Неквас стаў у стойку: правая нага наперад, рукі на ўзроўні грудзей. А ў Маруды рукі матляліся, нібы ў агароднага пудзіла. I сам ён у вялізных рабочых чаравіках, па якіх перасцерагальна блішчалі нікеляваныя заклёпкі, у доўгай, як спадніца, чорнай і месцамі аблітай змазкай гімнасцёрцы нагадваў пудзіла. Ён ушчыльную падышоў да Некваса, упёрся грудзьмі ў яго пальчаткі і разгубіўся, не ведаў, што рабіць далей.
Неквас коратка і не балюча, але з пагардай тыцнуў яго правай, левай у падбародак.
— Што ж ты, гад, біць не б'еш, а толькі гладзіш... грэбуеш?..
Пасля гэтых слоў Неквас ударыў. Ударыў па носе і дапамог яму раззлавацца, запаліў злосць. I рукі Маруды самі ўзляцелі на грудзі. Ён адскочыў ад Некваса, каб прасторней было замахнуцца, замахнуўся, не па-баксёрску, а па-сялянску, і гахнуў, як дрывакол, уганяючы сякеру ў палена, як касец, што пасылае касу ў траву, замахнуўся скураной нязграбнай рукой, як цэпам. I трапіў у паветра.
Неквас скарыстаў гэта і падзяўбаў яму цэлай серыяй няўлоўных удараў у падбародак. I, пакуль ён дзяўбаў, Маруда зноў паспеў убачыць усё тую ж паблажлівую ўсмешку фізрука і пагарду ў вачах Некваса.
— Давай, давай! — падбадзёрыў фізрук Некваса. Але гэты яго вокліч успрыняў і Маруда. «Давай, давай!» — загуло ў вушах, і ён супакоіўся, адчуў у руках сілу, адчуў, што сёння паб'е Некваса, хаця ў таго і другі юнацкі разрад па боксу. Паб'е таму, што бокс — работа. А работы ён, Маруда, ніякай і ніколі не цураўся. У працы ён заўсёды быў першы, хоць і прозвішча мае Маруда.
— Бокс, бокс, бокс! — зноў, як пугай, засцябаў паветра фізрук.
«Зараз вам будзе бокс, бокс, бокс»,— падумаў Маруда і пайшоў працаваць рукамі. У адным шалёным тэмпе, калі галоўнае — не трапіць у праціўніка, не зваліць яго з ног трапным ударам, не даць яму апамятацца, збіць яго з панталыку, падпарадкаваць яго сваёй волі, напалохаць, а потым ужо віць з яго вяроўкі. Чаму Маруда абраў такую тактыку, ён не ведаў, усё адбылося імгненна. Імгненна Маруда зразумеў, што толькі так можа перамагчы Некваса. Неквас добра валодае тэхнікай, ведае ўсе правілы, ён ужо ўпэўнены ў сваёй перамозе. Нічога, нічога, Маруда не ведае гэтых правіл, але затое ведае іншае. Дзетдом, нястачу, вёску і горад, шахцёраў, як гарыць вугаль, і, каб патушыць яго, патрэбны і гліна і пульпа.
Маруда быў яшчэ наждаком і глінай, але ён ужо адчуваў у сабе і электрычнасць.... I твар Некваса, смуглявы і пляскаты, нагадваў яму крышку пускальнік. Той самы, магнітны выбуховабяспечны, схему якога ён ніяк но мог адолець. I ён цягнуўся да гэтага твару, імкнуўся памацаць яго рукамі і зразумець, адчуць, што ў ім, як толькі што па практыцы цягнуўся да пускальніка. Злаваў на сябе, што не ўдаецца памацаць.
Неквас закрываўся, адступаў, скакаў ад яго ў адзін бок, другі, падскокваў па месцы пеўнікам. Знарок зняможана павісаў на ім, прыліпаў усім целам, захопліваў і не выпускаў рукі. Маруда вырываўся, вылузваўся з яго абдымкаў, адштурхоўваў ад сябе і паступаў, паступаў. Бойка дык бойка. Няма чаго паказуху разводзіць.
Цяпер у яго рухах ужо не было той ранейшай мітусні, хоць старонняму воку цяжка было заўважыць і сістэму, таму што працаваў Маруда ўсё з тым жа напалам, які прыходзіць да кожнага з нас, калі мы паважаем працу, нават і. тую, якая не вельмі нам падабаецца. Падыходзім з павагай і робім самааддана, мо без асаблівага захаплення, але шчыра. Гэтая шчырасць і напал вядомы і селяніпу на таку і ў полі, і шахцёру пад зямлёй. Як шахцёр і селянін, і баксаваў Наждак Маруда. I пальчаткі больш не перашкаджалі яму, хаця без іх, вядома, было б зручней.
Ён шырока размахваўся, але ўжо не так шырока, каб яго мог сустрэчным ударам апярэдзіць Неквас. Біў з-за пляча, з-за вуха, сыпаў і каротка, тычкамі. Ганяў Некваса па зале, як кот ганяе мыш, пакуль яго не аглушыў свісток фізрука.
Маруда спыніўся на паўкроку, як спатыкнуўся, з цяжкасцю, але ўсё ж утрымаў занесеную мо для апошняга, самага моцнага ўдару руку, са здзіўленнем агледзеўся вакол: што гэта ён тут натварыў. I пайшоў да фізрука, працягнуў яму свае спатнелыя, добра стомленыя рукі, той зняў з іх пальчаткі. Я запісваю цябе ў секцыю,— сказаў фізрук.— З цябе выйдзе добры баксёр.
— Я гэта ведаю без запісу.
— Ну вось і дамовіліся...
— Не, паспрабаваў, і хопіць. Я но хачу баксёрам. Не жадаю.
Маруда накінуў па плечы яшчэ цёплы бушлат і пайшоў на вуліцу. А ў вушах яго гучала: бокс, бокс, бокс.
I.
У горад яны прыспелі надвячоркам. Доўга хадзілі па вуліцах, выпілі па шклянцы газіроўкі, па пляшцы піва, з'елі па порцыі марожанага, аж нарэшце знайшлі, што шукалі — камбінат бытавога абслугоўвання. За варотамі яго ім адразу ;к кінулася ў вочы запусценне, брудны, закіданы пілавіннем і гнілымі дошкамі двор. Толькі што прайшоў вясёлы летні, як кажуць, сляпы дожджык. І зноў прыпарвала. Ад ракі несла прахалодай і водарам скошаных траў, а двор біў у твар смуткам і жалем загубленага ў неахайнасці дрэва, цяжкім пахам мазуту і перагорклага машыннага масла. Ахутаныя гэтым смуткам і пахам, у капцы двара стылі мармуровыя белыя, нібыта крыло лебедзя, помнікі. Помнікі стаялі на ўзгорку, шэрагам, адзін за другім, нібыта збіраліся ўзляцець.
Читать дальше