А ў слату куды ім сябе падзець?
Старасць, у рэшце рэшт,— працяг тае самае маладосці. Калі ты яшчэ менш-больш нармальны чалавек, калі не зламала цябе цалкам хвароба, не прапіў мазгі, то захочацца і табе харастза, душэўнага камфорту — адпаведнага месца, дзе можна было б выказаць сваю больку ці радасць і падзяліцца навіной.
Лёгка сабе ўявіць, што атрымалася б, калі б дзесятак такіх бабуль і дзядоў уздумалі схавацца ад дажджу ды гаворку аб сваім жыцці-быцці вырашылі прадоўжыць у прытульнай цішыні, сярод паркетнага шыку і ззяння люстраў, на мяккіх крэслах і малінавым аксаміце — у пустых днём вялізных вестыбюлях, у гэтых раскошных фае багатых палацаў і дамоў культуры хімікаў, тэкстылыпчыкаў, будаўнікоў, тытуньшчыкаў, чыгуначнікаў ці прадзільшчыкаў! I падумаць страшна, што атрымалася б у сёкняшнія дні — у перыяд такой інтэнсіўнай міграцыі старых,— калі б зараз касяк бабуль і дзядоў паспрабаваў днём схавацца ў гзтыя мажныя пустыя будынкі, якія і выраслі ў нашым горадзе, дзякуючы ўпартасці, мазольнай працы і мудрага клопату аб нашчадках нашых старых!
Ух, які ўзняўся б вэрхал!
З розных пакояў і пакойчыкаў, кабінетаў ды залаў усіх паверхаў ультрасучасных гмахаў вылецелі б адразу маладыя і старэйшыя служачыя — увесь шматлікі штат рынуўся б на старых з крыкам абурэння: як такія-сякія нахабнікі адважыліся на гэткае святатацтва — прыперціся ў іхнія свяшчэнныя харомы.
Затое — парадокс! — зайдзі гэтыя, знуджаныя бадзян-нем па чужых і нядобразычлівых кутках, бабулі з дзядамі ў касцёл — фарны, бернардынскі, францішканскі, і там, напэўна, ім не скажа ніхто нават кепскага слова.
Не запатрабуюць ад іх запрашальных білетаў і ва Уладзімірскай царкве, Пакроўскім саборы ці — малельні баптыстаў на вуліцы Каліноўскага.
У культавых устаковах нікому і ў галаву не прыйдзе правяраць у старых пропускі — спаткаюць там і нават з радасцю!
Толькі куды сябе падзець тым, хто змалку не хадзіў — ні да кас-цёла, ні да царквы, ні да баптыстаў, бы наш зялёнадалінскі дзядзька?
I такія сустрэчы з сабе падобнымі вымушаны самі шукаць адпаведнае месца. Часамі гэтыя мясціны бываюць да смешнага нечаканымі і дзіўнымі. Каб я не бачыў усяго гэтага на ўласныя вочы, не правёў з пенсіянерамі некалькі дзён у іхніх дзівацкіх «клубах» пад адкрытым небам, не чуў пенсіянерскага хору ў Пышках ды са здавальненнем сам часамі ім ке падпяваў, з-за чаго яны адразу сталі мяне лічыць сваім ды абрынулі на мяне свае праблемы,— ніколі не паверыў бы.
2
Паводле кніжкі Адама Мальдзіса («Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры...») паміж сённяшняй гасцініцай каля цэнтральнай плошчы ды медыцьгаскай анатамічкай гадоў трыста таму было гразкае балота. Цяпер немагчыма балота тое сабе і ўявіць. Але як бы ў пацвярджэнне А. Мальдзісу, гродзенскі археолаг М. А. Ткачоў дакладна на тым самым месцы выкапаў нядаўна са студэнтамі нашага універсітэта аж шасцідзесяцісантыметровы пласт торфу.
А зараз там велізарны, заліты асфальтам (на торфе), падворак. У глыбіні яго — глухая сцяна з бетановымі навесамі. Цяпер ужо ніхто не памятае нават, для чаго, для якой патрэбы людзі калісьці патрацілі аж столькі цэменту і шыферу ды пабудавалі іх гэтак салідна, нават — прыгожа.
Цяпер пад навесамі прадаюць летам садавіну. Але перад зімой, як рабілі кожны год, яблычныя палаткі разабралі, каб далікатным таварам гандляваць у цёплых магазінах.
Дарэмна прадаўцы баяліся, што маразы папсуюць ім садавіну.
З усіх амаль канцоў горада пад гэтыя навесы сыходзяцца бетановыя калектары цэнтральнага ацяплення. Тут заўсёды пануе парніковая гарачыня.
Нават у найбольшыя халады снег у гэтым месцы растае, яшчэ не далятаючы да зямлі. А цераз невялічкія кратэрчыкі ў старым асфальце цалюткую зіму — нават у маразы і завеі! — лезуць уверх ды блішчаць, аж пераліваюцца густым селядынам сакавітыя султанчыкі асакі. Здаецца, толькі і глядзі, як выскачаць адтуль ды радасна закум-каюць не проста жабы з раздзьмутымі шчокамі, вылупленымі вачыскамі, мокрымі спінкамі і са слядамі тарфянога мулу, а — князёўны, зачараваныя злымі вядзьмаркамі ў жабаў яшчэ ў тыя часы, калі над Нёманам палалі на вогнішчах чарадзейкі ды калдуны.
Цалкам мажліва, каля навеса зелянела яшчэ тая самая асака, сярод якой у час панавання караля Стэфана Баторага ці князя Меншыкава, калі ён рыхтаваў у нас абарону супроць нахабпага авантурыста Карла XII,— танулі карэты, вазы, гарматы ды гразлі аж па самыя трыбухі нізкарослыя і валахатыя конікі.
Читать дальше