— А як было?
— Просто сын з нявесткай селі ў кабіну ды павязлі тую труну на могілкі.
— То добро, што павязлі самі! Маглі паслаць з рабочымі! — заўважыла Зося.
— А думаеш, на могілках будуць з нябожчыцай цацкацца? — падхапіла другая.— Вывернуць яміну гэтым... сака... скала... аска... А каб на яго ліха, і язык калом стане, покуль вымавіш такую брыдоту!
— Экскаватарам.
— Во, скалуватарам! Тады прыгоняць бульдазёр, труну ў яме заваляць — ляжы, бабо!
— Заваляць — з тымі бліскучымі вушкамі!
— Друскеніцкімі!
— Добро шчэ, калі потым хоць раз успомняць!
— У сне, можа...
— Таму я і ўпрасіла зяця, каб хаваў мяне на вёсцы — там шчэ за старымі больш-менш глядзяць!
— I я вам скажу — палепшала жызня то палепшала, але не ва ўсім!
— О-ой, пра-аўда! Пажывём ды пабачым, што шчэ з гэтаго можа атрымацца!
— Кспско атрымаецца! Мабыць, канец свету ідзе!
— А што думаеш? У Бібліі ж напісано чорным па белым — як настане двухтысячны рок, так усё і пачне валіцца! А сколькі тут да яго засталоса — дваццаць гадоў! Нават ужэ і меней.
— Учора ўсе мы тут на ўласныя вочы бачылі, як пад шыферам к канцу дня — лятучыя мышы снавалі!
— Зімой!
— Во — перад самым Новым рокам — лятучыя мышы, дзе і хто такое бачыў?!
— Думаеце, дарма гэто?
— Вядомо, недаома-а!..
— А сны якія цяпер людзям сняцца, вы задумваліса над гэтым! Хібо такія, як калісьці? То пра дублёнкі, то пра машыны, то пра курорты!.. I перад патопам у людзей нз.ўме толькі і было — нажэрціса ды як найбольшую выгоду атрымаць!
— Зусім мала засталося канца нам чакаць!
— Мяне ўсю аж калоціць ад страху, о-оі-і, як цяпер жы-ыць?!.
— Во, во, загаварылі ўжэ і пра канец свету, і пра лятучых мышэй успомнілі! Д'яблаў шчэ прыпляцеце сюды ды чараўніц на памяле! Што вы, дурніцы бязмозглыя, заладзілі тут? — зноў умяшаўся пенсіянер, які збіраўся на вяселле да ўнука.— Шчэ пачнеце адна адной тут на галаву пярэпалахі сеяць з сітаў!.. Ці ўсе, скажыце, хаваюць так сваіх бацькоў? Іншыя і бядуюць, і плачуць, і ўбіваюцца! Нават аркестру шчэ файную ноймуць, а потым аж цэлы рок на рукаве чорную ленту носяць і моляцца за бацькоў!
— Я пра ўсіх хібо кажу? — абурылася распараная.— Ты — глухі цецярук, а не Ляшчук! Гавару пра тое, што бачыла на свае ўласныя вочы, а ты мяне адразу і запыняеш! Што ты нікому і слова не дасі вымавіць?
Бабы з усіх бакоў загрымелі:
— Не падабаецца — не слухай! Хто цябе просіць умешвацца ў нашы, бабскія, размовы? Заўша папярок становіцца, хто б ні прамовіў! Так і затыкае рот, так і затыкае — перапона ўрэдная!
— Чапі вас, дурніц!
— У цябе розуму таксамо не веле, таму сядзі ды маўчы! I што далей было, Ліза?
— Ці вы дасце веры — нічого.
— Я-а-ак?!.
— Хочаш сказаць, нават не паміналі?
— Не-а.
— Не можа такога быць!
— А от — было.
— А-яй-яй!.. I я шчэ не чула пра такое!..
— Вядомо, калі ўжэ нават пярсцёнак паршывы пашкадавалі, каб родная маці забрала з сабой туды...
У гэтым кутку запанавала сумная цішыня.
Прыціхлі і насцярожыліся нават тыя, што сядзелі на другіх і на трэціх лаўках ды абмяркоўвалі дагэтуль нешта сваё. Цяпер нават адтуль некаторыя пенсіянеры насцярожана павярнулі да Лізаветы твары: маўляў, што тая баба, абматаная хусткамі, аж такое цікавае вярзе там? Хай бы нам сказала.
У напружанай цішыкі выразна пачулася рэпліка аж з-пад самай сцяны:
— Ат, усе мы ўжэ мёртвыя. Усе мы хадзячыя трупы. Толькі па калейцы хаваем адзін аднаго!
Людзі прыкінуліся, што тых слоў не чулі.
— А ве-ечарам што рабілі?
— Не ведаю. Пэўнае адно — да іх ніхто не заходзіў і не выходзіў. Сын пасля работы са службовай «Волгі» даставаў лодку, каторую надуваюць. Забіраў спінінг, вуду, гумовыя боты з брызентавай курткай — сёння ж субота. На рыбалку ў Літву трэ было яму, беднаму, з сябрукамі адправіцца.
— Але, але...
2
Ліза ўстрапянулася:
— Слухайце, слухайце, думаеце, гэто ўсё-о? Ці дасце адно веры — будзе ашчэ і пра шанаванне вам, будзе, а як жа!
Яна азірнулася, каб пераканацца, ці дастаткова павернута да яе твараў.
— Ну, прычындалы тыя панасіў і ўзяўся цягаць бутэлькі, каўбасы вэнджаныя і доктарскія, кумпякі — дзе яны толькі харчы такія дабываюць! Сядзім мы на лавачцы ля пад'езда, глядзім і слухаем, але мы для яго — бытто пні яловыя! Ну, цягае ўсё ды ашчэ такім начальніцкім тонам, бытто ў яго ніхто і не паміраў, распякае шафёра, што той «запароў» матор і давядзецца на рыбалку ў суботу ехаць на машыне Максіма Пятровіча. Распякае, што ў яго, бачыце, заўтра не просто рыбалка, а — шчэ і памінкі. Столькі людзей, бачыце, мусіць запрасіць, што і сам не ведае, як справіцца!
Читать дальше