Аляксандр Аляшкевіч - Гэта самотная зорка Венера

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Аляшкевіч - Гэта самотная зорка Венера» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гэта самотная зорка Венера: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гэта самотная зорка Венера»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Праз колькі летаў былая вайдэлотка падаравала князю аж дзесяць спадчыннікаў! У тым ліку і сына, які ў сталым узросце зрабіўся вялікім ваяром Літвы…

Гэта самотная зорка Венера — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гэта самотная зорка Венера», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Прыгожы верш, – шчыра сказаў Ёхан. – Максім Багдановіч, я запомню гэта імя. А якое на тваёй радзіме неба, высокае, нізкае?

– Я амаль не гуляю на вуліцы, – выпраміўшы спіну, ціха адказала Алеся. – Пасля Чарнобыля ў нас нельга ні на рэчку, ні ў поле, ні ў лес. І наогул наша мястэчка хутка знікне.

– Як гэта? – няўцямна зірнуў Ёхан на дзяўчыну.

– Адселяць. Яно ў зоне моцнага забруджвання. Таму мы амаль не ходзім на вуліцу, – нягучна прамовіла Алеся. – Зараз там у мяне засталіся маці і бабуля.

– А бацька твой дзе?

– Ён памёр, – прашаптала дзяўчына. – Ён быў ліквідатарам…

У вачах Алесі адбіўся сум. Таму Ёхан заспяшаўся змяніць тэму гаворкі.

– Прабач, я не ведаў. А ты даўно ў нашай краіне?

– Ужо два месяцы. Толькі, акрамя бальніцы, я пакуль яшчэ нідзе не была, – страпянуўшыся, адказала Алеся.– А мову вашу я ў школе вучыла. І яшчэ – з дзедам. Ён быў перакладчыкам у вайну.

– Мой таксама ваяваў, быў паранены… “Пад Мінскам”, – ледзь не сказаў Ёхан, але падумаў, што Алесі, магчыма, непрыемна будзе чуць гэты факт, таму змоўчаў.

Алеся ўстала са стула, падышла да кніжнай паліцы, узяла ў рукі тоўстую кніжку.

– О, Гётэ! – радасна выгукнула яна. – Гэта любімы паэт маёй маці. Яна ў мяне настаўніца. Заўсёды цытуе вучням, калі вядзе размову пра любую прыгажосць: “Замры імгненне – ты цудоўнае!” а мне ў яго вось гэта падабаецца:

Шчаслівы той, каму падаравана ўцеха –
Надзея выйсці з апраметнай імглы.
Што трэба нам, тое не знаем мы…

– “Фаўст”. Перашая частка, сцэна другая, – прамовіў Ёхан.

– Ага! – усміхнулася Алеся.

І Ёхану падалося, што з гэтай шчырай чароўнай дзявочай усмешкай яно замерла – тое цудоўнае гётаўскае імгненне…

Раніцой ён даслаў праз фрау Шуман Алесі ружы.

Пасля, калі паснедаў, заспяшаўся на корт. Ягоная гульня была прызначана на чатырнаццаць гадзін. Але да гэтага часу яму трэба правесці размінку, прайсці абследаванне ўрачоў ды яшчэ скласці з трэнерам план гульні. Пра сам матч Ёхан стараўся не думаць. Ведаў, залішняе хваляванне да дабра не прыводзіць. Толькі дарма спаліш нервы. А яны патрэбны на саму гульню. Таму спакойна перанёс нудны медыцынскі агляд, нязмушана размяўся на корце. Пасля пайшоў да трэнера.

Той чакаў яго ў раздзявальні. Пад гальштукам, у цёмна–шэрым, старанна адпрасаваным касцюме, ён быў, як заўсёды, нешматслоўны і надзвычай шчыры. “Праціўнік у цябе, сам ведаеш, сёння вельмі моцны, на тое ён і фінал. Але баяцца не трэба. У яго за плячыма вопыт, а ў цябе талент. Ідзі і пакажы, сынок, усё тое, чаму я цябе навучыў”, – па–бацькоўску ляпнуў ён рукою па плячы Ёхана, калі ў холе зазвінеў званок, які запрашаў тэнісістаў на гульню.

З’яўленне на корце фіналістаў стадыён сустрэў воплескамі. Тое і зразумела. Гэта была галоўная гульня дня, да таго ж па раскладзе апошняя, і трыбуны ўжо стаміліся ў доўгім чаканні цікавага паядынку.

