Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Схаваю, дачушка, не бойся!

Выключаю святло, выходжу ад дзяцей.

Бяру з піяніпа канверт. У ім — фатаграфіі, маркі, этыкеткі ад запалак. На аркушу паперы — Косцева апісанне змены варты ля Маўзалея. Усё вельмі цікавае ды карыснае для малых, будзе пра што ім пачытаць і пагаварыць. Аднак для сябе не зпаходжу ніводнага радочка.

Ці ён мяне не кахае? Ці ў ім гордасць загаварыла з-за апошніх паводзін жонкі? Ці такая ў яго ўжо натура?!

Ох, каб цяпер дапала да мужа, то выказала б яму ўсё! Да раніцы лапатала б і прымусіла б слухаць. Тады прытулілася б, заснула, і мне было б добра, як ніколі!

Бяруся за пакет, разрываю паперу ды з недаўменнем гляджу: там — дзве кніжкі ленінградскага прафесара Васільева. Адна называецца «Сон і сны», а другая — «Тэлепатыя». Успамінаю: я. ж Косцю пісала пра дзіўную з'яву — пазнаёмілася з чалавекам, якога дагэтуль бачыла ў сне! Гэта — мужаў адказ па маё пісьмо?

Сумна і крыўдна — вось-вось заплачу. Што рабіць?

Так, мабыць, становяцца алкаголікамі. Чалавеку нудна, адзінока, і ён пачынае ў бутэльцы шукаць прыяцеля.

Нельга распускацца!

Бяру сябе ў рукі і цешуся, што зараз забяруся пад цёплую коўдру ды буду марыць пра нешта такое, каб цікава было заснуць. Дзякуй богу, мрояў тваіх ніхто не бачыць, і ніхто цябе не зможа прагнаць з іх салодкага ўлоння.

6.

З Сяргеем Міхайлавічам вяртаюся са школы. Для настаўніка гісторыі мой Косця здаецца богам. Да мяне сябра адносіцца таксама з павагаю, як да жонкі вучонага з імем. I — чалавека больш вопытнага. Адносіны яго цаню.

— Ірына Іванаўна, ці вы ведаеце, як у нашым двары дзеці гуляюць у мячык? — гаворыць ён ажыўлена.— Б'юць яго аб зямлю ды ў такт: «Я ведаю пяць колераў: чорны — раз, белы — два, сіні — тры, зялёны — чатыры, жоўты — пяць!.. Я ведаю пяць пісьменнікаў: Маякоўскі — раз, Шолахаў — два, Пушкін — тры, Станкевіч — чатыры...

Смяюся.

— Слова гонару!

Такую гульню малых назірала і я на нашым падворку. Папулярнасць Косці тут вызначалася галоўным чынам мясцовым патрыятызмам. Аднак прыемна пачуць вестку і з вуснаў адданага маёй сям'і чалавека.

— Во, бачыце, як проста стаць класікам! Выдаў з дзесятак брашурак — і гатова! Давайце і вы што-небудзь напішыце! З гісторыі, напрыклад!

— Каб гэта было так лёгка! Я вунь нават ажаніцца ніяк не магу!

— Што праўда, то праўда. Уся настаўніцкая марыць, каб вы нарэшце знайшлі сабе каго-небудзь. Жанчыны падбіраюць і падбіраюць вам кандыдатуру, і вы, мабыць, пра гэта ведаеце? У вас жа, здаецца, была сімпатыя. Ліда, як яна?

Халасцяк не мае перада мной душэўных таямніц і ў адказ безнадзейна махае рукой.

— Чаму-у? Вы ж так яе не хвалілі?!

— Расчараваўся.

— Надта ж вы патрабавальны! Глядзіце, так можна на ўсё жыццё і аднаму застацца!.. На сімфанічным канцэрце бачыла вашу сімпатыю. Гэты раз давай, думаю, прыгледжуся. Нішто сабе дзяўчына.

— Ат, з выгляду толькі... Яна і на канцэрце была?.. Разбіраецца ў музыцы, а як жа!.. Запрасіў да сябе на вечар. Думаю, пасядзім, паслухаем музыку, пагутарым. Уключыў «Апасіянату» ды гляджу — вочы ў маёй Ліды без выразу, бытта ў каровы! А можа гадзінамі апавядаць пра Рахманінава, Моцарта, Бетховена ці Шапэна — з кім хто ажаніўся, з кім развёўся, якую меў палюбоўніцу... За адзін вечар абрыдла да смерці! Сумна з такой — хоць ты вешайся!

— Што ж вы так?!

— Ат, сам вінаваты — не трэба было такім добранькім быць! Ведаеце, як пазнаёміўся? Заглянуў на танцы ў клуб. Усе весяляцца — трэба і мне. Бачу, сядзіць пад сцяной дзяўчо і да яго ніхто не падыходзіць. Ненатуральна голасна загаварыла да бліжэйшай пары. Затым заціскае вусны, робіць задумёны твар і кладзе нага на нагу. Грызе пазногці. Разглядвае столь. Маніпуліруе з туфлем... Я і падышоў.

— Пашкадавалі?

— На сваю галаву!..

Хлапец цяжка ўздыхае. Такі ён, здаецца, нешчаслівы, але не знайду слоў суцехі. Шкада і дзяўчыны, і яго.

— Нічо-ога, сваю шчэ знойдзеце, паверце мне, вопытнаму чалавеку, а гэта, выходзіць, было несапраўднае!

— Не знайду, то і так дажыву. Ладна, што зробіш! Толькі мамы шкада. Усе дапытваюць яе, калі ажанюся. Суседзі, знаёмыя не даюць спакою. Бачылі амерыканскі фільм пра халасцяка «Марцін»? Дакладна гэтаксама атрымліваецца і ў мяне, але ж — цюцелька ў цюцельку!

Чагосьці чакаючы, маўчу зноў.

— Во, учора прывезлі мне з Масквы камплект пласцінак Рахманінава! Заходзьце вечарам, паслухаем!

Уздыхаю як аб нечым недасяжным.

— Дарэчы, будзе і Пятро Уладзіміравіч.

Цяпер сэнс размовы стаў для мяне цалкам іншы. Ажыўляюся адразу, хоць і не паказваю гэтага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x