Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І
Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Выбраныя творы ў двух тамах. Том І
- Автор:
- Издательство:Мастацкая літаратура
- Жанр:
- Год:1990
- Город:Мінск
- ISBN:5-340-00518-6
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Выбраныя творы ў двух тамах. Том І — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— Сюды, сюды! — закрычаў,— Тут ён!
Прыбег на яго голас сам начальнік заставы, капітан Фурсаў: «Граніца на замку, а ключ у мяне ў кішэні».
Парушальнік знік. Зноў як скрозь зямлю праваліўся. Толькі ж што бачыў яго Махахей — і ўжо няма. Спрытныя шпіёпы пайшлі, сапраўдныя шпіёны.
— У капелюхах сядзіць, там ён, стаіўся і праз чароціну дыхае.
Так яно і было. Прачакалі яны яшчэ хвіліны дзве-тры, капялюх, ліст белых і жоўтых гарлачыкаў, загойдаўся, заварушыўся, чароціна, што тырчала з вады, пачала расці. Фурсаў падзёрся скрозь кусты да старыцы. За ім пацягнуўся і Махахей. Два стрэлы прагучалі — як адзін, спынілі яго. Нешта цененька, камарыкам піскнула па-над вухам, і чужынец пачаў асядаць, завальвацца ў ваду.
— Граніца па замку, а ключ у мяне ў кішэні,— хаваючы пісталет, сказаў Фурсаў.— Дзякую, малайчына.
I ўсё. Чужака тутака ж, каля старыцы, і пахавалі. Час зраўняў з зямлёю яго магілу. А праз нейкі час кіламетры за два адсюль, каля самай заставы пахавалі і Фурсава — «граніца на замку, а ключ у мяне ў кішэні». Добры быў чалавек, Махахей будзе памятаць яго ўсё жыццё, дзякуй яму. З усіх начальнікаў заставы быў начальнік. Пашкадаваў яго бабу Ганну, не аддаў на згубу, накінуў яе Махахею, каб яна стала яму жонкай, параджала яму дачок. А магло стацца, што аніякіх дачок у Махахея з ёю і не нарадзілася б. Ішла яго баба Ганна з другімі княжборскімі дзеўкамі. з лазы тутачкі во, берагам рэчкі. Гаманілі яны паміж сабой, колькі хто сёння зарабіў у калгасе і атрымае за лазу. У калгасе ў той час працадзень важыў паўтары капейкі, столькі ж каштавала і кожная зрэзаная лазіна, якую прымалі нарыхтоўшчыкі, каб вязаць ёю плыты: пятнаццаць рублёў — тысяча лазін. I яго баба не ў пару ўзяла ды сказала Царыцы:
— Нешта ў цябе жывот тоўсты, Маруся.
— А я сёння капусты пад'ела,— незадаволена, але ўсё ж адказала Царыца.
А ад ракі, з процілеглага, чужога берага, мужчынскі голас, здаецца, не варожы, як каялася ўжо крыху потым яго Ганна, як у Княжборы іх той жаўнерчык парадзіўся:
— А з чым капуста ваша, дзяўкі?
Дзяўкі як ішлі, так і паселі ў траву, горача ў ногі стала, і адказаць боязна і маўчаць боязна, ды і гаварыць няма чаго: з чым іх капуста, калі не з капустай толькі. I бабу Ганну як чорт пацягнуў, па яе бяду, за язык:
— А ў полякаў што, да капусты яшчэ і мяса ёсць?
— Ёсць і мяса. А вы што, нішчымную едзіцё?
— Чаму гэта нішчымную? А хоць і нішчымную, але сваю...
Вось і ўсяго, што сказала баба Ганна, а справа завярцелася, хоць у кусты, у лазу ёй бегчы. Толькі куды пабяжыш, пры заставе і пасадзілі яе, замкнулі. I мо адправілі б у горад, але вызваліў усё той жа Фурсаў. I пакрычаў яшчэ на нейкае начальства, на таго, хто браў і садзіў яе, хаця потым, як чуў Махахей, супраць яго ж той крык і павярнулі...
