— Ты што, Брыза? — даўно ўжо гледзячы на Брызіна ў мітуслівым неразуменні, падняў плечы і разведзеныя рукі Савелій — і так і застаўся стаяць. — Ты што га родзіш?Гэта ж усё пра цябе, а не пра мяне…
— Калі б гэта ты расказаў, — ткнуў у яго пальцам Брызін, — дык было б пра мяне. А я расказаў пра цябе. І першым, што ўсе тут чулі, я табе сказаць прапаноўваў. Так што без прэтэнзій, Сава.
— Як без прэтэнзій, калі мяне там нідзе не было?
— А дзе ты быў?.. Дзе ты быў, калі дырэктар школы на лінейцы — на лінейцы! пры ўсёй школе! — Толю Са мусенку мёртвымі галубамі па твары лупіў? Нібыта гэта Толя, які гэтых галубоў падкормліваў, іх жа і пазабіваў! А гэта п’яны фізрук з біялагічкай на гарышчы трахаўся і галубам галовы паадкручваў, каб не ляталі і не какалі! І ты адзін гэта бачыў, і адзін гэта ведаў, і аднаму мне пра гэта расказаў, а стаяў на лінейцы, глядзеў на бычы ную морду фізрука, калаціўся і маўчаў! І Толю са шко лы выперлі, і ён сышоў з дому, і прапаў, і з той пары ніхто і не ведае, дзе ён і ці жывы! Нідзе цябе не было?.. Скуль жа ты ўзяўся, каб мне па плячы ляпаць: «Брыза, бураціна, прастаўляй!..»
Брызін рвануў да сябе куфель, расплюхаў піва па стале, рукавом выцер. Піць не стаў, нервова пастукваў, гледзячы ў куфель, пазногцямі па шкле. Кампанія няў тульна маўчала.
— Бывае, — сказаў нарэшце маёр Ярохін.
— У нашым доме, — успомніў, пазяхаючы, Віталік, — адзін мужык таксама зранку прачнуўся, а ўвечары па весіўся.
— Для чаго вы гэта расказалі?.. Ды яшчэ пад тост за дружбу? — спытаў паэт Валодзя.
— Скуль я ведаю?.. — зацягнуўся Брызін амаль дапаленай цыгарэтай, якую ўзяў з губ усё яшчэ нерухомага Савелія. — А нашто наогул нешта расказваюць? Каб цікава было.
— Такое не расказваюць малазнаёмым людзям…
— А знаёмым тым больш! — падаўся, перакуліўшы куфель, Брызін да Валодзі. — Дык каму расказваць? Каму сказаць, што ты скаціна? Каму прызнацца?.. Дач цэ? А як пасля ў вочы ёй глядзець?.. Маёр, — зноў вы цер Брызін рукавом стойку, — ты б расказаў сваёй дач цэ, што спаў сёння з курвай толькі для таго, каб яна твайго сябра надурыла? Грошы дапамагла з яго вы драць? Расказаў бы?..
— Я бяздзетны, — адказаў Ярохін. — Мая сям’я — мая міліцыя.
— А жонка? — з’едліва здзівілася Лізавета. — Чаму вамімужыкамі жонкі ў сем’і не ўключаюцца?
— Жонкі — гэта ўнутраныя войскі, — прыкінуўшы нешта сам у сабе, сказаў маёр Ярохін.
— Вы ўсё самі пра сябе прыдумалі?— дапамагаючы Брызіну дачысціцца, пустэльна спытала Капіталіна. — Але для чаго?
— Прыдумваць — гэта па ягоным ведамстве, — кіўнуў Брызін на паэта Валодзю. — Прыдумай штонебудзь, эй, паэт?.. Вясёлае, а то сумна ўсё…
— Ды нічога ён, падла, не прыдумаў, толькі ўсё наадва рот… — яшчэ вышэй падняў плечы Савелій, але маёр Яро хін паклаў на іх свае рукі, ціскануў уніз — і плечы ў Савелія зламана павіслі разам з рукамі, як у драўлянай лялькі.
— Цыц! — сказаў маёр Ярохін. — Праехалі. Я вам не такое расказаць магу.
— Дык раскажы, — прапанаваў Брызін. — Твой тост. Даўно не слухаў маёраў…
— Значыць, даўно не сядзеў, — сказаў Ярохін. — У мяне, дарэчы, брата пасадзілі, з чаго я і запіў… Ад бяссілля… Па ранейшых часах я б яго ім не аддаў, а цяпер…
— Каму ім? — спытаў Брызін.
— А ты думаеш, у міліцыі ўсе свае?.. Хрэна. Я да мі ністра дайшоў, а ён мне: на кантролі ў прэзідэнта, чыс ціня мундзіра, тралівалі, панёс фіговіну.
— Дык твой брат таксама мент? — спытаў Віталік, які ўжо, здавалася, стоячы спаў пад пахай у Капіталіны.
— І брат мент, і бацька, і ўсе мы мянты, — абвёўшы кампанію задуменным позіркам, сказаў маёр Ярохін.
— А давайце вып’ем за жанчын, — падняў куфель Лёня, сябар паэта Валодзі. — Капіталіна, у вас такі цудоўны голас вольнай пустэльнай птушкі — вам трэба на сцэну. Там вам будуць дарыць астры — і вы будзеце спяваць у гэтай бясконцай прасторы, дзе чалавек ад чалавека так далёкадалёка, што ніхто адзін аднаго не чуе, як ні ста раецца дагукацца. Бо гукаемся мы не з тым, што най лепшае ў нашай душы, а лезем адзін да аднаго з брудам, брыдотай — і праз тое адзін аднаго асцерагаемся і баімся. Ёсць у кожнай чалавечай душы і цёмныя завулкі, не без таго, але чаму мы не ходзім па светлых? А толькі таму, што часцей падаем, чым уздымаемся, бо падаць лягчэй… Часцей ненавідзем, чым кахаем, бо ненавідзець прасцей… І мы аддаёмся найлёгкаму і найпростаму, здабываем сабе дабрабыт, грошы, славу, святкуем свае перамогі, а побач з намі плачуць жанчыны… Я хачу выпіць за тое, каб яны не плакалі ў золаце, а спявалі ў кветках і ў каханні. За вас, Капіталіна! За вас, Елізавета Аркадзьеўна! За жан чын, за каханне і кветкі!
Читать дальше