае галавой: — Вось і сёння, напрыклад! З ФРГ ехала група турыстаў — старых чыгуначнікаў. Некаторыя з іх на нашай зямлі не ўпершыню. Павылазілі на перон, уважліва да ўсяго прыглядваюцца прафесіянальным вокам. Дзіва: рэйкі аж на 96 міліметраў шырэй ляжаць, чым у Германіі, а ўсе цыстэрны і вагоны ў таварняку — шасцідзесяцітонныя. Нейкі дзядзька з мясцовых ім па-нямецку тлумачыць. Тлумачэнні яго талковыя, госці ўважліва слухаюць, тады адзін з іх з павагай пытаецца: «Вы, вядома, таксама чыгуначнік?» — «Не-е! — пярэчыць чалавек.— Але ў вайну да пуці меў дачыненне. У партызанах паязды вашыя пад адхон пускаў!» — «О-о, я-а, я-а!..» — кажуць разгубленыя госці.

З Сяргеем Міхайлавічам рагочам.

— А яшчэ ехала пара французскіх мільянераў. Па графіку ім прыбыць заўтра, так і запланаваны гасцініцы, рэстараны. «У Парыжы заўтра забастоўка авіён!» — апраўдваюцца. I вось думай, дзе іх размясціць! Цэлы дзень з імі правалэндаўся! Нейкія жулікі прыбылі ў горад на «гастролі», баяўся, каб французаў не абакралі...

— А міліцыя навошта? — абураюся.

— Не так проста.

— Французскія лётчыкі якраз для такіх дармаедаў пачынаюць забастоўку, каб выціснуць з іх сваё, а ты — саўдзельнік мільянераў, дапамагаеш ім выкручвацца — корміш, апякаеш! — кпіць Сяргей.— Штрэйкбрэхер ты, штрэйкбрэхер!

— Выходзіць.

Я, мабыць, ніколі ў жыцці не слухала з такой увагай.

— Найбольш апрыкралі мне багатыя амерыканскія гультайкі, што швэндаюць па свеце. «Гэло, містэр, вы з «Інтурыста»? Вельмі добра, вельмі добра, о'кэй!» — папанібрацку ляпае цябе па плячы, рагоча задаволеная на цэлы пафарбаваны рот ды пачынае: тое ёй трэба зрабіць, гэта прадбачыць. На такую зараз, здаецца, у звычайных умовах нават не зірнуў бы, а тут мусіш цярпець, усміхацца, дыпламатнічаць. Па-вашаму — цікава?

— Вельмі! — горача кажу.

— Ну яго к д'яблу з такой цікавасцю!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x