• Пожаловаться

Вольга Іпатава: За морам Хвалынскім

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава: За морам Хвалынскім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1989, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вольга Іпатава За морам Хвалынскім

За морам Хвалынскім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За морам Хвалынскім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.

Вольга Іпатава: другие книги автора


Кто написал За морам Хвалынскім? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

За морам Хвалынскім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За морам Хвалынскім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З таго часу яна пачала знікаць з дому. Прыходзіла праз некалькі дзён, у бруднай, запэцканай кашулі, з садранымі пазногцямі, выходзіла да стала i прагна ела, не зважаючы на панрокі сям'і. Бацька паспрабаваў пабіць яе замкнуць у клець — выгнулася, вылезла праз акно, i не было яе ажно дзве седміцы, так што маці з нянькаю тайна ад гаспадара спусцілі ў Палоту свежы бохан хлеба i на ім дзве запаленыя свечкі — калі ўцягнуў дачку Вадзяны, хай будзе ёй, рачніцы, легка! Але яна прыйшла — i тут узяўся за адступніцу дзед. Ірвідуб павёў яе да княгіні, i маладая дзяўчына, на зайздрасць усім баярскім сем'ям, стала жыць у княжым двары. Але прайшоў месяц — i ўцякачка зноў не ўтрымалася.

— Забіць яе, ці што? — скардзіўся Ірвідуб.— Але ж ці яна вінавата, ці злая доля яе такая? Помніш, гаспадзіне, у які дзень нарадзілася?

Брачыслаў помніў — у той самы дзень, калі судзілі валхвоў, i падзея гэтая таямніча звязвалася з жыццём унучкі Ірвідуба. Ён падбадзёрыў старога:

— Дай толькі Пярун удачы, i памаліся заўтра ў царкве, каб не было за гэтыя дні дажджу!

Ірвідуб здзіўлена наглядзеў на князя; у ягоных вачах засвяцілася надзея i разам з тым нібыта боязь. Ён павольна выйшаў з-за стала, пакланіўся i знік у дзвярах. Князь, забраўшы лучыну, пайшоў да сябе. Отрак памкнуўся быў за ім, але князь павёў брывом, i той палахліва адступіў.

Прайшоўшы сенцы, Брачыслаў пачуў голас. Ён прыслухаўся: гаварыла карміліца Няжата. Яна, відаць, толькі што паклала спаць ягоных дачок i расказвала ім нешта. Усяслаў нячутна надышоў да дзвярэй. Голас Няжаты, ціхі, глыбокі, дрымотна расцякаўся па апачывальні:

— Дняпро — то брат нашай Дзвіне. I яшчэ адна сястра ёсць у яго — Волгай празываецца. Сіроты яны ўтраіх былі, хадзілі-хадзілі па зямлі i ўсё шукалі, дзе б можна было разліцца вялікімі рэкамі. Што вы думаеце? Знайшлі! Знайшлі i начаваць ляглі ў балотах. Але сястрыцы былі хітрэйшыя за брата: як Дняпро заснуў, яны паціху ўсталі, занялі лепшыя мясціны i пацяклі сабе. Устае раніцай брат, зірнуў навокал — як кінецца наўздагон! Злаваўся-злаваўся, курожыў берагі, а пасля супакоіўся, дайшоў сабе да мора. Праўда, шмат затое ў яго віроў ды вытокаў.

— А як жа сястрыцы? — падала сонны голас адна князёўнаў.

— А сястрыцы разбегліся ў розныя бакі, ратуючыся ад пагоні, i больш ужо не сустракаюцца,— адказала Няжата i хацела ўскочыць, убачыўшы ў дзвярах Брачыслава, але ён кіўнуў галавой і, перадаўшы ёй лучыну, стаў над шырокай спальнай лаваю, дзе, утуліўшыся ў пярыны, засыналі ягоныя дочкі. Яны расплюшчылі вочы i, пазнаўшы бацьку, пацягнуліся да яго. Брачыслаў абедзвюма рукамі абхапіў дзяўчынак, удыхнуў ix цёплы, духмяны пах i ўсміхнуўся сваёй нечаканай пяшчоце.

— А мы давайце зробім, каб брат i сястра сустрэліся,— паўжартам прапанаваў ён дочкам.

— Давайце! Давайцеі — запляскала ў ладкі малодшая.

— А як, татачка?

Але Брачыслаў ужо вярнуўся ў свой заўсёдашні стан занепакою,— потым надумаем! Ціха апусціў дачок, пацалаваўшы ix на развітанне, i, забраўшы лучыну, пайшоў.

Думкі яго вярнуліся да Нялюбы, i ён успомніў, як здзівіла яго ў мінулым годзе адна знаходка. У вярхоўі Палоты, за паўдня хадзьбы ад Полацака, убачыў аднойчы князь дзіўныя яміны, a падышоўшы, пазнаў у ямінах фарбы, якімі малююць іконы — жоўтую вохру, чырванаватую умбру. Гэта не здзівіла б, калі б у маленькім жаночым слядочку, што выразна ўпячатаўся ў гліну, не ўбэчыў ён кавалак залатога шнура. Тады ён доўга думаў, што за жанчына была тут, удалечыні ад людзей, i чаму яна займалася такою нежаночай справай, але, калі прыйшла да ix Нялюба, ён аднойчы заўважыў у яе на руцэ нейкую жаўтаватую пляму, падобную да той, якімі накрыты быў бераг Палоты. I вось сёння, слухаючы жонку, ён імгненна звязаў у адно ўсе гэтыя разрозненыя падзеі.

— Назаўтра конь каб быў,— буркнуў ён халопу, які падскочыў, каб распрануць князя, і, кінуўшыся на цвёрдую сваю лаву, імгненна заснуў.

Назаўтра ён загадаў сыну:

— Возьмеш аружаносца — i ўдвух дзяўчыну каб прывезлі!

— Чаму я, бацька? — запярэчыў семнаццацігадовы Усяслаў.— Не мая справа з варяткамі важдацца!

— Вучыся ўладарыць! Вучыся, гледзячы ў вочы людзей, адгадваць ix самыя патаемныя думкі! Сам вырашы, што з ёю рабіць, а я — пагляджу!

Малады княжыч паклікаў з сабою Алексу i грыдняў

Алекса быў незадаволены.

— Пашто не княжацкімі справамі займаешся?— спадылба зіркаў ён i ca злосцю торгаў каня, бо ў гэты дзень спадзяваўся ўволю пастраляць з лука. Усяслаў даваў яму пабурчаць, бо Алекса — адзіны, каго ён лічыў за роўню, а часам i вышэй сябе, па-добраму зайздросцячы воінскаму яго ўмельству. Высокі, прысадзісты, сын каваля нібыта ўрос у сядло i здаваўся Усяславу падобным да магутнага кентаўра, якога ён бачыў у кнігах, праўда, кентаўра маладога i прыгожага. Доўгія русыя валасы пушыліся ў Алексы на плячах, цёмныя бровы былі густыя i надавалі яму выгляд хмурны i дзёрзкі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За морам Хвалынскім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За морам Хвалынскім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алексей Якимович: Залатая дзіда
Залатая дзіда
Алексей Якимович
Вольга Іпатава: Прадыслава
Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Задарожжа
Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава: Парасткі
Парасткі
Вольга Іпатава
Аляксей Карпюк: Свежая рыба
Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «За морам Хвалынскім»

Обсуждение, отзывы о книге «За морам Хвалынскім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.