Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аб гэтым яны пачулі, дазналіся яшчэ да адкрыцця мацерыка «Запретная зона», у дарозе, са слоў тых, хто падахвоціўся правесці іх у гэту зону, у якой апынулася родная вёска аўтара касмічнага праекта. Ахвотнікаў набралася шмат, ледзь улезлі ў два газікі. Адным было цікава пагаварыць са знакамітым земляком, другім — край як трэба было ў тую ж вёску. Гэта былі аднавяскоўцы аўтара, іх зводзілі скруха і смутак па пакінутых бацькоўскіх хатах. Хтосьці ехаў па абавязку службы.

Садзіліся ў машыны мітусліва і шумна, нібыта ў госці ўсё роўна выбіраліся, па-чалавечы нармальна, як спакон веку заведзена выпраўляцца ў дарогу. Гаспадар выйшаў з кабінета заклапочаны, укінуўся ў машыну, як стрэлілі ім. Прыціснулі ваенныя: Першамай на носе, хаця б некалькі сот шакаладных цукерак у падарунак дзятве, па адной бы хоць цукерцы на той жа іх «нос». А цукерак гэтых шакаладных... Такія вось справы... I бездапаможнасць дратавала і муляла яму, мо нават больш, чым гасцям звычайная будзённасць яго клопату і гэтых збораў, загадзя ўжо назапашаная і прымножаная туга ад дарогі, што выпадала ім, сустрэчы з невядомым, не спазнаным яшчэ розумам. Гасцям, у любым выпадку,— гэта толькі экзотыка, казытанне нерваў. А яму — небыт. Два гады ўжо вось такога звычайнага побыту, што горш турмы.

Вадзіцель яго машыны ўвесь час шнарыў па кішэнях. Усё некуды знікалі, губляліся ключы.

— Толькі што былі. Дзед паказваў хату адведаць, маці — паглядзець швейную машынку... Куды падзеліся, толькі што былі...— Вадзіцель не проста вёз людзей, ён ехаў дахаты.

Другі вадзіцель разам са сваім гаспадаром, старшынёю калгаса, правяралі, ці спраўны дазіметр.

— Тут, у горадзе, рабіў, а там, сляпы сказаў — пабачым...

Госці, тэхнары, аўтар праекта, журналісты трымаліся пакуль убаку, сваім гуртам, трохі нават як бы вінавацячыся нечага. I гэта, хутчэй за ўсё, была ўжо вінаватасць спасціжэння адчужанасці іх жыцця ад жыцця людзей, да якіх яны прыехалі. Адчуванне сутыкнення ў адной прасторы двух светаў, што існавалі паралельна. І не дзе-небудзь у космасе, а тут, на зямлі, у адной кропцы, пад адзіным дахам, адным сонцам і небам. I светы гэтыя ніколі і нідзе не могуць састыкавацца па той простай прычыне, што паміж імі не існуе мяжы, якую можна ўбачыць. Хоць гэта мяжа і ёсць, яна і ў часе: ноч з 26-га па 27 красавіка 1986 года. Яна і ў прасторы, куды дасягнула тая ноч. І ўсё ж чалавечаму воку яна нябачна. Таму што з другой эры, атамнай, з наступнага, заўчасна надышоўшага тысячагоддзя, каб дасягнуць яе розумам, патрэбна зусім інакшае, новае мысленне, да якога чалавек дваццатага стагоддзя яшчэ не падрыхтаваны. I сам чалавек у сваім стагоддзі наўрад ці з'яўляецца чалавекам. Ён выкраслены з жыцця самім часам. I рыса тая, што падзяліла чалавека адным асляпляльна ясным імгненнем на чыстых і нячыстых, толькі ў падсвядомасці. Адчуць яе магчыма вось толькі па такіх дробязях побыту, з якімі яны пачалі сутыкацца па кожным кроку, як толькі ступілі па мечаны мацярык. Пэўна, больш выразна ўбачыў яе толькі адзіны чалавек. Акадэмік Легасаў, што іменна ў той дзепь развітаўся з жыццём... Паведамленне аб гэтым яны пачулі з машыннага радыё ўжо ў дарозе. Акадэмік Легасаў, якога ўразіла не сама зона, а паводзіны сабак, што жылі ў ёй. Імкненне сабак да чалавека і ўцёкі чалавека ад іх.

Мо, ступіўшы па родную зямлю, пачаў разумець і аўтар касмічнага кола. Але да поўнага пранікнення было яшчэ далёка. Круціліся колы аўтамабільныя. Набягала знаёмая па маленстве, што ні крыху, здаецца, не згубілася ў сваім новым быцці зямля. А ўсё роўна інакшая, інакшая. Гэта ён яшчэ павінен будзе спазнаць, усвядоміць, асэнсаваць, знітавацца з ёй, каб адкрыць для сябе. Сумясціць, сплавіць у адну чалавечую мову ці не дзесяць моў, пластоў, жаргонаў: ваенны, атамны, блатны, звычайную адміністрацыйна-беларускую старую трасянку і мову новую, што фармавала ўжо атамная эра. Зліць у адно быццё дзесяткі формаў існавання, што меліся тут: дазволеных, злачынна падахвочаных, забароненых, нелегальных, падпольных — партызанскіх.

— Наш раён падзелены сёння на тры зоны,— трохі гідаэкскурсаводчым тонам адразу, як толькі выехалі з горада, пачаў гаспадар.— Першая, па якой мы зараз праязджаем,— зона нармальнай сельгасвытворчасці. Мы называем яе чыстай, хаця малако ідзе бруднае. Лічыцца чыстым...

У чыстай зоне ішла сяўба. Было суха, і над палямі віселі грыбы вясновага пылу. Адпраўлялася старажытна-святая і пакутная сялянская работа. Зямля прымала ў сваё пладаноснае ўлонне бульбу і жыта, каб доўжыць і надалей сябе і род чалавечы. Але свядомасць буксавала і адмаўлялася прымаць гэтую работу ў першародным яе прадвызначэнні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x