Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На вайне не забіваў ён нікога.

Стралялі адны ў адных на перадавой, дзе Лаўрэну быць, дзякуй богу, мала даводзілася. То і добра, што рэдка там бываў. Бо калі б рукапашная, не дай бог, які з яго ваяка супраць іншага маладога нямчыска — натрэніраванага, адкормленага, здаровага і звітнага, бы вужака. Такім давалі рады хутчэй байцы маладзейшыя — таксама звітныя. А калі гаварыць пра тое забіванне, то каму надта свярбелі рукі да гэтага...

Знайшоўся ў іх такі абармот. Лаўрэн памятаць будзе яго, пакуль жыцьме.

Ад Одэра яны калонай валілі тады ў прыгарад Берліна. Немцы ўжо сталі зусім-зусім не тыя, што былі калісьці,— з іх амаль увесь дух выйшаў, а заадно, мусіць, і бензін. Было відаць па кінутых на шашы машынах — цэлых і часамі новенькіх: налівай у бакі гаручае ды сядай за абаранку. Калі і з'яўлялася на хаду грузавічка, то цягнула дзве, тры іншыя, а нямецкія пехацінцы калясілі больш на равэрах[ 42 42 Веласіпед (мясцовае). ], чым у кузаве. Насустрач нашай расцягнутай калоне сяды-тады крочылі ў касках адзіночныя немцы здавацца ў палон. Але ж імі мала хто і цікавіўся, бо па-вясенняму свяціла красавіцкае сонца, заліваліся радасна і звінелі жаўрукі, зелянелі трава ды вербы, пахла разапрэлая ралля, па якой пахаджвалі нават ужо буслы, і блізіўся, нарэшце, канец абрыдлай усім вайне, напаўняючы сэрцы байцоў радасцю.

У медсанбатаўскім рэзерве ў той час круціўся нейкі сяржант — высокі, худы, з падзёўбаным воспай тварам, з тоўстым носам і пражылкамі на ім.

«Мамку маю немцы забілі і татку павесілі!» — казаў усім весела, бытта хвалячыся.

Напэўна, хлусіў. У каго і праўда ворагі парашылі родных, гэтага байцы не выстаўлялі. А калі ўжо і гаварылі, то з болем ды адпаведна сябе паводзілі. А гэты, бывала, забяжыць у мястэчку да якой-небудзь канторы, вывалача машынку дтя друкавання ды з цэлай сілы аб брук — тарах! А то загляне ў пустую кватэру, мэблю перакуліць ды з пісталета па люстзрках — бах! бах! бах! — шчэ і рагоча ад звону, з якім шкло сыплецца.

У адным месцы злева ад дарогі медсанбатаўскі абоз убачыў — ляжыць сабе на раллі паранены немчык. Відаць, сябры падаслалі пад яго коўдру. Пакталі яму пад галаву яшчэ і каску, а на яе — скатку шыняля. Белабрысы, мала-дзенькі салдацік, мабыць, з апошняга фрыцаўскага прызыву.

Цалкам хлапчаня яшчэ. Усё прыўзнімаў галаву ды цікаваў на ка-лону — бы некага выглядаў ці чакаў. А збоку ў яго валялася дзеся-цізарадка. Нямецкая — няўклюдная і цяжкая. Лаўрэн нават падумаў, ці не пакласці немчыка ў павозку. Агледзеў уважліва свой вазок, не знайшоў свабоднага месца і вырашыў — падбяруць іншыя, войск цэлая прорва валіць.

Раптам худы сяржант з падзёўбаным воспай тварам убачыў салдаціка ды пашыбаваў па чорнай і гразкай раллі прама на яго. Покуль хто паспеў вымавіць і слова, нягоднік хапіў дзесяцізарадку і выпусціў у ляжачага салда-ціка кароткую чаргу: тр-р-р!

Бялявая галава з'ехала з каскі на раллю. Немчык яшчэ пару разоў скорчыўся і апруцянеў.

«Ах-х!» — пракацілася па калоне жахлівае абурэннс.

Абармоту гэтага здалося мала.

Ён схапіў дзесяцізарадку за ствол ды, каб пабіць ложа, узняў яе, як палена, над галавой ды гахнуў з усяе сілы па касцы прыкладам. Што магло атрымацца пасля такога маху, кожнаму франтавіку добра вядома. Замок узвёўся, баёк ляснуў па пістоне ды — бабах! — худому сяржанту з падзёўбаным воспай тварам дзесяцізарадка стрэліла ў жывот. Ужо мёртвым рэзервіст так і зваліўся адразу папя-рок бялявага немчыка.

Не пашкадаваў абармота ніхто.

Потым, калі начальства пачало разбірацца, выявілася, бытта сяржант тры гады сядзеў за бандытызм...

— Не, забіваць немцаў мне не даводзіласа — чаго не, таго не. Не буду на сябе нагаворваць, не стану грэх на сваю душу браць,— добра-сумленна прызнаўся Лаўрэн.— Нават калі ў павозцы было месца, іхніх параненых браў на воз да сябе ды валок са сваімі — на перавязку. Памятаю, ашчэ колькі разоў валок гэтак. А такія былі немчыкі ўжэ смірпыя, добранькія і ветлівыя — смех адзін! Усё савалі свае цыгаркі, пстрыкалі запальнічкамі, цвярдзілі: «Гітлер — капут! Гітлер — капут!» Капітан наш чалавекам быў людскім, лячыў іх таксамо.

Дзеці ўзіраліся на ветэрана ўжо паблажліва — зноў не дагадзіў вучням.

А што мог параіць?

5

Дробненькае і непрыкметнае дзеўчанё з-за першага століка, як бы з жаласці да госця і з вялікага спачування, нясмела пацікавілася:

— Дзядзя, а на вайне страшна, праўда?

Хлопчыкі на яе накінуліся:

— О-о, баяка!

— Знайшла-а аб чым пытацца!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x