— Брыза! — радасна раскінуў рукі насустрач Брызіну і паплыў ад высокай сяброўкі амаль роўны з піўной стой кай Віталік. — Глядзі, якую я ўчора кроквіну адарваў! І ведаеш, як яе завуць? Капіталінай!.. Клянуся, я ў паш парце бачыў! Хочаш, напалам яе распілуем? Тут і Бегу нок твой недзе з пілой… Табе якую палавіну? Верхнюю — дык за куфель, ніжнюю — дык за два.
— Ты з ім п’еш? — спытаў Брызін Савелія.
— Я п’ю толькі з тымі, хто прастаўляе, — адказаў Савелій, з чаго вынікала, што піць тут яму, апроч як з Брызіным, няма з кім. Хоць глядзі ў акулярах, хоць без.
— Лізавета, ты не паверыш, але я без грошай, — абы шоўшы Віталіка і ніжнюю палавіну ягонай сяброўкі, па вітаўся Брызін з буфетчыцай.
— Каму ж тады верыць, калі не табе, — без асаблівай ветлівасці, але са згодай кіўнула буфетчыца, якой і піва, і піўная, і півасмокты, і ўсё чыста ў яе жыцці каля піўной бочкі даўно апаскудзела. — Усіх паіць будзеш, ці толькі Саву?
— А хто яны мне, каб іх паіць? — спытаў Брызін, аглядаючы выпадковы піўны калектыў.
— Мінулым разам, значыць, тут былі адны браты твае ды сёстры, — сказала Лізавета, наліваючы піва.
— Ну,— сказаў Брызін. — Былі і ўсе памерлі.
— Шкада, — сказала Лізавета. — Столькі народу…
Яны ўзялі з Савеліям па піву і адышліся да самай даль няй стойкі, выбраўшы ў суседзі інтэлігентаў з ляшчом. Тыя незадаволена на іх зыркнулі, бо вольных стаякоў паўсюль хапала, але нічога, паколькі інтэлігентныя, не сказалі.
— Што, так і будзем піва піць? — недаўменна спытаў Савелій. — А разбавіцель?
— Ліза пабаіцца, — кіўнуў Брызін на маёра.
— Каго пабаіцца? Яроху?.. Ды яго самога не сёння заўтра выпруць з міліцыі за п’янку. Жонка ўжо выпер ла.
— Ладна, ід зі далівай, — махнуў рукой Брызін. — Толькі мне піпетку, не болей.
Савелій узяў куфлі, адсёрбнуў з кожнага па глытку з пенай, вярнуўся да Лізаветы, і тая, не хаваючыся, даліла ў піва гарэлкі.
— Лізавета, і мне, — ікнуў маёр, які, аказалася, і ў задуменні ўсё бачыў.
— Ішоў бы ты дамоў, Ярохін, — спагадліва сказала бу фетчыца, якая прафесійна не любіла міліцыянтаў, але традыцыйна паважала форму і пагоны. — Прападзеш тут — і ніхто табе не паможа.
— Я памагу, — адазваўся Віталік. — Маёр, хочаш палавіну Капіталіны?
— Эх, Віталік, — уздыхнуў маёр. — А якую васкрэ сенскаму «Хіміку» шайбіну закаціў… Ад варотаў да ва ротаў…
— Ты помніш? — устрапянуўся Віталік. — Ты помніш, Ярохін? — І гэтак жа раптам, як і ўстрапянуўся, абмяк. — Мала хто помніць…
Брызін выпіў куфель піва ледзь не адным глытком — так хацелася.
— А кузбаскаму «Металургу», — доўжыў успаміны Ярохін. — Эх, Віталік…
— Выбачайце, а як ваша прозвішча? — павярнуўся да Віталіка інтэлігент у акулярах.
— Акуляры здымі, — сказаў Віталік.
— «Профессор, снимите очкивелосипед…» — працытаваў маёр Ярохін.
— Маякоўскі, — сказала Капіталіна, і зусім нечака на ў яе аказаўся глыбокі і чысты, са срэбным адлівам голас.
— О, — сказаў Віталік. — О, голас!.. Не, мужыкі, верхняя частка — таксама два куфлі.
— І не абрыдла табе? — сумна спытала срэбным голасам Капіталіна.
— З мяне чатыры куфлі за абедзве часткі, — раптам сказаў інтэлігент без акуляраў, але са слядамі ад іх. — І кіньце выступаць у другой раённай лізе. Калі вы дума еце, што гэта смешна, дык не.
— А я вас ведаю, — пустэльна ўсміхнулася яму Капіталіна. — Вы таксама паэт.
— Але не Маякоўскі, — сказаў маёр Ярохін. — Куды яму да Маякоўскага… Куды яму да Віталіка… Куды яму наогул…
— Да задніцы мне, смешна табе, ці не смешна, — грозненька прыстукнуў напаўпустым куфлем Віталік.
— Цыц! — цыкнуў маёр. — Не замінаць працэсу!
У Брызіне — ці з таго, што завёўся на старых дражджах, ці з таго, што набраў абароты на разбавіцелі — працэс пайшоў інтэнсіўна: зашумеў у галаве прасторны вецер, закалыхаліся, пакаціліся адна другой наўздагон цёплыя хвалі.
— Лізавета, — пстрыкнуў пальцамі над галавой Брызін, — піва! Усім! А хто хоча — з разбавіцелем.
— Мне асобна, — сказаў маёр Ярохін. — Непрафесійны ў вас да п’янкі падыход, з таго і ўсе вашы праблемы.
— Браты ўваскрэслі? — спытала Лізавета.
— І сястра, — адказаў Брызін, зірнуўшы ў тую пустэльную далеч, у якую ўглядалася Капіталіна.
На парозе піўной з’явіліся два чужыя інтэлігенты, у не чым падобныя да сваіх, але маёр Ярохін, мусібыць, выра шыў, што іх тады будзе занадта, і шугануў новенькіх:
— Рэвізія!
Інтэлігентаў прасторным ветрам змяло.
— Зачыні дзверы, Савелій! — загадаў Ярохін. — Са сваімі пабудзем.
Читать дальше