Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Усё роўна. Усё зарасло. Чарнабыл. Чарнабыл вакол. Касу мне, Федзя.

I пайшла каса па двары. Каса, некалі краса, а цяпер што калун. Касавішча без дзержака, без лучка, спрахла, пэўна, лопнула перавязь яго. Лучок упаў, згубіўся ў прыхлеўным смецці. Носік, зжаваны ржой, абламіўся, упаў на першым жа замаху. Але касец не звярнуў па гэта ўвагі. Працягваў касіць, і касіў хвацка.

— Вось так, вось так. Бі гадаў, трушчы іх. Ссякай галовы. Чарнабылу капец. Чарнабылу канец.

I ўсе, хто быў там, акрамя аўтара, ішлі за ім следам.

— Канец, канец.

I рвалі з рук яго касу:

— Хопіць, спыніся. Пакінь і на пашу долю трохі.

— Не падыходзь, не падыходзь,— выхукваў ён у адказ.— — Ногі, хлопцы, ногі беражыце. Пяты падрэжу. Дзеўкі любіць не будуць.

Пасля яго касою авалодаў старшыня калгаса.

— Душа сялянская прасторы просіць.— I пайшоў. Спачатку не вельмі ўпэўнена, што адразу прыкмецілі і адпаведна пракаменціравалі:

— Сачок.

Але трохі пазней словы гэтыя прыйшлося ўзяць назад.

— Не, добра косіць, па пяцёрку.

— Зямляк, зямеля,— пачалі клікаць аўтара праекта, што стаяў у баку ад іх.— Ідзі да пас. Пакажы і ты нам, на што здольны.

Але ён пайшоў зусім у другі бок. Прэч ад гэтага двара. .І Недзе тут, у гэтай вёсцы, стаяла і яго хата. Чарнабылам быў парослы і яго двор. Хата, у якой ён нарадзіўся. Але ён не помніў яе. А карцела да слёз знайсці тую хату.

Хата з'явілася перад ім як з казкі, нібыта са сноў яго выплыла. Толькі ўсё ж ён не быў упэўнены, што гэта іменна яго хата. Але калі яна прыйшла да яго, сама прыйшла, значыцца, яго. Ён сеў на лаўку. I тут перад ім зноў апынулася пчала. Ці то тая самая, з двара вадзіцеля, ці з яго ўжо двара, што іменна яго і чакала. Ён не ведаў. Пчала і пчала, як літая куля. Ён зноў пацягнуўся да яе рукою, але зусім не таму, што хацеў прагнаць, аблашчыць, нагладзіць. Пчала адляцела трохі ўбок. I ён заплакаў. Зразумеў усё, сёння, прыйшоўшы да бацькоўскай хаты, ён не знайшоў, не вярнуў яе, а згубіў. Згубіў, страціў назаўсёды. Сёння ён стаў жабраком. Больш бедны, чым самы апошні жабрак. Такі бедны, што і ўявіць сабе немагчыма. У самага апошняга жабрака ёсць усё ж радзіма, ёсць зямля, на якую ён можа прылегчы жывы і ляжа, адыходзячы ўжо, мёртвы. У яго адабралі і гэта. Адабралі тое, чаго немагчыма адабраць нават у звера, казюркі і жабы. Травінку, хвойную голку і тую выдзерлі з рота. Нічога ў яго няма і ніколі не будзе. Не можа быць. А з двара рэхам усё яшчэ гучала на ўсю акругу:

— Рубі гадаў, бі гадаў. Дзед будзе задаволены, пакасілі яму двор. Чарнабылу канец, капец. Канец.

...Не, не канец. З-за ракі, з другога яе высокага берага, глядзеў ім у вочы, стаяў і пасміхаўся, як касмічны прыхадзень, змрочны і чорны волат-саркафаг.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x