Махахей азіраецца: застава ўжо, ужо рэчка вялікая, сапраўдная відаць. Павінна тут быць і магіла Фурсава, а яе няма, ні следу, ні знаку ад яе, як і ад той, чужой магілы. Нібы і не ляжыць у іх зямлі, ніколі не падаў тут начальнік заставы капітан Фурсаў — «граніца па замку, а ключ у мяне ў кішэні». Вясёлы, высокі Фурсаў альбо з Разані, альбо з Яраслаўля прыехаў сюды, каб замкнуць на замок граніцу і з ключом ад гэтай граніцы пайсці ў зямлю, якую сцярог. Пайсці і нічога пасля сябе не пакінуць. I ў гэтую бясследнасць якраз і не верыцца Махахею. Мацвей Роўда, ён жа княжборскі, а значыцца, не чужы і яраслаўцу ці разанцу Фурсаву. I Махахей бездапаможна кружыць на месцы, адступае назад, як адступалі ракі, накідаючы Княжбор, вытанцоўвае буслам, што кружыў тут мінулаю вясной, калі прыляцеў з выраю да сваёй буслянкі на старой застаўскай бярозе і не знайшоў ні буслянкі, ні бярозы. Ёсць зараз і ў Махахею нешта адначасова і згублена птушынае, і зняважана рачынае, і хочацца яму, як бабру, пусціць слязу невядома па кім, невядома з-за чаго. I сляза гэтая звярыная, цёплая і мяккая, недзе ўжо коціцца ўсярэдзіне, запасіцца ў грудзях, але да вачэй не прабіваецца. Гакі знайшлі выйсце, сышлі, бусел паляцеў, бабры сплылі. Але ён, Махахей, не звер, не птушка і не рак, і ні назад, і ні па небе, і ні па вадзе яму хады няма, не сысці яму з гэтых мясцін. Ніхто і нідзе не чакае яго, нідзе і не здольны прырасці ён і прыжыцца, хоць і вялікая зямля, але родныя яму, кроўныя на ёй толькі два сажні. I ад гэтых сажняў нікуды няма дарогі. Як і родная зямля, вялікі белы свет, паглядзіш ноччу на неба, зорак там процьма — іншых светаў, іншых зямель, ало ніхто яшчэ не спадобіўся пераскочыць у тыя іншыя землі, хоць і лятаюць людзі па ракетах лепш за птушак і згараюць, як птушкі, на сонцы, але за зямлю, за гэтыя два вечныя сажні, за жменьку, а не жменьку, дык пылінку на падэшве, пясчынку астатняга кроку маючы пры сабе з гэтых двух сажняў, без гэтай пылінкі, без гэтай пясчынкі няма і не можа быць чалавека — ні лётчыка, ні касманаўта, ні мужыка. Маленькая, малюпасенькая гэтая пясчынка, мо толькі ў мікраскоп і разгледзець яе, але ёсць жа, кажуць, умельцы, што прымудраюцца кніжку на рысавым зерні запісаць. Так і на той пясчынцы, па самай малюсенькай пылінцы запісана ўжо ўсё пра зямлю і пра чалавека на ёй. I гэты запіс кожны раз аднаўляецца нанава, варта толькі кінуць зерне ў зямлю. I зямля, і зерне ўжо самі ведаюць, як ім быць, што рабіць і што пачаць. Пачынаецца круг з зерня і пясчынкі, працягваецца коласам і чалавекам, смерцю і адраджэннем: раз нарадзіла маці, то трэба і паміраці, але і жыць жа трэба. I зямля, пясок, на якім ён, Махахей, зараз стаіць, памятаюць і вечна ўжо будуць памятаць Фурсава, хаця самі людзі мо і забудуць пра яго. Забудуць, як толькі адыдуць з жыцця тыя, хто ведаў яго. Але ці можа зямля дараваць людзям забыццё чалавека, якога яна адрадзіла ў коласе, з зерня якога выпекуць потым хлеб. Ці палезе той хлеб у рот, ці не будзе дзерці, ці не стане папярок горла другому чалавеку. У ім, хоць і прапушчаным праз жорны, будзе прысутнічаць памяць таго, каго даўно ўжо няма, таму што яна, памяць гэтая, нікому ўжо асабіста не належыць, а гэта значыць — належыць усім. I ці не закрычыць, не завые смертна нехта, аб'еўшыся таго хлеба, насыціўшыся чужой памяццю, ці не загалосіць Галоскаю-галасніцай па нованароджаным ці не народжаным нават яшчэ дзіцяці, а мо аб'явіцца на свет атручанае дзіця, атручанае злою слязой няўдзячнасці за таго ж Фурсава, мо ў ім абудзіцца і тое не зусім добрае, што было ў Фурсаве, з чым ён здолеў саўладаць нры жыцці, але ці саўладае, калі памрэ. I тады зноў нованароджаны, і не адзін, а вялікае мноства іх, што ўкусілі ад хлеба забыцця, пойдуць жалезным поступам. Жалезнага