Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мінюту ўсё было, счарнела ўсё ў мінюту, і як друкам нехта забарабаніў па аканіцы, так толькі смерць грукае ў акно. Я і думаў, што гэта смерць мая прыйшла на мяне, разам з хатаю і мяне забірае, выхапіўся за парог зірнуць на яе; ліпы на зямлю кладуцца, тры ліпы і тры яблыні палегла. I глядзі, як акуратненька. Ніводнага вулля не кранула. Недарэмна людзі кажуць: пчолы — святыя, Святыя яны і ёсць...

Адразу ж пасля чорнай буры стала зацішна, нібыта зямля спахапілася, не верыла самой сабе, не верыла, што можа так раззлавацца, прыслухоўвалася да сябе. I на гэту цішыню і задумлівасць раптоўна, як абваліўся, пайшоў снег. Мацвей паставіў бусла на зямлю, той імгненна пачаў распростваць крылы, махаць імі, спрабуючы паветра, і, распасцёршы крылы, пабег, пабег прэч ад Мацвея. Мацвей стаяў і глядзеў, як уцякае ад яго бусел. Але той нечакана азваўся, заклекатаў, як сварыўся на яго. Ён зусім не збіраўся нікуды ляцець, уцякаць ад Мацвея, ён, пэўна, толькі хацеў пагуляць з ім. А Мацвей не схацеў гуляць, бусел пакрыўдзіўся, стаяў, падціснуўшы нагу, і глядзеў убок.

— Пайшлі, антон, пайшлі, лелько,— паклікаў Мацвей пакрыўджанага бусла. I бусел пайшоў побач з ім, пакідаючы на снезе выразны адбітак свайго следу. Гэта былі першыя сляды на снезе ў той вечар: птушкі і яго.

Першы снег прымаў на сябе Княжбор, навіну. Зямля, стаіўшыся, не дазваляла, каб нехта парушаў цішыню, слухала сябе і тое, як надае першы снег. Яна ўжо рыхтавалася да сну, яна стамілася, ёй патрэбна была цішыня, каб у гэтай апавітай снегам цішыні ўпарадкаваць усё, што мела яна, назапасіць сілы, залізаць свае раны і, калі прыйдзе зноў вясна, прачнуцца адноўленай, разрадзіцца коласам і лістом, крынічкай, грыбам і ягадай, каб усяго хапіла, і не толькі людзям, але і птушкам, тым самым буслам, каб яна, зямля, магла не толькі прыняць іх вясною, але і восенню кінуць у неба і крыкнуць ім на развітанне:

— Калясом дарога.

Апавяданні

НАЖДАК МАРУДА

У спартыўную залу, дзе трэніраваліся баксёры, Наждак Маруда трапіў пад вечар. Такая ў яго была хада. Нездарма меў ён прозвішча Маруда. Лічы, што не прозвішча гота, а мянушка. Наждак — таксама мянушка. Але тут ужо Маруда не вінаваты. Наждаком быў кожны, стрыжаны пад нуль, хто яшчэ не правучыўся ў горнапрамысловым вучылішчы і года...

Недарэчнасць нейкая. Наждак — прыстасаванне хвацкае і ў слясарнай справе неабходнае. Ды і не толькі ў слясарнай, на ўсе сто яно. А вось зняславілі, і не зразумееш адразу — каго: ці то рэч, ці то чалавека. Абазвалі чалавека наждаком. Крыўдна за наждак. А Маруда — гэта не крыўдна. Ну... нарадзіўся ён такі. Адразу з прозвішчам і мянушкай, як бычок з плямінкай: маленькі, з плямінкай, але ўсё роўна бычок. Здараецца.

Маруда торкнуў рассохлыя, са шчылінамі па палец, дзверы ў залу, але яны не паддаліся. Тады ён крыху ўзняў іх угору — дзверы лёгка расчыніліся. Спартсмены, падумаў Маруда, морды біць дык хапае і часу, і сілы, а вось дзверы наладзіць — дык тут вы ў кусты. Спартсмены... Ён быў зусім не злосны, гэты Маруда, але пабурчаць любіў, пайка б на вячэры не пашкадаваў, толькі б далі пабурчаць.

Перш чым штосьці ўбачыць, Маруда адчуў пах чалавечага поту і зноў прабурчаў сабе пад нос: глядзі ты, і яны тут рабацягі, адзін я, выходзіць, гультай. I засмуціўся, таму што і сапраўды выходзіла: гультай ён.

Сёння быў дзень практыкі. З майстэрань Маруда выйшаў з усімі. Але гэтыя ўсе паспелі ўжо дабегчы да інтэрната, пераапрануцца, паабедаць і набаксавацца. А Маруда ўсё ідзе і толькі на паўдарозе. Навошта завітаў у спартыўную залу, ён яшчэ не ведае. Але як тут можна сцвярджаць: ці то ведае, ці то не ведае. Раз занеслі ногі, напэўна, ведае. Трэба так. У яго часта так здараецца: ногі ведаюць больш за галаву.

I вось тут, у зале, Маруда ўбачыў работу, цяжкую, злую. Пар каля дзесяці падлеткаў — змакрэлыя, а вочы як у здарожаных валоў — апантана вадзілі карагод, трэсліся, падскоквалі і білі, білі адзін аднаго. I задаволены гэтым карагодам быў толькі. адзін маленькі, хоць ужо і лысаваты чалавечак. Ён вёртка круціўся, узяты ў кола распаранымі хлопцамі, іх чорнымі пальчаткамі. У роце ў чалавечка быў свісток, і ен час ад часу высвістваў:

— Чысцей, чысцей... Куды адкрытай пальчаткай, ніжэй корпуса не дазволена, не дазволена...

Гэта быў фізрук вучылішча, чалавек, улюбёны ў бокс і гімнастыку. Мо таму і ўлюбёны, што ні гімнаста, ні баксёра з яго ў свой час; не атрымалася, хаця нос яму ўсё ж скруцілі :і навучылі рабіць стойку на адной руцэ. Апошняе фізрук не раз дэманстраваў і пры Маруду: калі Маруда скакаў цераз каня і засядаў па ім...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x