Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

СЕНАКОС У КАНЦЫ КРАСАВІКА

Ах, як соладка касілася. Як у пору блазнога і чыстага маленства спіцца. Як у смяротным сне п'ецца і есца. Як птушкі ляцяць, як рыбы плывуць, як травы растуць і, пацягваючыся на досвітку, распускаюцца кветкі. I такая лёгкасць ва ўсім целе, такая сытнасць у метале касы, што яна, здавалася, не косіць, а голіць. I бяжыць, і ляціць, і плыве, не чалавекам скіраваная, а сама па сабе, пырхае матыльком па-над лугам. Узмахне крылок — пракос. Узмахне другім — і лугу няма... А лугу і не было„ А травы яшчэ не параслі, нават не адарваліся ад зямлі. А каса была вызубленая і ржавая. I касіць па такім часе было чыстай вады вар'яцтвам.

На касу наткнуліся выпадкова...

Але, з другога боку, у той выпадковасці была свая строгая наканаванасць і прадвызначанасць. Дзень быў такі. Час і месца вялікіх якраз у сваёй прастаце і будзённасці адкрыццяў. На кожным кроку. Таму што ўсе гэтыя адкрыцці былі раней за ўсё ў памяці і сумленні. Памяць і сумленне, што ракавай пухлінай, былі пашкоджаны, ахоплены болем і пакутамі згаданых наперад такіх вось адкрыццяў.

Раненыя людзі ішлі па смяротна знявечанай, скалечанай на стагоддзі зямлі. I ўсё, з чым сутыкалася вока, было ў іх веданні і вопыце і ўжо адчужана і адарвана, адабрана ад іх, ад чалавека. I на роднай праматухне зямлі сам чалавек здаваўся сабе іншапланецянінам. Гэтыя ж — тым больш, таму што душы іх былі ўжо там, у зорным свеце.

Гэта былі прыхільнікі і бацькі ідэі праекта безракетнага засваення космасу. Міжпланетнага касмічнага кола, здольнага кінуць чалавека ў далёкі зорны свет. Як і на заранцы свайго існавання, на новым вітку чалавечай спіралі думка іх вярнулася зноў да кола, здольнага каціцца не па цвердзі зямной, а пайсці ў бязважкасць, у космас. I былі яны не летуценнікамі-фантастамі, хутчэй паўзучымі, хаця

і вельмі дзёрзкімі рэалістамі. На ўсесаюзнай парадзе, якая толькі што скончылася, фантасты адхілілі іх праект: «Час спыняцца з тэхнікай, хлопцы, трэба думаць аб бацькоўскай хаце».

Вось яны і пайшлі да гэтай бацькоўскай хаты. Сваёй калыскі, каму ў пераносным сэнсе, а каму і ў прамым,— сціпламу і ціхаму тэхніку-палешуку, аўтару праекта, ураджэнцу тутэйшых мясцін. Непадалёку ад якіх, ды і тут, пэўна, роўпа тысячу гадоў назад хрысцілася Вялікая Русь. Яго і пашы продкі прымалі хрысціянства. Бралі крыж і ставілі свечку. I тая, успаленая тут у глыбокай старажытнасці свечка, ішла на ўсім хрышчоным славянскім свеце, пакуль у канцы першага свайго тысячагоддзя святло яе не шуганула, запалала планетарна. I забіла святыя воды. Апаганіла зноў лясы. Пакрыла брыдотай жытло чалавека, звера і птушкі, у адно асляпляльна яснае імгненне паказала чалавеку, што ўжо атамнаю рукою трымаў самога бога за бараду, усю марнасць і. мітуслівасць яго пыхлівага існавання, паставіўшы на будучае тысячагоддзе крыж на ўсім жывым тут: былінцы малой, казяўцы і тым жа чалавеку.

I чалавек, аўтар касмічнага праекта, які ўсяго толькі некалькі гадзін назад так дзёрзка і пераканана сцвярджаў моц духу і розуму, кідаў з трыбуны выклік прыземленай цвярозасці, тым, хто не даваў веры ў яго ідэю і думку, сядзеў на парозе сваёй бацькоўскай хаты і плакаў. Плакаў таму, што не ведаў, ці сапраўды яго гэта хата. Хаця памяць, што скіравала яго ногі менавіта сюды, гаварыла: не сумнявайся, тваё і тваёй маці гэта селішча. Ты чуеш, як пахне брагаю. Брагаю пахне, таму што спакон веку жылі тут хмельныя людзі. Брагаю жыцця пахне. Той самай, што не дала памерці табе ў дзяцінстве, калі маці твая вымушана была спажываць адны толькі калгасныя «палачкі». Не сумнявайся, угаворвала яго дасціпная памяць: чыёй жа яшчэ, як толькі не ўдовінай, можа быць такая разбураная хата, халупа, гэты скасабочаны, спарахнелы калодзеж, гэтыя старыя патрэсканыя начоўкі, прыхапкам кінутыя сярод двара. Ты бачыш схіленую пад імі сваю маці і сябе бачыш. Гэта ж ты праклаў тут след, збіў расу з травы. Крыху вышэй галаву, чалавеча, і ты зазірнеш у вочы самому сабе.

Але ён баяўся ўзняць галаву. Баяўся параніцца вокам аб даўнюю сваю памяць. I не верыў той памяці, таму што сумняваўся ў самым існаванні сённяшняга дня. Сумняваўся, што таксама, як тысячу гадоў назад і тысячу гадоў паперад, свяціла і будзе свяціць сонца. А яго яшчэ няма і не будзе ўжо. Яму дадзена толькі імгненне ў сёння. I гэта імгненне спалена полымем планетарпай свечкі.

I нічому цяпер ён не верыў. Ні памяці, ні розуму, ні воку, пі слыху. Не верыў, што знаходзіцца па зямлі каля бацькоўскай хаты. Таму што была ў яго недарэчная і вельмі дзіцячая звычка браць усё па зуб. У задуменнасці, скрусе і радасці браць у рот траўку, голку хвойную, галінку бярозавую і жаваць у рассеянні, застаючыся ўважлівым да сваіх думак, не губляючы іх, мацуючыся сокам роднай зямлі. Зараз ён не мог сабе гэтага дазволіць, не мог дазволіць такога простага дзіцячага дзеяння, таму што атрутным мелася ўсё тут, сёння, зараз і на пакаленні, пакаленні паперад, чаму таксама ён, як нармальны чалавек, не мог даваць веры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x