Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неба рассекла сіняя пакручастая маланка, ударыў і пакаціўся гром. Нам насустрач з гулам і плёскатам ішла сцяна густога дажджу. Буйныя кроплі астудзілі твар і распаранае цела. Брудная бялізна папрыліпала да спіны і ног. Ад кожнага руху папрэлыя за лета кашулі лопаліся і звісалі з плячэй матузамі, а дождж з ветрам хвастаў і збіваў з ног саслабелых. Ісці было страшна, бо то спераду, то побач падалі вывернутыя з карэннем дрэвы. На вахце, дрыжучы ад ветру і халоднага дажджу, туліліся адна да аднае мокрыя белыя здані. Цяпер яны былі шэрыя ад гразі і дажджу.

Нарэшце начальнік канвою пералічыў пагалоўе і падаў сігнал стралкам здымацца з трасы. Пакуль яны ішлі, мы скавыталі на вахце, прысядаючы ад маланкі і грому. А да зоны сем кіламетраў. Паперадзе цягнуўся даўжэзны абоз возчыкаў і ператварыў дарогу ў ліпкі жужаль. Па ім па калені ў гразі з голымі спінамі ў ашмётках рыззя хлюпалі лесарубы. Ішлі праз колішнія дзялянкі. На іх там-сям тырчалі семеннікі — самыя спелыя бярозы і хвоі. Яны згіналіся да зямлі і перакрыжоўвалі нам дарогу. На шчасце, нікога не прыбілі, мабыць, мелі літасць да арыштантаў. Да зоны цягнуліся доўга пад крыкі: «Давай! Давай! Варушыся, маць-перамаць». Усё засцілала заслона буйнога і хлёсткага дажджу. Сківіцы ляскалі, цела пакрылася пупышкамі, як гусіная скура. Кожны марыў — хутчэй хоць пад мокры дах палаткі, да жалезнай печкі, — але дзе там! Стой, калаціся перад варотамі, пакуль усіх не палічаць і не адзначаць на доўгай фанерцы.

З’явілася і маленькая надзея: можа, дасць бог, прастыну, падскочыць тэмпература і некалькі дзён пракантуюся ў зоне. Але, відаць, нават прастыць з маім «шчасцем» не ўдаецца. Колькі ні мёрз, колькі ні дубеў у мокрай адзежы на лютым марозе, ні правальваўся ў лапцях на тоненькую парцяначку ў заледзянелыя лужы, ніякая хвароба не брала. А прастыць і захварэць была самая светлая мара.

Кашулі нашы параспаўзаліся, заляпаныя гразёю нагавіцы прасушыць няма дзе, сваю адзежу пазабіралі. А на работу, дождж ці спёка, ісці трэба, а ў чым? Пасля вячэры загадалі забіраць у капцёрцы сваё вольнае адзенне. Ледзь не да поўначы стаялі ў чарзе, потым нацягвалі на голае цела прапахлыя тхлінаю, зваляныя кашулі і штаны. А ў каго не было, зноў ішлі ў брудным параздзіраным споднім.

Чаму! За што! Навошта!

Па дарозе на лесасеку, пілуючы і колючы дровы, сёрбаючы баланду ў парнай, як лазня, пратухлай гнілымі трасковымі галовамі сталоўцы, скрозь, дзе б ні ішоў, што б ні рабіў, токам біла адна думка, свідравалі адны і тыя ж пытанні: чаму «чорны воран» ухапіў мяне, чый палец тыцнуў у мой бок, каго пакрыўдзіў, каму замінаў? Кожны з маіх дваццаці трох пражытых гадоў быў відзён як на далоні. Я нікому і на парушынку нічога кепскага не зрабіў. За што ж такая жорсткая кара? Ды хіба мне аднаму?

За васемнаццаць месяцаў турмы і многія гады лагерных пакут мне сустракаліся толькі сумленныя, чыстыя і светлыя душою, адданыя нашаму ладу людзі. Навошта ж ім усім паламалі жыццё? Каму гэта трэба? Па чыім загадзе вынішчаецца цвет народа? А калі прыехала ўвосень 37-га года ў Мінск страшная Ваенная калегія Вярхоўнага суда на чале з крыважэрным Ульрыхам, колькі светлых галоў і чыстых сэрцаў было прастрэлена маладзенькімі катамі ў блакітных фуражках. Толькі цяпер знойдзена невялічкая частка прабітых навылёт чарапоў лепшых сыноў і дачок Беларусі ў хвойніку, названым Курапатамі. У адзін дзень, 29 кастрычніка 1937 года, забілі Платона Галавача, Васіля Каваля, Анатоля Вольнага, Валерыя Маракова і Ізі Харыка. За што? Ніхто не адкажа. Хто страляў? Нібыта ніхто не ведае. А недзе ж у «справах» ёсць іх подпісы пад актамі аб прывядзенні прысуду ў выкананне, недзе ж яшчэ жывуць натрэніраваныя ў стральбе па жывых мішэнях «варашылаўскія стралкі». Не ўсе яны адышлі ўслед за сваімі ахвярамі, многія ходзяць побач з намі, атрымліваюць персанальныя пенсіі, прымацаваны да асобых размеркавальнікаў і, напэўна, спакойна спяць. А сумленне? Не муляе і не мучыць. Чаго не было, таго няма. За многія гады духоўнага спусташэння гэтая маральная катэгорыя назаўжды страчана ў паслухмяных служак і прыслужнікаў крывавага рэжыму, гатовых выканаць любы бязглузды і злачынны загад. Яны, як манкурты, па загадзе родную маці застрэляць.

Прайшло болей паўстагоддзя, а памяць зноў і зноў вяртае ў той дажджлівы кастрычніцкі вечар 1936 года. Я працаваў у радыёкамітэце. Рана здаў усе перадачы, а дамоў ісці не хацелася: сланяўся па рэдакцыі, гартаў падшыўкі газет, чамусьці было страшна выйсці ў трывожную слату асенняга вечара. Пабадзяўся па гастраноме, пастаяў у чэргах, даехаў трамваем да Камароўкі і марудна паплёўся па цёмнай і гразнай Цнянскай вуліцы да барачнага тыпу дома, дзе і мне далі пакойчык. Здалёк убачыў сваё асветленае акно, і апанаваў невядомы страх. Стрымлівала нейкае трывожнае прадчуванне. I яно не падвяло: бяда ўжо чакала мяне і правяла 19 кастрычніка жалобную рысу ў маім жыцці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x