Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сумна стала таму, што ён ужо выйшаў з парку і быў цяпер у цэнтры горада, дзе размясціліся магазіны, кіёск, універмаг. А грошай у Маруды не было. Асабліва патрэбы ён у іх і не адчуваў, але ж... Не, няблага, няблага, калі яны ёсць. I Маруда хуценька пакінуў цэнтр. Шмыгануў у першы ж прахадны двор і натрапіў на качагарку. Кача- гар якраз грузіў на каляску вугаль.

— Як вугалёк? — спытаў яго Маруда.

—Свой, мясцовы, не скардзімся. Заходзь, змёрз, відаць.

Не, мне некалі, я на хаду сагрэюся. А вы паліце, паліце добра, каб людзі не мерзлі. Вугалю мы дадзім...

— Дробнага, але шмат,— засмяяўся качагар. Словы гэтыя і смех прыйшліся не даспадобы Маруду, і ён не стаў тут затрымлівацца. Затрымаў яго і надоўга забавіў якісьці дзядок. Дзядок сам падышоў да Маруды, калі той праводзіў на змену шахцёраў. Шахцёры цяклі паўз яго па прабітай вузкай сцяжынцы, як вугаль цячэ па канвееры, пагойдваліся сярод гурбаў снегу іх апранутыя пераважна ў чорныя масквічкі спіны. I такім няспынным быў іх паток, што Маруда пачаў ужо разумець, чаму з іх невялічкай шахты вугаль вывозяць цягнікамі, чаму мясцовы, сізой вугаль самы лепшы, пачаў разумець, як нябачная электрычнасць імкне па медных жылах дроту і ператвараецца ў вугаль. Ён толькі ўявіў сабе гэта, як да яго і прытупаў сівавусы і ружовашчокі дзядок. Спыніўся і абаперся на чорную кавеньку такімі маладымі, вяснова-ракітнага колеру рукамі, што Маруда страпянуўся, падумаў: гэта — не інакш — кавенька ажыла.

— I не з Беларусі ты будзеш часам, хлапчук? — з нечаканым пытаннем звярнуўся да яго дзядок.

— Але ж...— толькі і змог вымавіць збянтэжаны хлопец.— Маруда я. Мо вы ведалі майго бацьку?

— Не, твайго бацьку я не ведаў, а мо і ведаў, ды ўжо забыў. А цябе ведаю.

— Адкуль жа вы мяне ведаеце, мы ж ніколі не сустракаліся?

— Ну як жа адкуль, як жа не сустракаліся. Такія свежыя, як дранікі, толькі на бульбе нараджаюцца.— Дзядок хітра, як канаплянік, якому выпала дзесьці добра падсілкавацца ў самыя што ні ёсць моцныя маразы, стрэліў у яго маленькімі сытымі вочкамі.— Я вось сам на драніках узышоў. Таму і хлопец яшчэ што трэба. Як ты думаеш?

— Як і вы гаворыце,— не вельмі пакрывіў душой Маруда.

— Бачыш, бачыш, і табе загадваю: не цурайся дранікаў і вугалю не паддавайся... Вугаль дранікі таксама любіць. Усё на гэтым свеце на драніках трымаецца.

— I электрычнасць?

— А што ты думаеш? Вугаль па драніках, а электрычнасць — яна ж з вугалю...

— Дзякуй табе, дзядуля,— адказаў Маруда і забыў пра яго, таму што зноў густа пайшлі шахцёры, толькі ўжо не на працу, а з працы. I трэба было прыгледзецца да гэтых новых людзей. А яны ішлі куды весялей, чым на работу. I твары іх былі больш жвавымі, расчырванеліся, распарыліся ад шахцёрскага душу, і вочы іх блішчалі

— Чаму яны радуюцца? — спытаў Маруда ў дзеда.— Працы яны радуюцца ці яе заканчэнню?

— А ўсяму разам,— адказаў дзед,— таму, што бачаць мяне і цябе, таму, што мы іх бачым. Я іх кожны дзень тут сустракаю. I ім радасна, што я яшчэ жывы. Але калі і памру, хутка ўжо, ведаю, нічога не зменіцца, будзе сустракаць іх другі дзед, і другі хлопец будзе назаляць яму пытаннямі... Тут, хлопча, не ў людзях справа нават, а ў шахце, у тым, што яна ёсць.

— А што ў тым, што яна ёсць?

— А гэтага, хлопча, я і сам не ведаю. Таму і прыходжу сюды кожны дзень. I ты вось прыйшоў, яшчэ не ведаеш навошта, а ўжо цягне цябе сюды. Шахта цягне, зямля цягне.

— А бокс цягнс?

— Ну, гэта ты спытай у каго-небудзь маладзейшага.

А не то сам паспрабуй, таму што ўсё роўна не паверыш, пакуль не паспрабуеш. Паспрабуй, хлопча, паспрабуй.

I Маруда пашыбаваў ужо без супынку ў спартыўную залу. Панеслі туды самі ногі, а думкі яго былі заняты зусім не боксам. Ён і сам не ведае, чым яны заняты. I ішоў ён нібыта не па дарозе, і нібыта гэта быў зусім не ён, а тое, што завецца электрычнасцю, што кіруе ўсім гэтым жыццём. Менавіта кіруе і рухае. Недарэмна ён, Наждак Маруда, абраў такую спецыяльнасць — электраслесар. На ўсе сто спецыяльнасць.

Яго хацелі зрабіць сталяром-чырванадрэўшчыкам. Неблагая спецыяльнасць. Яму падабалася асабліва гэта — чырванадрэўшчык. I ён у дзетдоме сам зрабіў сем шпаковень (кожную вясну па шпакоўні), адзін чамадан і паўтары табурэткі. Паўтары таму, што другую табурэтку Маруда адмовіўся заканчваць. Яго накіравалі на медыцынскую камісію, каб потым паслаць вучыцца па чырванадрэўшчыка, і Маруда аб'явіў забастоўку. Адразу аслеп, аглух і псіхічным стаў. Мяркуйце самі, у наш век электрычнасці ці спецыяльнасць гэта — сталяр? Электрычнасць — перспектыўна, а сталяр? I Маруда не ўбачыў ніводнай літары на белым аркушы паперы ў кабінеце акуліста, а калі яму стукнулі малаточкам па калене, нервы правяралі, дык ён так матлянуў нагой, што ў доктаркі аж акуляры з носа зляцелі. З камісіі Маруда выйшаў пераможцам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x