Вы кагонебуд зь, задыхаючыся, даганялі, каб па гладзіць?..
Калі я вяла рэпартажы з каралеўскіх вяселляў, дык не прызналася, што я не Вера. У гэтым я вінаватая перад ёй, бо мы дамаўляліся, што прызнаюся. Але ж дамаўляліся мы жывая з жывой, а не жывая з мёртвай…
Канечне, калі б я прызналася, гэта была б бомба… Толькі што ў такім разе было б са мной, са Святаславам, якога я знайшла толькі тады, калі ў газетах напісалі, што яго арыштавалі, і якому трэба было тут, як і там, дапама гаць?.. Наста тут нічым дапамагчы не магла.
А там дапамагла: смерць маю ўсё ж прызналі самазабойствам. На тэлефон Веры Наста эсэмэску скінула:
«З вяртаннем у Еўропу! Вось для чаго вы падобныя былі».
Лесбіянка дыктатуры.
Прычыны для экстрадыцыі Святаслава не стала: не зза ката ж высылаць… Ды яшчэ я так пра яго напісала, што шведы вінаватымі перад ім пачуваліся. Такога ге роя звар’явалі…
З псіхушкі яго забраў нейкі рускі, якому Святаслаў, забіўшы беларуса, аказаў вялізную паслугу. За тую вялізную паслугу той рускі прыдбаў для яго вялізны дом, у падворку якога насыпаў, як Святаслаў папрасіў, вялізную гару. І купіў вялізнага сабаку. Святаслаў назваў гару Ваўкавыскай, вечарамі забіраўся на яе з сабакам і глядзеў некуды на паўднёвы ўсход. Сонца сядала за яго най спінай, свяціла ў той бок, куды ён глядзеў, і калі яно закочвалася за небасхіл і нічога ўжо не было відаць, ён пачынаў выць, а сабака — падвываць. Страшна, як воўк. На ўсю Еўропу.
Вясна 2004 г., Расціла, Хельсінкі, Фінляндыя
Вясна 2008 г., Вісбу, в. Готланд, Швецыя
«Tack så mycket, Daniel!» «Вялікі д зякуй, Даніэль!» (шведск.)
«Det är leksaken, tändaren…» «Цацка, запальнічка…» ( шведск .)
«Jag vill ha sex med dig». «Я хачу заняцца з табой сексам». ( шведск. )
«Kungen och drottningen gör inget annat än nyps när de ligger med varandra…». «Кароль з каралевай толькі тым і займаюцца, што шчы паюцца, калі гэтым займаюцца…» ( шведск ).( шведск. )
«Gör inget annat än nyps när de ligger med varandra…» «Толькі тым і займаюцца, што шчыпаюцца, калі гэтым займаюцца…» ( шведск .)
«Hej!…Har du kommit tillbaka?..» «Прывітанне!Вы вярнуліся?..» ( шведск .)
«Hej… Jag har kommit tillbaka…» «Прывітанне. Я вярнулася…» ( шведск .)