Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Бо, мусі, чым лепей чалавеку вядзецца, чым больш мае часу і выгод, тым ахвотней стогне ды бурчыць на жызню, бы нашыя дзе-ці,— з-за кожнай драбязы ўжэ так і скачуць сабе гарачым прыскам да вачэй!» — карцела Лаўрэ'ну сказаць земляку, але ж пабаяўся, што дасць зачэпку Зміцеру на даўжэйшую размову.

Лаўрэн буркнуў:

— Такая ўжэ, Змітрук, людская натура, відаць, вечно быць незадаволеным.

Але Крапак, бы той певень,— кукарэкнуць кукарэкнуў і пра гэта болей не хацеў ужо думаць. З пашанай правёў далонню па Лаўрэнавай куртачцы, пазайздросціў:

— Не абносак які, бач, а — ледзь не новенькая, хале-ера, ты ба-ачыш?! Імпартная, бы на футбалісту якім! — Ён прыпадняў у Лаўрэна палу.— I падбіцце цыгейкавае!.. Ёо-о, маё-о, і паго-о-лены так чысто! А які шалік цёплы і мяккі, відаць... Дай, памацаю. Ага! Ёо-о, маё-о! Кажуць, твае сыны з нявесткамі не толькі пенсіі не адбіраюць у цябе і не бяруць грошай на пражыванне, а шчэ і свае нават выкладуваюць — бяры, бацьку, не хачу, як пры камунізме. Праўда гэто?

Лаўрэну надта ж захацелася на Крапака гыркнуць: і адкуль ты, пустая балаболка, ведаць можаш, як мне там у горадзе жывецца? Якая табе справа да маіх зубоў, да маёй курткі, пенсіі і грошай? Чаго ты ў маю душу ўсё лезеш няпрошаны? Пра ўсенько табе адразу і гавары?

Ведаю такіх — пусці цябе, шэльму, пагрэцца, як ты ўжэ і дзяцей хрысціць захочаш.

Але злавацца на земляка Лаўрэн доўга не змог, бо зараз жа падумаў — вёска таму і завецца вёскай, дзе пра ўсё дакладна вядома, усё заўважаць, усё памятаюць і да ўсяго ім інтэрас — ад гэтага не выкруцішся аніяк.

Зрэшты, у горадзе сусед пра суседа нічога не ведае і ведаць не хоча, а хіба там лепш?

Каб збіць увагу прычэплівага аднавяскоўца, Лаўрэн спытаўся:

— Трымаеш якую рагулю?

— Ты што?! Карова цяпер — катарга!

Абодва ўзняліся.

— Прыгажунька, сядай, во, ідзі, на сваё месцо зноў, бо мы пад'язджаем! Дзякуй табе, што ўважыла нас!

— Нічога, нічога, я пастаю! — збянтэжылася дзяўчо і на гэты раз.

— Сядай, сядай, калі е магчымасць! Ашчэ настаішса ў аўтобусах, як старой будзеш!

Зноў у салоне зарагаталі.

2

Ля сельсавета абодва з аўтобуса вылезлі.

Крапак вывалак свае сумкі на божы свет, расставіў каля ног, і толькі цяпер стала відочным, якія яны пузатыя ды зашмальцаваныя і колькі гадоў імі карысталіся. Пасля аўтобусных разважанняў пры народзе і пасля дужання з сумкамі Крапак глыбока цяпер уздыхнуў, бы той салдат, што пасля цяжкіх палявых практыкаванняў атрымаў ад «плютановага» каманду «спочні»[ 52 52 Вольна (польск.). ].

— А ёо-о, маё-о, як падыміць захацеласа — аж страх! Усім, Лаўрэне, гэтыя «Ікарусы» файныя, але шчэ каб у іх курыць дазвалялі, праўда, клёво[ 53 53 Добра (мясцовае). ] было б? Кажуць, у Грузіі, Полынчы — рабіць гэто можно, а ў нас паспрабуй толькі, шафёр так і гыркне!

— Маленькі, пацярпець не можаш?

— А от — не магу! Як захочацца — каравул сам сабе крычу і месца не знаходжу!

Мужчыны вынялі з кішэняў цыгарэты.

— А памятаеш, як калісьці мы курылі з гродзенскай махоркі самакруткі і якія ў нас ладныя муштучкі былі? У мяне касцяны, а ў цябе, сына млынара, яшчэ і з бурштынавымі кольцамі... Дакурыў, хлопнеш далонню пры дзеўках і выстраліш бычок! А тады толькі дроцікам прачысціш каналік, шчэ яго добро прадуеш... Помніш, як мы ў старым парку Юзэфа Пілсудскаго ахранялі, калі ў Друскенікі на адпачынак ехаў і ў Гродне спыняўся, покуль рыхтавалі яму поезд? Загадаў, каб ніякай аховы для яго не выстаўляць, таму нас у самыя кусты заперлі. Пазашываліса мы, стаім і не дыхаем. З парку вытурылі ўсіх, толькі завялі якіхсьці падшыванцаў — бытто яны самі там апынуліса. Помніш?

— «Маршалак» падышоў да хлопчыкаў і выставіў назад руку. Паслугач умэнт піхнуў яму ў далонь хустачку. «Дзядэк» павыціраў малым насы ды раздаў па цукерачцы. Тады павыломваў ім па дубчыку і давай камандуваць: «К назе!», «На плячо!», «Плютон, шагам — марш!», «Запявай!..» Мы падзівіліса, і, чую, ты шчэ да Касцевіча кажаш: «Здзяцінеў, падло, доўго ўжэ не пажыве!» А калі паехаў, мы з табой таксамо во гэтак закурылі, але — з тых муштучкоў...

Крапак хвіліну падумаў, успамінаючы:

— Здаецца, учора тое ўсё было! I калі яно, скажы ты мне, Лаўрэне, праляцело-праехало?

— Але вы толькі ўзгляніце на гэтаго сямідзесяціпяцігадоваго ка-валера-фраера, ёо-о, маё-о,— нават «Марльборо» смаліць! А я — «Прыму».

— Ад гэтай заразы горло надто дзярэ — яе і ў рот не магу нават сунуць.

— Так, так, наеты галоднаго ніколі не разумеў і яму не спагадаў! Паслухай, пан чортавы, а маё горло, думаеш, луджанае і не дзярэ, та-ак, па-твойму? I я, па-твойму, не меў бы хэнці які «Космас» ці якую «Герцагавіну» пасмакаваць? Затое «Прыма» — як задарам! За «Прыму» нават мая касавокая звэнга не бурчыць — выдае капейкі без адзінаго слова!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x