Меў па гектару на душу
I шчыраваў зімой i летам,
A ў вольны час масціў шашу,
Каб толькі дагадзіць Саветам.
За тыдзень сена стагаваў,
За тыдзень зжаў авёс i жыта,
Бацькам i цешчы памагаў,
Бо столькі гора перажыта,
Бо ўвесну сам з усімі пух.
Цяпер быў хлеб i скварка ў хаце,
Зямля дагледжана, як пух,
Hi купіны — на сенажаці.
З тых пор усё пайшло на лад
I на сяле, i ў цэлым свеце.
I збожжа на казённы склад
Ішло па ленінскім дэкрэце.
Дабро уласным мазалём
За тры гады было нажыта,
I з рымарам, i з кавалём
Расплачваўся араты жытам.
А што на рынку ўтаргаваў,
З гасцінцамі прывозіў жонцы,
З зямлі работай вымагаў
Хлеб i надзейныя чырвонцы.
Суседзі ў складчыну купіць
Сабе наважылі жняярку,
Бо не адважваліся піць
З вяселля да хаўтураў чарку.
Ніхто не раіў, не вучыў,
Калі i як араць i сеяць,
Бо сам быў здатны i ўначы
Усё намалаціць i звеяць.
Ён зроду золку не праспаў,
Як прасыпалі недарэкі,
I чыстым зернем засыпаў
Дзяржавы i свае засекі.
Купляў у краме пакрысе
Паркаль, i хамуты, i ўтулкі,
I елі ў горадзе усе
Тварог, скароміну i булкі.
Ды гром ударыў над сялом,
Хоць кідайся жыўцом у пельку:
Настаў «Вялікі пералом» —
I абагулілі зямельку.
Як жыць, загадваў правадыр,
I пры яго падтрымцы
Бясплатна ехалі ў Сібір
Навечна «нехацімцы».
Яны усё жыццё ў даўгу
З апошняй будуць сілы
Валіць i карчаваць тайгу
Да самае магілы.
Усё i з хаты, i з двара
Абагульнялі цугам,
A ў голага гаспадара
Застаўся цэп ды пуга.
Цапільна шашаль патачыў,
Няма ў хляве нічога,
А пугай брыгадзір вучыў
I паганяў самога.
Чыталі лекцыі штодня
Пра догляд гаспадаркі,
A брыгадзір i старшыня
Часцей глядзелі ў чаркі.
На ix раўняліся касцы,
Камбайнеры, шафёры,
I аграномы, i пісцы
Глушылі горкай гора.
Хто мужыком ні кіраваў
Без жаднае патрэбы?
Хто для сябе ні вырываў
I хлеба, i да хлеба?
Сябе калгаснік дакараў,
Што не хапала сродак,
Хоць ён i сеяў, i араў,
А сам карміўся з сотак.
Ніхто не зразумее з нас,
Hi сейбіт, ні араты,
Чаму каторы год калгас
Дзяржаве вінаваты,
Чаму разбегліся сыны
З сяла ад маці з татам
I абыходзяцца яны
Мізэрнаю зарплатай?
А бацька, скручаны, стары,
Больш не прыпнуты страхам,
Есць хлеб да гэтае пары
Свой, ды з заморскім пахам.
Магчыма, трэба новы нэп
Па мудрых запаветах,
Каб есці свой уласпы хлеб
I зноў карміць паўсвета.
А ЁН ЯШЧЭ ЖЫВЫ
Яго аж двойчы пахавалі,
Яго мільёны праклялі
I ўсе сумленныя назвалі
Страшнейшым катам на зямлі.
А Ён хітруе, што нябожчык,
Прыкінуўся, што нежывы,
Яго жалезных крокаў пошчак
Скаваў i волю, i правы.
Крадком Ён запаўзае ў душы
I непрыкметна ў ix жыве,
Усе жывыя думкі душыць
У петрывалай галаве.
Ён бліскае крывавым вокам,
I пасміхаецца, i рад,
Што нехта не зусім далёкі
Яго выкопвае загад
I так, як ён, жывое душыць,
Слабейшых кідае па дол,
Святы агонь у сэрцах тушыць,
Бо сняцца «ворагі» наўкол.
З запырсканых крывёю кратаў,
З прабітай кожнай галавы
Ад Калымы да Курапатаў
Гучыць, што ён яшчэ жывы.
Каб толькі не зрабіць праліку,
Каб болей не было пагроз,
Каб у маленькім i ў вялікім
Ён больш ніколі не ўваскрос.
Пільнуйцеся, адзінаверцы,
I выкрасліце назаўжды
З душы, свядомасці і сэрца
Яго крывавыя сляды,
Бо день яго яшчэ не сцёрты
I шлях дыміцца крыжавы,
Таму трывожна, што i мёртвы
Ён недзе, ў некага жывы.
УВАГА
Што ж, адмантуліў дваццадь год,
I ўсе знялі артыкулы,
Ды не растаў пагарды лёд,
I ў вочы пальцам тыкалі,
Сцвярджалі голасна адны,
Другія ціха трэнькалі:
«Не, не саджалі без віны,
Была, хоць i маленькая.
Мяне ж, напрыклад, не ўзялі,
Бо быў, як шкельца, чысценькі,
А ix адразу замялі,
Бо на-цыя-на-ліс-ці-кі.
Не, не мацёрыя няхай,
Ды не заплюшчвай вока,
На ix прэтэнзіі начхай
I не пускай высока.
Рэа-білі-тацы-ю сваю
Хай берагуць на памяць,
А што ім спуску не даю,
Як след няхай уцямяць.
Hi граматы, ні ардэны
Няхай ім i не сняцца,
Не дачакаюцца яны
Салідных публікацый.
Мы ж, як i дваццаць год назад,
Правераныя змалку,
Калі хто вякне неўпапад,
Ізноў накінем чалку».
Читать дальше