Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сярод рыбакоў зноў усчаўся нейкі бязладны рух, толькі цяпер беглі яны не рассыпана па крузе, як толькі што за касяком рыбы, а больш шчыльна, і імкнуліся да нейкага нават цэнтра, і но азартла-здабычліва, як раней, а азартна-злосна, з пешнямі, з сякерамі і бурамі наперавес, нібыта ў атаку. І крык, крык, злы, з мацюкамі.

— Спыніцеся, людзі! Людзі ж вы яшчэ?

— Хто там гарлае? — выхаркнуў на лёд новую порцыю слізі, лускі і крыві хлопец і зморшчыўся.

— Рыбнагляд, рыбінспектар,— адказаў, здаецца, адзін з тых рыбакоў, што бег міма Махахея. Але адказ гэты імгненна памножыўся і, нібы ветрам падхоплены, залунаў пад пратокаю.

— Пяшнёю на кумпалу — і рыб карміць,— сказаў хлопец і працягваў рыбачыць. Але натоўп галасным камяком ужо накаціўся на яго і Махахея. Закружыўся перад імі і выкружыў з свайго чэрава рыбінспектара і рыбака. Хаця хто з іх быў рыбінспектарам, а хто рыбаком-браканьерам, разабрацца было не надта проста. Абодва яны аднаго веку, аднаго росту, невялікага, а калі меркаваць па маршчынах, па сівых валасах — і аднаго нялёгкага лёсу. I крычалі яны адно і тое ж, і аднолькавыя былі словы іх:

— Рыба дзяржаўная, дзяржаўная, не твая і не мая...

— А ты звер, бярэш столькі, сколькі і не панесці...

Вось толькі пасля гэтых слоў Махахей зразумеў, хто з гэтых двух, што ўзялі адзін аднаго загрудкі, рыбінспектар, а хто браканьер.

— Я... Ды я чатыры гады ў пяхоце, я на пузе ўсю радзіму-маці... Хлопцы, бі яго...

I яны спляліся зноў і, як паспеў убачыць Махахей, так, як спляталіся там, даўно. Ён жа таксама быў у пяхоце, бачыў вочы і адчуваў цела, калі яно вось так, па-смяртэльнаму.

— Мужыкі, мужыкі, што ж гэта вы, пехацінцы,— ён кінуўся разнімаць іх. I яшчэ нехта кінуўся, толькі незразумела, разнімаць ці біць. Замільгацелі кулакі і буры. Уздрыгваў і калоўся лёд. Біліся ўсе, хто апынуўся ў натоўпе, адны, каб выбіцца з натоўпу, а другія — таму што ішла бойка, а хлопец, што лавіў ляшчоў зубамі, проста так, каб сагрэцца. Ён і пусціў Махахею юшку, садануў кулаком так, што сонца з вачэй бліснула. I да чаго б давяло іх тое лядовае пабоішча, невядома, як-ніяк, а но з голымі ж рукамі, у кожнага нешта ды ёсць, ало тут зноў загалёкалі, загаласілі:

— Міліцыя, міліцыя!

Крык не спыніў бойку, але адразу ж за ім, як нехта галінку надламаў, трэснуў стрэл, і рыбакі пасыпаліся хто куды як гарох. Але ўсё ж нехта і не пабег, застаўся ляжаць на лёдзе, гэта Махахей прыкмеціў ужо краем вока, калі адчуў, што няма ўжо ў руках яго ні сякеркі-самакованкі, ні торбачкі на шыі няма. I хоць шкада яму было і самакованкі, і торбачкі, і дзесьці нават рыбы, пыніцца ён не стаў. Харкнуў па бягу ўжо крывёю і паддаў яшчэ хутчэй: хопіць, налавіўся, наеўся на ўсё жыццё і ўнукам закажа...

Горн, звезда моя,
не падай, Роняй холодпые лучи,
Ведь за кладбищенской оградой
Живое сердце не стучит.

Пачатак гэтага верша Махахей прапусціў, ці то баба пратараторыла яго, ці то з-за таго холаду напачатку не кранула і не сагрэла яго тая халодная зорка. Але далей, калі верш ужо канчаўся, ён раптам схамянуўся і, адарваўшыся ад гармоніка, слухаў, аж вочы рэзала.

Я знаю, знаю, скоро, скоро,
Ни по моей, ни чьей вине,
Под низким траурным забором
Лежать нридется так же мне.

Забор той, плот жалобны быў таксама не з яго жыцця, чужое слова ўпісаў тут Ясенін, але ён дараваў яму гэтае слова за два апошнія радкі:

Любил он родіну и землю,
Как любит пьяница кабак.

Во сказануў дык сказануў, як ніхто сёння не гаворыць, урэзаў ужо дык урэзаў,— пацішыла голас баба Ганна, уздыхнула: — То ж трэба так сказаць: так любіць землю, як п'яніца гарэлачку. Мужык Ясенінаў паш, як і мы з табою, дзед. I пра цябе, і пра мяне ўсю праўду сказаў.

Трошкі памаўчала, бы вывяраючы гэтую праўду з тым, што было зараз у ёй і яе чалавеку, у тых гадах, што пражылі яны разам, яшчэ раз уздыхнула і пачала чытаць далей:

Дай, Джим, на счастье лапу мне,
Такую лапу не видал я сроду,
Давай с тобой полаем при луне
На тихую бесшумную погоду.
Дай, Джим, на счастье лапу мне.

— Усё,— сказала баба Ганна.— Пад капец сапсаваўся, спаганіўся Ясенінаў. Добра, добра пісаў, усё пра людзей, а тут пра сабаку пачаў, ды абы-што. Пра сабаку чытаць не буду. Ну што ты, дзед, маўчыш, увесь вечар голасу мне не падасі. Не буду, кажу, пра сабаку чытаць, ды яшчэ не рускага.

— Не чытай, баба, пра сабаку.

— Ага, табе каб толькі адвязацца. Чытай не чытай. А мо то добры сабака быў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x