Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I людзі, здаецца, зразумелі гэта. У іх паставе знікла салдацкае, захопніцкае. Па вясковай вуліцы яны ішлі як дзеці, якія толькі што навучыліся хадзіць, зведалі зямлю, але яшчэ не рызыкавалі даверыцца ёй, упершыню ступілі за парог бацькоўскай хаты, адны па ўсім свеце, заблукалі ў красках і гуках, разнастайнасці белага свету, што адчыніўся ім. Свету, невядома яшчэ, добрага ці злога. I паводзілі яны сябе як дзеці, збываючы ў словах свае жахі. У словах, на першы погляд, пустых і нязначных. А на самой справе патаемных, запаветных, што прыналежалі душам іх, сэрцу, таму што ў тыя мінуты яны не кантралявалі сябе. Унутраны цэнзар іх памёр. I не на пустыя, пакінутыя хаты яны глядзелі, а ў сябе.

— Цішыня, як на могілках апоўначы. I жабы нават не чуваць,— гэта старшыня калгаса.

— Пры чым тут, прабачце, к чорту жаба...

Мы краіну выратаваць, абараніць хочам, а жабу не можам, не здольны. Адно балота тут было ў нас на ўвесь раён. Адна на ўвесь раён жаба. А як квакала. Спецыяльна ездзіў паслухаць. Сяло — заглядзенне. Жаба — любата... Хоць я яе і не бачыў. Думаў, што яшчэ паспею, убачу. Не паспеў, не ўбачыў. Прыйшлі меліяратары, замоўкла жаба. У калодзежах вады не стала. Апошняе балота, дзе жабы спявалі, знішчылі.

— Старая ўчора да мяне прыходзіла,— сказаў гаспадар.— Прасіла за сына. Спецыяліст, з'ехаў, збег... Дайце каманду, каб яму блага там не рабілі. Аддайце працоўную кніжку. А я б яго... сам шлёпнуў. Расстрэльваў бы кожнага, хто бяжыць адсюль,— і такая бязлітаснасць і жорсткасць, усяленская, сусветная, нібыта расстрэлы гэтыя ўжо адбыліся, скрушна прагучалі ў яго голасе, што яму не паверылі. А мо і спалохаліся.

— Таварышы, таварышы,— доктар тэхнічных навук.— Ёсць падтрымка вельмі магутнага лоббі. Але... Няма грошай. Мільярда но хапае. Мільярд рублёў па праект, на кола. I мы вынесем усе тэхналогіі ў космас. Зямля стане першабытна-чыстай...

— Трусы мае не вытрывалі. Перадохлі ўсе ў трэцім пакаленні,— вадзіцель машыны старшыні калгаса. Яго не пачулі. Заглушыў голас старшыні калгаса:

— Зразумеў ідэю. За народам слова. Народ вас падтрымае. Я мільянер. Я рызыкую...

Памаўчы, мільянер,— паспрабаваў спыніць яго гаспадар. Ало старшыня ці то не зразумеў, ці то свядома не паслухаўся.

— Мільянер. На першае сакавіка 989 тысяч рублёў. Праект, пра які вы гаварылі, прымаецца, таму што ён бароніць зямлю і жабу. Наш народ вас зразумее. Адарве ад сябе пяцьдзесят тысяч.

— Хадзіў да ўлад, да самых вышынь даходзіў. Глядзяць як на вар'ята: космас, кола,— бульбу выкапаць трэба. Прыйду да народа. Упаду перад народам на каленцы. Землякі ж, землякі...— аўтар праекта.

— Я адсюль родам. Я два гады тут не быў... Ужо два гады. I раптам гавораць: пойдзе машына сюды. Другая, не мая. Я сам напрасіўся. Хай мая машына следам. А раптам ды першая зломіцца. Дзед ключ ад хаты прытарабаніў. Бацька ключ даў ад хаты...

Яны гаварылі то кожны паасобку, то ўсе разам. I кожны аб розным, сваім. Але калі сабраць усё ў адно — аб адным. Толькі вельмі адцягнена, здаецца, нават знарок замагільна, незямно. Патубакова. Усё было незямным, патубаковым. I невядома, дзе сама зямля, дзе і які яе бок, хто і што па які бок. Расшчэплены мірным атамам, у друз, па атамы разбіты свет, па атамах разведзены ў розныя бакі свет.

Па той бок, за нябачнаю рысаю яго, засталося ўсё, чым яны жылі раней. Стары, пакінуты на дарозе фінішнай стужкай лясны — 86 вучэбны кінафільм аб грамадзянскай абароне. Яны паднялі яго і паглядзелі некалькі кадраў. Лухта, «чушь собачья». Адразу ж і кінулі. Ні па мінуту но спыняючыся, прайшлі міма недабудаванага Палаца культуры, нібыта разбуранага на ўзлёце касмічнага карабля, канторы саўгаса, з-за плота якой выглядвала Дошка гонару, аздобленая з двух бакоў заклікамі: «Да здравствует коммунизм!» і «Слава КПСС». Зайшлі ў школьбную майстэрню. Там акуратным радком, як трупы, стаялі зробленыя і яшчэ не зусім зробленыя шпакоўні. Выхапіліся на свежае паветра, як варам іх абварылі. Магазін сустрэў іх затхлай вільгаццю пустых, хоць шар пакаці, вітрын. Затое ж бібліятэка была забіта кніжкамі. Кніжкі на паліцах, кніжкі на падлозе, уперамешку з бітым шклом, цэглаю, тынкоўкаю. Дастаеўскі, Талстой, Быкаў, Брыль, Адамовіч і томікі сачыненняў Леніна. У бібліятэцы яны хацелі памераць радыяцыю. Няўдала. Дазіметр зашкаліла.

I падобна, усё тут было за той шкалой, за рысай чалавечага разумення. Адчуў гэта ці проста не вытрываў вадзіцель, кінуўся з бібліятэкі, крыкнуў у пралом акна:

— Я да хаты! — і бягом, набіраючы хуткасць, пакапацеў да дзвюх хат, што стаялі наводшыбе, як на хутары.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x