Чалавека помсціць нашчадкам тых, хто паквапіўся замахнуцца па безабаронныя магілы. Нішто без ніякага знаку не даецца нікому, ні добрае, ні дрэннае. Плача ж над Княжборам ці то можа ўжо і па Княжборы Галоска-галасніца. I ўжо ходзіць па княжборскіх вуліцах Жалезны Чалавек. З'явіліся ў Княжборы ўжо богавы вандроўнікі — баптысты, штунды ўсякія. Век не ведаў такой заразы іх Княжбор. А гэта, хоць і нядобра так думаць і гаварыць аб людзях, усё ж зараза. Прыстала яна да іх вёскі, збегшы з вёсак, дзе асушэнне пачалося раней, чым у іх Княжборы. Прыціснулі іх там камяніцамі, кінуліся яны па глухіх кутках, дзе пуставалі хаты, пачалі купляць гэтыя хаты. Спачатку Махахей адносіўся памяркоўна да іх: людзі і людзі, а да таго ж і вераць яшчэ нечаму. Чужую веру, хай і няправедную, ён паважаў, бачылася яму заўсёды за гэтым нешта моцнае і трывалае. Але, калі прыгледзеўся, нічога, акрамя ўдаванай ціхамірнасці, за гэтымі баптыстамі ён не знайшоў. На словах яны былі толькі ціхія ды рахманыя, а калі ж тычылася нечага сур'ёзнага... Андрэй Вырастак, малады і прыгожы хлопец з баптыстаў, што запаланілі вёску, чацвёртай княжборскай дзеўцы галаву кружыць: запішашся ў секту — вазьму замуж. Тры дзеўкі ўжо яму паверылі, запісаліся, чарга чацвёртай ужо. Вось табе і вера, і не падмані, і не ўкрадзі. Бугай на прыманцы ў ціхіх веруючых. I людзі з тых вёсак, з якіх з'ехалі баптысты, шчыра радаваліся: «А вы думалі, да вас нешта людскае паехала, хто мяняе, у таго заўсёды хамут гуляе». Праўду казалі, людскага мала да іх прыехала. «Мы падманем, украдзем, мы ў бога і дараванне вымалім». Добры бог, калі яго на што хочаш падгаварыць можна. У яго няма такога бога. Толькі пракурор, калі што не так — адразу за каршэнь. I цяпер ён ужо караў Махахея за тое, што той так кепска думае аб людзях, аб тых жа веруючых і аб тых, што зааралі, зраўнялі з зямлёю магілу капітана Фурсава, і нават аб не народжаных яшчэ. Нагаворваў: адкуль, маўляў, табе, Цімоху Махахею, ведаць, якімі будуць тыя, што з'явяцца на свет пасля цябе. Ды, можа, у дзесяць разоў лепшымі будуць за цябе. Ты трымаешся за сваю хатку, соткі, жонку сваю, а яны за ўвесь белы свет будуць так трымацца. Вось дзед Саўка, бацька Аркадзя Барздыкі, калі пачалася вайна, прыйшлі немцы, залез на сваю печ і не злазіў, пакуль не прыйшлі ў хату партызаны разам з дзедам Дзям'янам і не пабудзілі яго. «Ты чаму, Саўка, не ваюеш?» — спытаў яго дзед Дзям'ян. «А няма дзе ваяваць»,— адказаў Саўка і павярнуўся на другі бок. Падумаць, дык, здаецца, і праўду сказаў: ні ў хаце, ні па сотках дзеда Саўкі ворага — немца не было. Але ўнук яго, Васька Брытан, пэўна, так ужо не адкажа. А меліяратары, той жа Мацвей Роўда, далі Княжбору зямлю, дадуць яму зямлю, якой ніколі не меў Княжбор, аб якой толькі марылі княжборцы. Расказваюць, калі перабраліся яны сюды з-за рэчкі і пачалі дзяліць з суседнім сялом зямлю, суседзі выставілі такую ўмову: вось наш мужык, вось ваш, пракрычаць апошнія пеўні — пабягуць яны, і дзе збягуцца, дзе стрэнуцца, там і мяжа між нашай зямлёю будзе пракладзена. Кпяжборцы не вытрымалі, выпхнулі свайго бегуна яшчэ недзе да першых пеўняў. Апошні ж намерыўся толькі голас падаць, а ён ужо пад хатаю таго бегуна з суседняга сяла. Раззлаваліся суседзі, што парушаны дагавор, і сказалі: прабег ты добра, а цяпер нясі яго назад, і, дакуль данясеш, там і межавацца будзем. А дакуль ён здолеў данесці, калі ўсю ноч бег. Пастанавілі тады суседзі абрэзаць княжборцаў па самыя хаты. Так і зрабілі. I сёння было б так. А цяпер дай бог рук набрацца, каб управіцца з той зямлёю, што будзе ў іх. З усіх чатырох бакоў стаіць голы Княжбор, глядзіць на поле, ужо амаль што яго поле. Якой жа трасцы яшчэ трэба табе, Махахей?
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.