Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За морам Хвалынскім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За морам Хвалынскім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.

За морам Хвалынскім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За морам Хвалынскім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не адна па табе будзе сохнуць, маладзец, ды нешта ты свае стрэлы любіш болей,— не раз дражніліся жанчыны, але Алекса толькі зняважліва хмыкаў i пераводзіў размову на іншае. I цяпер ён дзяліўся з князем:

— Як зловім дзеўку, за касу яе i на плошчу, i пугу побач. Хто хоча, хай перацягне...

— Баярскую дачку? — насміхаўся Усяслаў.

— Хай сабе i баярскую...

— На плошчу — i пугу побач?

— А што ж — заслужила!

— Не,— пасур'ёзнеў Усяслаў,— Баярскі сорам хаваць ад простай чадзі трэба за сямю йячаткамі, так, каб ніхто i думаць не адважваўся, нібыта людзей сатварыў бог роўнымі. I біць ix, баярскіх дачок, не на плошчы, a ў цёмным порубе, i так, каб на твары слядоў не было, каб людзі бачылі ix недаступнымі i ў золаце — на тым i княжацкая ўлада трымаецца...

— Ну так, так! — падняў галаву Алекса.— Калі нехта заб'е маю маці, то заплаціць не віру, а так — слёзы. A калі гэтую... дзеўку, то вунь колькі золата з яго возьмуць — ажно дзесяць грыўнаў!

Твар Усяслава пасуровеў.

— Ты мне не пярэч! Сам ведаю, што рабіць. Яе бацька тысячамі такіх, як твая маці, валодае, i калі ён стане мне насуперак... Адзін ён! A колькі такіх яшчэ ёсць! Абапіраючыся на ix жа, ix i разумець трэба.

— Супраць цябе не пойдуць. Ты — з Рагнедавага племені! Веча за цябе будзе. I бацька твой магутны.

— Ведаю. Але i ты ведаеш, што ён не вечны. А тады — тады без Ірвідуба, ды Крыварога: ды іншых людзей шянітых як адзін супраць Кіева пайду?

— Крыварог паможа! Калі ўсе шляхі водныя па Дняпры полацкімі будуць, ён у дзесяць разоў багацейшым стане!

— Што ж! Жывот аддаваць ёсць за што, не тое што іменне... Смаленск i Пскоў — старадаўнія землі крывічоў. Калі ix звесці ў адно княства — не слабейшае будзе за Кіеў, што нас за вотчыннікаў сваіх лічыць...

Коннікі ехалі ўжо па лесе, што рос па абодвух берагах ракі. Яснае неба цёплай, ранняй восені свяцілася ля ног чыстай сінявой Палоты, навакольныя дрэвы былі яшчэ зялёныя, але лёгкая жаўцізна ўжо кранула ix вяршаліны. Плыло на ветры павуцінне, няўлоўным дотыкам час ад часу мільгануўшы па расчырванелых тварах субяседнікаў.

— Баравік! — зарадаваўся, як падлетак, Алекса, угледзеўшы каля магутнай, стромкай сасны цёмна-карычневую, як аксамітную галоўку баравіка. Ён жвава саскочыў з каня, дастаў з торбы, прымацаванай да сядла, сцізорык i праз хвіліну паклаў у торбу тры модных крамяных грыбы.

— Нашто? — скрывіў вусны Усяслаў.— Накормяць жа цябе, як прыедзеш.

Алекса нічога не адказаў: мусіць, i сам не ведаў, нашто яму баравікі. Але i далей ён не пераставаў абмацваць вачыма кожны куст, кожны пагорак, які ім трапляўся па дарозе.

Непадалёку ад аблюбаванай ім мясціны Усяслаў загадаў прывязаць коней да тоўстай алешыны, i яны пайшлі пехатой, стараючыся не вельмі вытыркацца з-за дрэў.

Малады князь усміхнуўся па-хлапечы задаволена, убачыўшы пад высокім, абрывістым берагам невысокую жаночую постаць у белай, *але ўжо запэцканай кашулі i чорным аксамітавым кабаце. Жанчына корпалася ў глебе, час ад часу кладучы нешта ў бліскучыя гліняныя гаршэчкі, што стаялі побач.

Убачыўшы хлопцаў, што выйшлі з лесу, яна ўскрыкнула і, пазнаўшы Усяслава, кінулася бегчы. Алекса, імгненна ўскалыхнуты паляўнічым азартам, рынуўся ўперад. Ён зваліўся зверху прама перад ёю і, не даючы апамятацца, сханіў за доўгую касу, што выбілася з-пад ручнічка, пасля ўсцягнуў наверх. Дзяўчына спрабавала вырвацца, але дружыннік другою рукою заціснуў, як у абцугі, абедзве яе далонькі, якімі яна хацела закрыць твар. Убачыўшы, што ўсё прапала, уцякачка горда выпрасталася i амаль загадала князю:

— Скажы халопу, каб адпусціў мяне!

Усяслаў некаторы час, прыжмурыўшы вочы, стаяў перад ёю, пагойдваючыся. Пасля сказаў уладна:

— Вядзі, дзе твая бярлога. Сам найду — усё разнясу!

Яна, падумаўшы, пакарылася. Гнеўна бліснула на

Алексу чорнымі вачыма (ён, глянуўшы на князя, выпусціў яе) i. пай шла ўперад, з балючай грымасай расціраючы рукі.

Зямлянка, дах якой быў пакрыты чаротам, хавалася сярод елак. На лаве, выразанай з зямлі, былі насцелены яловыя галіны; наверх ляжала аўчына. Скрозь дзіркі ў даху бачны был i загрунтаваныя дошкі, што ляжалі на падлозе, гаршкі, шалупінне ад яек. Пахла фарбамі i дрэвам. На лаве, прыслоненая да сцяны, стаяла дошка. Усяслаў узяў яе ў рукі, паднёс да святла, што падала з адчыненых дзвярэй. Алекса падышоў бліжэй.

Отрак трымаў меч. Суровы, нахмураны ягоны твар быў светлым i адначасова нейкім задуменным. Цёмна-сіні хітон з залатымі ўзорамі атуляў шырокія плечы. Асляпляльна чысты чырвоны ўсход палыхаў за ім, водсветам кладучыся на светла-шэрае жалеза, на цёмныя валасы, што віліся над ілбом, на доўгія магутныя крылы, якія, здавалася, вось-вось паднімуць отрака ў бязмежную нябесную вышыню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За морам Хвалынскім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За морам Хвалынскім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ольга Ипатова - За морем Хвалынским
Ольга Ипатова
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Перакат
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «За морам Хвалынскім»

Обсуждение, отзывы о книге «За морам Хвалынскім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x