Тры гады таму, калі Машы пайшоў семнаццаты, яны на машыне, якой Маша сама ўжо някепска кіравала, паехалі ў Сочы — і ў нейкі д зень падаліся ад мора на горнае возера, вяртаючыся адкуль, прыдумалі павя чэраць у прыдарожным рэстаране. Было цудоўнае па дарожжа, быў мяккі паўднёвы надвячорак, быў смач ны рэстаран з грузінскай кухняй — усё хораша кла лася адно да аднаго, і ці не ўпершыню за доўгі час паміж імі пачалася размова большая ад той, калі ён пытаўся: «Як ты сябе пачуваеш?», — і яна адказвала:
«Нармальна». З асцярожнай радасцю Брызін убачыў, як Маша ў здзіўленні акругліла вочы і нават хуцень ка ўсміхнулася, калі перад імі паклалі на стол шашлык на такім шампуры, які без натугі мог раўняцца з добрай казацкай пікай, а на тупы канец шампура да таго ж была ўздзета чырвоная бантавая сурвэтка з надпісам: «Смачна з’есці!»
— Хоць якнебудзь яго б з’есці, — хуценька ўсміхнулася Маша, і тут у дзверы таго прыдарожнага рэстарана, дзе, апроч Брызіна і Машы, вячэралі яшчэ чалавек трыццаць, уварваліся два мужыкі ў чорных масках з пісталетамі ў руках, і адзін з іх адразу бабахнуў у столь:
— На падлогу ўсім! Ляжаць! Грошы і золата перад сабой! Ну!.. — І яшчэ два разы: бабах! бабах!..
У акругленых вачах Машы здзіўленне змянілася за стылым жахам: раней яна бачыла такое толькі ў кіно, ды й Брызіну не здаралася трапляць у такое, і ён не ведаў, што рабіць, але імгненна адчуў, зразумеў, што, калі за раз спаўзе на падлогу, то ўжо ніколі з яе ў акругленых вачах дачкі не падымецца. Таму ён, не зварухнуўшыся, застаўся сядзець, як сядзеў.
— На падлогу я сказаў! — падскочыў да іх стала той бахальшчык, стаўшы якраз насупраць вострага канца шампура, і Брызін, левым бокам схіляючыся нібыта на падлогу пад стол і надаючы інерцыю целу, правай рукой усадзіў шампур бахальшчыку пад ніз жывата. Мужык скурчыўся, выпусціў пісталет, і Брызін ужо зпад стала пальнуў з яго ў другога налётчыка, страляць якому, пе ракрываючы Брызіна, замінаў напарнік. Куля пацэліла другому амаль туды ж, куды першаму шампур, і Арчы бальд, бацька Таісіі, не прамінаў потым выпадку назваць Брызіна «стралком па яйцах».
— Цябе ж маглі забіць, — упершыню за апошнія гады, зусім яшчэ падзіцячаму заплакаўшы, сказала Маша, калі пасля тыдня гераічнай гульбы ў гасцях у гаспада ра рэстарана, які аб’явіў Брызіна сваім крэўным братам, яны вярталіся ў Мінск.
Брызін зняў са стырна правую руку і абняў дачку.
— Не плач… Цябе таксама маглі забіць… Але тады я пра гэта не падумаў. Думаў пра іншае, даруй.
— Нас абодвух маглі забіць!.. — кінулася яму на грудзі Маша. — Ні за што, як тых двух рабочых…
Брызін ледзь утрымаў на дарозе машыну, спыніўся на абочыне і сам, не стрываўшы, заплакаў…
Тыя хвіліны, якія яны разам праплакалі тады ў ма шыне, дзіўным чыным сталіся ці не самымі шчаслівымі хвілінамі ў ягоным жыцці. Яму было горка і сорам на, балюча, крыўдна: душа вінавацілася перад Машай каханнем, Машайжонкай і Машайдачкой, перад тымі двума рабочымі, перад маці і перад усім светам, але вінавацілася душа не ў безвыходнасці і не ў цемры, як яно раней здаралася, а ў прасвятленні, у пранізлівым адчуванні нескарыстанай высокай сілы, што была ў ім самім — і ён падумаў, што гэта і ёсць царква, якая заўсёды там, дзе чалавек здольны павініцца ў грахах сваіх, пака яцца і шчыра памаліцца. Над гарой, пад якой яны стаялі, за нейкае імгненне, як яно бывае на поўдні, сабралася навальніца: заляскалі грамы і засляпілі маланкі, з гары без першых кропляў, адразу зваліўся такі дождж, пад якім аж прысела машына — і пад гэтым дажджом, пад грамамі з маланкамі Андрэй плакаў нязнанымі ім ра ней слязьмі, якія давалі палёгку, вінаваціўся і маліўся да той пары, пакуль не заўважыў, што Маша спіць на яго ных грудзях, не чуючы грамоў і не бачачы маланак. Калі навальніца гэтак жа нечакана, як і пачалася, скончыла ся, Брызін перанёс Машу на задняе сядзенне, прыкрыў пледам і ціха паехаў. Ён ціха ехаў, а за ягонай спінай спакойна і роўна дыхала ў сне дачка — амаль суткі… І нічога ў свеце не было страшнага, нічога непапраўнага, усё можна было змяніць і перайначыць да лепшага.
Не адразу пасля гэтага знікла паміж імі адчужа насць, кожны дзень, кожны крок збліжэння даваўся з намаганнямі, але цікі і сутаргі прапалі, як іх і не было, Маша ўсё болей вальнела ў адносінах з Брызіным — і па чало ў іх паціху ладзіцца жыццё. Толькі кожны раз, калі Маша лавіла Брызіна на мане, хоць на самай дробязнай — многае адкідвалася назад. Не абрушвалася, але паўзло…
Читать дальше