Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але варта ледзь толькі ўзнесціся, як гэты адрынуты табою свет уладна нагадвае пра сябе. Рэчаіснасць вяртае цябе на зямлю куды хутчэй, чым хуткасць тваёй машыны. У дзікім галопе аўтамабільнага табуна раптам з'яўляецца нервознасць, заўважаецца нейкі збой, прыглушаецца шоргат яго абутых у гуму капытоў. Прыпынак, нешта здарылася ўперадзе. Кароткі, амаль імгненны, але ён доўжыцца, як век. Адразу робіцца цяжка дыхаць. Не хапае таго самага, адзінага, надзённага глытка паветра. I высокія скляпенні выкладзенага пліткай тунеля, здаецца, апускаюцца на дах машыны, абціскаюць цябе маўклівым і грозным змрокам падзямелля, магілай. I адразу нагадвае аб сабе сэрца, пачынае неспакойна калаціцца.

Вадзіцель уключае кандыцыянер. Але яго механічныя жабры не паспяваюць ачышчаць паветра, выдыхаемае аўтамабілямі. Кандыцыянер, няйначай, гоніць у салон чысцейшы СО2 — вуглякіслы газ. Мы просім выключыць яго: год ці два назад у Мінску ў хаду былі казкі пра гібель. людзей ад выхлапных газаў. А ўнутраная памяць у тунелі абвострана гранічная, як заўсёды ў хвіліну яўнай ці ўяўнай небяспекі і ўласнага бяссілля. А крануцца ні на крок уперад, ні назад, ні ўбок немагчыма. Мы нібы кансервавыя шпроты ў бляшанцы. Нішто ў механізаваным падзямельным натоўпе і перад светам, адно толькі цені яго, здані, створаныя магутнасцю чалавечага духу, зняволеныя ім жа і па ўласнай ахвоце ў чаднае падзямелле.

I ўсё далейшае, што чакала нас на двухсоткіламетровай дарозе з Нью-Йорка, успрымалася скрозь прызму гэтай прывіднасці і хісткасці чалавечага існавання, яго ненадзейнасці. Так было: суцэльнае мільгаценне восеньскіх шматколерных лясоў, аўтамабіляў, дарог і раз'ездаў, маляўнічых вітрын, не менш маляўнічых карцін у музейных галерэях, да таго самага імгнення:, пакуль не выскачыў на ганак гэты амаль ручны, далёкі ад маіх зямных клопатаў чорцік-вавёрачка і не падміргнуў мне карычневым вокам надзеі. Суцэльны калейдаскоп, механічная мешанка, вінегрэт фарбаў і гукаў, якія не закраналі свядомасці, не абуджалі аніякіх пачуццяў у адказ.

Гэтаму самнамбулічнаму майму стану былі і іншыя, больш зразумелыя і простыя тлумачэнні. Мне ўпершыню выпала такая вось доўгая разлука з роднай зямлёй і маімі блізкімі. Я выправіўся ў далёкую дарогу, не паспеўшы яшчэ атрэсці з сябе стому і напружанасць пасля вялікай, што задоўжылася на чатыры гады, знясільваючай, амаль бесперапыннай, з дня ў дзень, работы, якая, трэба сказаць, даканала мяне, давяла да краю, да галюцынацый. Мне пачалі мроіцца пахі. Я пачаў чуць пахі, якіх не было, не існавала ў прыродзе. Праз гэта з цяжкасцю мог ездзіць у метро, заходзіць у магазіны, пад'езды дамоў і жылыя памяшканні. Адразу ўзнікала адчуванне гарчэчы на вуснах, паветра выдавала перанасычаным чамусьці крэазотам, адусюль сыходзіў дух тлену, адчувалася прысутнасць нябожчыка, набліжэнне пахавання. I лес, любы сэрцу і воку, у якім я адрозніваў дыханне кожнага з дрэў паасобку, чуў, як сапуць сярод летняй спякоты векавыя дубы, як тонка патыхае ад несправядліва пакрыўджаных лазнякоў і асіннікаў гарчэчынкай. Гэтае адчуванне іх і маёй горычы ўзмацнілася пасля Чарнобыля, што захапіла і маё Палессе, родныя мне мясціны. Палессе, тыя ж Хойнікі, дзе прайшло маё дзяцінства, дзе ўсё мне было такое дарагое. Хойнікі, непадалёк ад якіх была магіла маёй маці, што загінула ў часе вайны ў дваццаць пяць гадоў, сястрычкі, якой не было яшчэ і двух гадоў, што замерзла ля мёртвай маці з заледзянелымі, прымерзлымі да твару слязамі,— пракляццем гэтаму свету і бясконцым у ім войнам, фашызму.

Чарнобыль, атамны тыгр, паказаўшы адно толькі кончык хваста, адрэзаў цяпер мяне і ад гэтай магілы. На развітанне, перад тым як сесці ў самалёт і перамахнуць акіян, я ўсё ж пабываў там. I сярод лясных ціхіх могілкаў, перад жалобным і сціплым абеліскам, дакор мне, сыну і брату, пад пошум векавых соснаў, маўчанне схіленых ля брацкай магілы бетонных сцягоў, стоеных ля ствалоў дрэў чорных сялянскіх крыжоў не ўпершыню, але з патроенай сілай адчуў я, што свет гэты, у якім і сёння працягваюць паміраць дзеці, часам яшчэ і ненароджаныя, у чэраве маці, сапраўды не з лепшых. I атам, нават мірны, які нясе нам цяпло і святло, небяспечны і страшны. I я пайшоў ад роднай мне магілы з атамнай горыччу на вуснах і на душы. Гэта было мне сестрыно і матчына блаславенне перад дальняй дарогай.

Я не забываўся на яго ў ззяючых і адначасова строгіх залах ААН, дзе гаворка ішла ўсё пра тое ж, перад чым спыніўся сёння свет, аб тым, чым ён можа скончыцца, калі не спыніцца гонка ўзбраенняў, калі неба з яго зоркамі і месяцам для закаханых ператворыцца ў арэну зорных атамных паядынкаў. А мяркуючы па тым, як сёй-той, не баючыся і не саромеючыся ні сонечнага, ні месячнага святла, не слухаецца ніякіх угавораў і папярэджанняў, гэта можа здарыцца. Можа здарыцца, што не будзе больш па нашай зямлі ні родных, ні чужых магіл і ва ўсім сусвеце не застанецца ад нас ні памяці, ні следу, толькі пракляцце зор.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x