Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Глядзі, што чалавек можа!

Маруда спаўзаў з каня і злосна адказваў:

— А мядзведзь можа ўсю зіму праспаць у бярлозе.

— Ну і што? — не разумеў фізрук.

— Анічога,— хуценька гаварыў Маруда,— мядзведзь можа і на вушах стойку...

Калі трэба было, Маруда ўмеў адказаць. I зусім нездарма сёння ён ужо тры бітыя гадзіны ідзе два кіламетры.

Не спяшаўся сёння Маруда таму, што хацеў зразумець сваё новае жыццё ў вучылішчы: ці то ўцякаць тут з урокаў, як у дзетдоме, ці то не. I другое хацеў ён зразумець... Ціха. Нікога побач няма? Ну, тады на вуха, шэптам, толькі вам: электрычнасць хацеў Маруда зразумець, гэты самы шахтавы пускальнік — магнітны, выбухова-бяспечны. А ціха трэба таму, што з яго, Маруды, ужо смяюцца: ну што тут разумець, кнопку націснуў — і спіна мокрая.

Так-то яно так, але не зусім. Уяўляеце сабе: стаіць маленькая такая скрынка, ну, не зусім маленькая, як добры бохан хлеба. Маўчыць, есці не просіць. I ўсё вакол маўчыць. А націснуў ты кнопку — і пайшло-паехала. Адкуль толькі што бярэцца? Гэта, гавораць, электроны там па дроце бегаюць. Адкуль жа ў іх, нябачных, трасца ім у бок, такая моц? Ён вось, Маруда, калі па вуліцы бяжыць, зямля дрыжыць і здалёк яго бачна, не тое што электрон які-небудзь. Але нічога нідзе не адбываецца. А мо і адбываецца, ды ён не прыкмячае? Вось, каб прыкмеціць усё, панаглядаць, што атрымоўваецца, калі чалавек жыве, ходзіць, глядзіць, думае — чалавек, не электрон,— і пайшоў Маруда па горадзе. Нешта павінна ўсё ж адбывацца. Не можа таго быць, каб так вось, нічога — і ўсё на гэтым, кропка. Паціху, пешшу пайшоў Маруда па свае электрычнасць і электрон, якія жывуць не ў дроце, пайшоў шукаць іх па горадзе. А дзе іх яшчэ шукаць, не ў інтэрнаце ж пад ложкам. Як убачыш іх, адчуеш, калі не адчуеш яшчэ як трэба горада, дарогі. Мо і не бачыў, і не адчуваў, таму, што не бачыў яшчэ як след гэтага горада, няма яшчэ ў ім, у Маруду, гэтага горада, і яго, Маруды, зноў яга няма яшчэ ў гэтым горадзе.

Такі ўжо ён, гэты Наждак Маруда, што ўсё яму перш- найперш трэба намацаць уласнымі рукамі, нават электрычнасць і электрон. Вось ён амаль тры гадзіны і мацаў рукамі і нагамі. У глінным кар'еры недалёка ад майстэрань патрапіў на двух шахцёраў. Дзіўных такіх: усё на іх шахцёрскае — боты, каскі, брызентухі, а ў руках пажарныя брандспойты. Шахцёры ледзьве ўтрымлівалі гэтыя брандспойты, з якіх з гусіным шыпам вырывалася а;к ссінелая вада і ела гліну, як аўтаген есць жалеза.

— Гарыць? — маючы на ўвазе пажарныя брапдспойты, спытаў Маруда.

— Яшчэ не гарыць, але можа загарэцца...— Маруду было няўцям, што тут можа загарэцца.— Вугаль, браце, вугаль...

Які ж тут вугаль? Гэта ж гліна.

— А каб вугаль не загарэўся, патрэбна і гліна. Толькі яна пульпай завецца. Пульпа — вада з глінай — сцякае ў шахту. Так мы двух зайцоў забіваем: выпрацаваную прастору буцім і ад самазагарання вугаль захоўваем. Зразумела?

— Не,— пакруціў галавой Маруда,— я ў электрычнасці больш кемлю. Электраслесар я, а пра ваду нічога не ведаю.

— Вось і дрэнна: пра электрычнасць ужо ведаеш, а пра ваду ні бум-бум.

— Што ж пра ваду ведаць? — здзівіўся Маруда.— Халодная яна... мокрая.

— А яшчэ — вось ты сам з вады, а яшчэ — ёсць яна цяжкая і... жывая вада ёсць.

— Я не з вады,— крыху пакрыўдзіўся Маруда,— я з Палесся... А жывая — гэта так гаворыцца.

— А вось не толькі гаворыцца. Усё жывое ад вады ідзе і вадой сплывае. А я не хачу,— заўпарціўся Маруда,— не хачу быць вадой, не жадаю.

— Гэта ўжо ад цябе не залежыць.

— Залежыць,— настойваў Маруда,— я электрычнасцю хачу...

— А ты ўпарты, але і электрычнасць на вадзе.

— Не электрычнасць на вадзе, а вада на электрычнасці,— сказаў Маруда.

— Няхай будзе так,— лёгка пагадзіўся шахцёр.— Калі табе хочацца так — няхай так будзе. А як вугаль гарыць, ведаеш?

— Мы дрывамі абаграваліся, але ведаю, што і вугаль нядрэнна, толькі яго распальваць цяжэй.

Шахцёр усміхнуўся, і твар ягоны, да таго напружаны і нерухомы, ажыў, расквеціўся белай стужкай зубоў, пад чорнай стужкай застарэлага вугальнага пылу на вейках ажылі і вочы, мяккія шчокі, адзначаныя сінімі кропкамі, тым асаблівым шахтавым роспісам бяды і мужнасці, сабраліся ў гармонік. Шахцёр падміргнуў Маруду і спахмурнеў.

— Бывае, што і дзеўка раджае, што і вугаль не трэба падпальваць. Ляжыць, ляжыць ды і загарыцца. Іншы раз і чалавек так, добры, лагодны — і раптам як яго бзык які схапіў...

— Пра чалавечы бзык Маруда штосьці чуў, але каб і з вугалем так...

— Пасміхаецеся,— адказаў ён шахцёру.— А мне яшчэ вучыцца два гады, і прыехаў я ў гэты горад зусім нядаўна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x