Паціснуўшы праціўніку руку, Ёхан распіхаў тэнісныя мячыкі па кішэнях, кінуў позірк на сярэднюю трыбуну. Шыльды на ёй не было відаць. Мусіць, засталася на гэты раз прыбірацца на вечарынку да Карла, а мо проста не верыла, што ён сёння здолее выйграць. Перавёўшы позірк на ложу гасцей, Ёхан пашукаў вачыма маці, і… сэрца ёкнула. Побач з ёй сядзела Алеся. Нібы прасіла прабачэння за тое, што прыйшла паглядзець на ягоную гульню. “Не, я проста павінен сёння выйграць, што б там ні здарылася”, – падумаў Ёхан і ўзняў ракетку. Яшчэ падумаў, што гэту сваю перамогу ён прысвеціць Алесі.

Але першы сет, як Ёхан ні намагаўся, ён усё ж прайграў. Праціўнік, высокі, цыбаты і цёмнавалосы Гейдрых, быў куды мацней, чым Ёхан падазраваў. У гульні Гейдрыха амаль не было слабых месцаў. Ён аднолькава добра гуляў на задняй лініі і каля сеткі, упэўнена прымаў падачы і моцна, дакладна падаваў. І хоць Ёхану ўдалося дзесьці ўсярэдзіне сета наладзіць прыём і выраўняць гульню, але ўсё ж на тайбрэку ён зрабіў памылку, неразважліва выйшаўшы да сеткі. Таму прайграў.

Выцершы ў перапынку спацелы твар ручніком, Ёхан употай зірнуў на Алесю. У яе вачах чыталіся ўсхваляванасць і занепакоенасць. Гэта надало Ёхану сілы. Не, ён проста павінен сёння выйграць, зрабіць усё, каб толькі пабачыць на твары Алесі ўсмешку… А пасля… пасля ён запросіць дзяўчыну на вечарынку да Карла. Не, ён павінен сёння выйграць…

І Ёхан выстаяў другі сет. Хоць напачатку, як ён ні стараўся, той складаўся зноў не ў яго карысць. Гейдрых нібы ўрос у корт – упэўнена прымаў падачы і дакладна, раз за разам падаваў. Здавалася, што ніхто і нішто не зможа спыніць гэтую добра адладжаную тэнісную машыну. Але дзесьці праз хвілін дзесяць Ёхан усё ж такі адшукаў у Гейдрыха слабінку, невялічкую, ледзь прыкметную. Той гуляў чыста схематычна, як бы па хрэстаматыі. Заўважыў Ёхан гэта амаль выпадкова, калі, адбіваючы падачу праціўніка, паслаў мячык не ў той бок, куды, здавалася, па логіцы яго трэбы было скіраваць – не ў свабодную частку корта, а прама ў ногі Гейдрыху… І той раптам памыліўся. Гэта адкрыццё Ёхан скарыстаў. І за дваццаць хвілін выйграў не толькі сваю падачу, але ўзяў і чужую. Пасля зноў быз тайбрэк. І ён, у акуратным скачку дацягнуўшыся да мячыка, які моцна паслаў на яго бок Гейдрых, заплюшчыў вочы. Расплюшчыў, калі па захопленым воклічы трыбун зразумеў, што ягоная свечка, якой ён абводзіў саперніка, трапіла ў пляцоўку. Гейдрых выглядзеў разгублена–пакрыўджаным. Відаць, ён быў зусім не падрыхтаваны да гэткага павароту гульні. І Ёхан не даў яму апамятацца. Павялічыўшы ў трэцім сеце тэмп, ён моцнымі рэзкімі ўдарамі з задняй лініі і рашучымі выхадамі да сеткі прымусіў праціўніка капітуляваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гэта самотная зорка Венера»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гэта самотная зорка Венера» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Аляшкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Капусцін
Аляксандр Чужынін - Зборнік сцэнічных твораў
Аляксандр Чужынін
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Капусцін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Маргарыта Аляшкевіч - Мадэль для забойства
Маргарыта Аляшкевіч
Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»
Аляксандр Гужалоўскі
Наста Манцэвіч - Гэта ня лічыцца
Наста Манцэвіч
Отзывы о книге «Гэта самотная зорка Венера»

Обсуждение, отзывы о книге «Гэта самотная зорка Венера» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x