— Я не веру табе, — ужо ва ўсё паверыўшы, спалохана сказала Нінэль. — Не, я не веру…
— Пазвані, — падняў трубку тэлефона Брызін. — Мо жаш да Таісіі, можаш да Машы… Я адразу і ёй усё сказаў, чаго тут цягнуць?..
— І што цяпер будзе? — спытала Нінэль. — І як мне з Артурам?..
— З Артурам праблема, — паклаў трубку і пацёр да лонямі скроні Брызін. — І не толькі ў цябе. У мяне так сама. Ён мне ўсётакі сябар, але надта крыўдлівы, ты ж яго ведаеш, і цяпер з нічога можа выкруціць такое…
— Ніякі ён табе не сябар, — перапыніўшы Брызіна, адразу данесла на Сініцына Нінэль. — Сёння зранку ён некаму званіў і сказаў, што з табой у яго ўсё.
— Як гэта ўсё? — зрабіў выгляд, што не зразумеў яе, Брызін. — Па п’янцы па зубах стукнуліся — і ўсё? Не можа быць, нешта ты не тое пачула. Ён жа мужык.
— Ой, які ён мужык! — ускінула полы халаціка Нінэль. — Пеўнік на шастку.
— Выбачай, але для мяне гэта не мае значэння, — стры мана сказаў Брызін, стараючыся не спыняцца позіркам на Нінэль, з якой, як толькі шоўкава ўзляцеў халацік над яе сутнасцю, яму адразу занецярпелася пераляцець пад ружовы балдахін.
Нінэль, зразумеўшы яго пасвойму, падкрыўдзілася.
— Як не мае значэння?
— Ну, разумееш, Артур мне як брат, якога ў мяне няма, як частка мяне самога. І, можа, нават большая, чым я сам.
— Што ж ты сам сабе ў зубы не даў? — даволі ўдала для яе сутнасці здзівілася Нінэль.
—Праз такіх жанчын іншым разам і браты б’юцца, — упаў тварам у яе калені Брызін, абняў — і Нінэль затрапятала ся. — Я хачу быць з табой, Ніна… Ідзі да мяне, Нінэль…
І Нінэль пайшла, і была ў сваёй сутнасці сапраўды салодкай…
— Давай усё ж падумаем, як яго ўламаць, — запальваючы цыгарэту, сказаў Брызін.
— Не дам — і ўламаецца, — са шчырай адкрытасцю сказала Нінэль. — Чаго тут думаць?
Брызіна гэта нечакана торгнула.
— Што, ён так да цябе?..
— А ты да мяне як? Да мяне хіба іначай можна?.. — не прамінула скакетнічаць і кошкай пацёрлася аб Андрэя Нінэль. — Хай сабе ён пеўнік, але ж з хвосцікам…
— Правільна, не давай, — сказаў Брызін. — Ну яго…
— Ну, дык ну, — згадзілася Нінэль.
— Ты пра што занукала?
— Калі зусім не дам, дык не ўламаецца… Пасля ўсё ж давядзецца даць, каб даламаць… А так за што?
— Ну, дай, — з трэшчынаю ў голасе сказаў Брызін. — Але раз! І апошні.
— Табе будзе балюча? — ласкава пагладзіла яго Нінэль.
— Невыносна, — адвярнуўся Брызін ад каханай, каб яна не бачыла пакут на ягоным твары і слёз у ягоных вачах. — Толькі ён мне ўсё ж амаль брат… І як толькі падумаю, што мы страцім адзін аднаго ў гэтым жыц ці… Не, не магу. Зрабі гэта, Нінэль. Толькі адзін раз, за клінаю цябе!
— Адзін брат, дык і адзін раз, — разважліва сказала Нінэль. — А нашто два?
Брызін пачаў збірацца.
— Дык з цябе трыста? — праводзячы яго да дзвярэй, не забылася ўдакладніць Нінэль.
— Як абяцаў, — уважліва паглядзеў на яе Брызін. — Але я быў падумаў, што цяпер гэта ўжо так…
— Так я для цябе даражэй абыйдуся, Андрэй… Значна даражэй.
— Добра, дарагая мая, — пяшчотна абняў яе на раз вітанне Брызін. — Трыста, а пасля ўсё астаняе. Толькі вярні мне брата.
І тут у дзверы пазванілі.
— Брат вярнуўся, — без асаблівага спалоху сказала Нінэль. — Бачыш, як хутка. Што рабіць будзем?
— Не адчыняй, — прашаптаў Брызін. — Няма цябе дома.
— Дык я ключ яму дала сёння… Скуль я ведала?
У дзверы пазванілі яшчэ раз і, пачакаўшы, ціха пастукалі.
— Ладна, — рашыўся адчыніць Брызін. — Адыйдзі — голая тут.
У дзвярах стаяў хлапчук са сподкам у руках.
— Выбачайце, болей няма ў пад’ездзе нікога, а мяне па суседзях паслалі. У нас масла скончылася, а мама бліны не дапякла. Нам якую лыжку…
— Пачакай, зараз! — крыкнула з кухні Нінэль. І ў разлятайным сваім халаціку вынесла пачак масла:
— На.
— Нам гэта залішне, — сарамліва сказаў хлапчук, засаромеўшыся зусім не з лішкі масла.
— А гэта табе яшчэ зарана, — адвярнуў яго за плечыкі Брызін. — Ідзі пакуль бліны есці, а то не ўсё ў цябе вы расце.
— Цёця, а вы курва? — павярнуўся, адыходзячы, хлапчук.
— Брысь адсюль! — тупануў на яго нагой Брызін. — А то масла забяру.
— Курва, курва, — сказала Нінэль і шырэй расхінула халацік. — Твая мама не такая.
— Ну і курва!.. — у захапленні выдыхнуў хлапчык, ссыпаючыся ўніз па лесвіцы. — Мая мама не такая… Брызін рассмяяўся.
— Ты чаго рагочаш? — уз’елася Нінэль. — Кожны байструк тут абзывацца будзе!
— Мужчына ён, а не байструк, — не згадзіўся Брызін. — Хоць пакуль і ў перспектыве. Бачыш, як цяміць, што для чаго. Для чаго масла, для чаго мама, для чаго ты. Зме на расце, Нінэль, юная змена… Жыццё не спыніш, ідзе, як па масле. — І, падумаўшы, дадаў: — З усялякімі, блін, блінамі.
Читать дальше