Аляксандр Аляшкевіч - Гэта самотная зорка Венера

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Аляшкевіч - Гэта самотная зорка Венера» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гэта самотная зорка Венера: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гэта самотная зорка Венера»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Праз колькі летаў былая вайдэлотка падаравала князю аж дзесяць спадчыннікаў! У тым ліку і сына, які ў сталым узросце зрабіўся вялікім ваяром Літвы…

Гэта самотная зорка Венера — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гэта самотная зорка Венера», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дамоў ён вяртаўся ўзрушаны і натхнёны, амаль забыўшыся пра размову з маці, пра тое, што там яго чакала замежная госця.

Дом Ёханаў стаяў на ўскрайку горада, каля невялікага сасновага бору, – двухпавярховавы, цагляны, з прыгожай верандай, садам, з крытым кветнікам і купальняй. Пераехала сям’я Ёхана ў яго нядаўна, мо паўгода таму. А дагэтуль жылі ў цэнтры горада ў прасторнай чатырохспальнай кватэры, з якой у Ёхана звязаны самыя светлыя ўспаміны. Але бацькі марылі пра ўласны дом. І вось іх мары здзейсніліся.

Паставіўшы матацыкл у гараж, Ёхан прайшоў у купальню, распрануўся, стаў пад душ. Тонкія цёплыя струмені вады агарнулі ягонае маладое пругкае цела, змываючы пот і стому. Душ асвяжаў. Ён нават усміхнуўся ад прыемнай асалоды, што сыходзіла ад яго чыстага сагрэтага цела, калі выціраўся мяккім махровым ручніком.

Апрануўшыся ў вячэрні касцюм, Ёхан зайшоў у дом. Маці яшчэ не было. Фрау Шуман грукатала на кухні посудам, гатавала, відаць, вячэру. Ён падняўся па лесвіцы на другі паверх, на хвіліну зазірнуў у гасціную, паклаў у шафу спартыўную сумку і, зачыніўшы дзверы, збіраўся прайсці ўжо да сябе ў пакой, калі раптам адчуў на сваёй спіне чыйсьці позірк. Павярнуўшыся, ён міжволі прытаіў дыханне.

З глыбіні пакоя на яго з цікавасцю пазірала дзяўчына. Яна сядзела каля расчыненага акна ў мяккім крэсле– круцёлцы, да грудзей захінутая коўдрай, у руках трымала разгорнутую кніжку. Ёхан ніколі яшчэ не бачыў гэткай прыгажосці – чыстай, чароўнай, як зорка. Яго ўразілі найперш валасы незнаёмкі – мяккія, бялявыя, са здаровым рамонкавым бляскам, якога ніколі не бывае ў тых дзяўчат, што нішчаць сваю прыгажосць хіміяй. І яшчэ – ейныя вочы – вялікія, выразныя, колеру мора. Бялкі іх былі светлыя і чыстыя, як цукар. Усмешлівыя вусны дзяўчыны адкрывалі бялёсую палоску прыгожых зубоў. Ёхан нават хітануў галавою – ці не бычаць ён выпадкова міраж?

– Будзьце ласкавы, зачыніце акно, – раптам папрасіла яго на чыстай нямецкай мове незнаёмка, паправіўшы на сабе коўдру, што з’ехала ад ветру, які ўварваўся ў пакой.– Штосьці прахалодна. А мне фрау доктар не дазваляе пакуль уставаць.

– Я–я, біттэ, – страпянуўся Ёхан, міжволі зірнуўшы ўбок: на цёмна– зялёны акраек бору і імжліва–хмарнае неба, што былі відаць у акне. Сапраўды, на дварэ было прахалодна і ветрана. Падобна, што нанач збіраўся сапраўдны дождж. Ён ступіў да акна, зачыніўшы яго, апусціў парцьеру.

– Данкэ! – сказала дзяўчына і працягнула яму сваю прыгожую тонкую руку.– Будзем знаёмыя – Алеся.

Ад дотыку да бялёсай скуры дзяўчыны па целе Ёхана прабеглі дрыжыкі.

– Ёхан, – збянтэжана вымавіў ён.

– Ёхан, Ёхан…– прамовіла ўслых дзяўчына.– Гэта значыць па нашаму Ваня. Мне шмат пра цябе гаварыла фрау Вайс. Ты не пакрыўдзішся, калі мы пяройдзем на “Ты”?

– Найн, біттэ, – ледзь чутна прамарматаў Ёхан.

Мяккі грудны і пяшчотны голас дзяўчыны зачараваў яго, пазбавіў волі. Таму ён з палёгкай уздыхнуў, калі на парозе з’явілася маці.

– Бачу, вы ўжо пазнаёміліся, – весела прамовіла яна, праходзячы ў пакой.– Вось і добра. Ну, а як адчувае сябе наша госця?

– Данкэ, фрау Вайс. Мне ўжо лепш, – з падзякай у голасе адказала дзяўчына.

Падышоўшы да госці, маці ўзяла яе руку, намацала пульс.

– Сапраўды, пульс проста цудоўны. Але ўставаць табе, мая родная, пакуль яшчэ ранавата.– Павярнуўшыся да Ёхана, вымавіла: – Прабач, мой хлопчык, Алесі час прымаць лекі…

Прайшоўшы ў свой пакой, Ёхан прытуліўся да сцяны, перавёў дыханне і толькі цяпер адчуў, як моцна б’ецца ў грудзіне ягонае сэрца. Гэткае рабілася з ім упершыню. Ніколі яшчэ так ён не бянтэжыўся перад дзяўчынай, як хвіліну таму. Апусціўшыся на канапу, ён узяў з паліцы кніжку, але праз колькі хвілін, пагартаўшы, паклаў на паліцу. Ён не разбіраў літар, не разумеў прыхаванага ў іх сэнсу. Толькі вочы, вялікія прыгожыя і выразныя вочы дзіўныя дзяўчыны стаялі перад ім, бы тыя акенцы ў таемны свет…

З раніцы Ёхан паехаў на трэніроўку. Праціўнік у фінале быў вельмі моцны – леташні чэмпіён горада. Таму да гульні, што была прызначана на паслязаўтра, Ёхан рыхтаваўся як след. Па–першае, трэба ўзмацніць падачу. І ён амаль гадзіну з упартасцю адточваў яе. Пасля папрацаваў са спарынгпартнёрам над ударамі з задняй лініі, наладзіў прыём.

Дамоў вярнуўся апоўдні. Як ні дзіўна, але сустрэчы з замежнай госцяй, што ўжо другі дзень жыла ў ягоным доме, ён адначасова хацеў і крыху пабойваўся. Ніяк не забывалася ўчарашняя ўзрушанасць і ўсхваляванасць. Ніколі яшчэ так не дранцвеў ён перад дзявочымі вачыма, як у гэты прахалодны вечар. Няўжо ўсё паўторыцца і сёння?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гэта самотная зорка Венера»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гэта самотная зорка Венера» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Аляшкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Капусцін
Аляксандр Чужынін - Зборнік сцэнічных твораў
Аляксандр Чужынін
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Капусцін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Маргарыта Аляшкевіч - Мадэль для забойства
Маргарыта Аляшкевіч
Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»
Аляксандр Гужалоўскі
Наста Манцэвіч - Гэта ня лічыцца
Наста Манцэвіч
Отзывы о книге «Гэта самотная зорка Венера»

Обсуждение, отзывы о книге «Гэта самотная зорка Венера» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x