— Я вам зачыню! — крыкнула Лізавета. — У мяне план, а ў вас тут на ўсіх — адзін Брызін у пазыку!
Усе, апроч інтэлігентапаэта, які нарваўся на канфлікт з Віталікам і праз тое пагардліва адвярнуўся ад ягонай кампаніі, паглядзелі на Брызіна.
— Сава, ты ў якім званні? — спытаў Брызін.
— Не магу знаць. Даўно ў ваенкамаце не піў.
— Але не маёр?
— Ты што!.. Мне столькі не выпіць. Ад сілы — старшы лейтэнант.
— Дык выконвайце загад маёра, старшы лейтэнант! Савелій казырнуў, падышоў да дзвярэй і накінуў на абедзве ручкі металічную скабу, якая вісела на глухой дзвярной палове, прывязаная шпагатам.
— А то распусціліся, — буркнуў Ярохін. — Прэзідэнт ім не прэзідэнт, маёр ім не маёр…
— Здымі я табе сказала! — крыкнула Лізавета.
— Ты якую ўчора касу здала? — спытаў Брызін.
— Чатыры семсот!
— З мяне пяць. І можаш не здаваць… Лізавета моўчкі стала наліваць піва.
У куток да інтэлігентаў, які не праглядваўся з вуліцы, Савелій з Брызіным падцягнулі стойкі маёра і Віталіка з Капіталінай, аб’яднаўшы кампанію гэтым простым дзе яннем і ў часе, і ў прасторы. Ніяк і ні з кім не яднаўся напачатку толькі прыціснуты да сцяны паэт. Ён грэбліва адсунуў ад сябе пададзены Лізаветай куфель, але сябрук ягоны спытаў з мяккім дакорам: «Ты што, Валодзя?..» — і паэт зразумеў, што можа папасці пад таварыскі суд за адрыў ад народу. «Нам што, Лёня, больш няма чаго рабіць, як з імі піць?» — паспрабаваў ён яшчэ ашчэ рыцца, як воўк за сцяжкамі, але ў сітуацыі безвыход най дружбы вымушаны быў падціснуць хвост і здац ца, што і прадэманстраваў, пасунуўшы да сярэдзіны кампаніі ляшча на газеце.
— Гарэлку даваць? — спытала Лізавета.
— Даваць! — першым сказаў паэт, каб пра яго ўжо чорт ведае што не падумалі.
— О, — сказаў Віталік. — А то паэт, паэт!.. Я таксама шайбу ганяў.
— За дружбу! За сапраўдную мужчынскую дружбу! — падняў куфель Брызін.
— І жаночую, — сказала Капіталіна.
— І жаночую, — згадзіўся Брызін. — Лізавета, ідзі да нас!
— Я сама з сабой падружкуюся, — запаліла цыгарэту Лізавета. — А гарэлкі ў вас на дружбу толькі пляшка за сталася, у мяне больш няма.
— Я збегаю? — адразу прапанаваўся Савелій.
— Ды пачакай ты, — выпіўшы, паморшчыўся Брызін. — Ты лепей скажы штонебудзь.
Савелій пацепнуў плячыма.
— А што сказаць?.. Мне няма чаго сказаць, я не паэт.
— Хай паэт скажа, — дапамог Савелію маёр Ярохін. — Даўно я паэтаў не слухаў, ад вайны…
— Ад якой вайны? — не зразумеў Брызін, але Ярохін, відаць, забыўся, ад якой, і прамаўчаў.
— Я пачакаю, пакуль ён успомніць, — неяк усё ж не пасяброўску сказаў паэт Валодзя.
— Тады я за Савелія скажу, — дацягнуў сваё да сябе Брызін. — Сказаць, Савелій?
— Кажы сабе, мне што, абы не я, — зноў пацепнуў пля чыма Савелій, які рабіў гэта ў адказ на ўсё, што б яму ні сказалі, нібы нічога падобнага раней не чуў і нават не ўяўляў, што такое можа быць у свеце.
— Вово, абы не я і хата не мая, з гэтага і пачнем, — падхапіў ягоныя апошнія словы Брызін. — Якраз па гэ тым прынцыпе жыў і жыве ўвесь час, колькі я з ім зна ёмы, грамадзянін Савелій Рудзянскі па мянушцы Сава. Мянушку гэтую яму яшчэ ў школе далі — і зусім не па сугуччы з іменем, як павярхоўна і паспешліва можна па думаць. Справа ў тым, што Савелій, хоць і не насіў ніколі акуляры, — прыжмурыўся Брызін на сябра паэта Лёню, — але з маленства кепска бачыў. Выбарачна, так скажам, кепска… Чытаць чытаў, пісаў лінейка ў лінейку, аднак іншым разам проста слеп. Засціла яму… Ну, скажам, не мог разабраць, у форме перад ім маёр Ярохін, ці без фор мы?.. І аднойчы ён не ўбачыў, як два п’яныя менты збілі на матацыкле ягоную аднакласніцу Машу, якую ён пра водзіў са школьных танцулькаў дахаты. Побач быў, а не ўбачыў… Сказаў, што яны ішлі з Машай па розных баках вуліцы. Ну, можа, і так, але ж па розных баках адной і той жа вуліцы. Калі Маша памерла ў бальніцы, і абласны го рад, дзе яны жылі, забурліў, хоць не надта бурліць і даз валялася, нейкі на дзіва прынцыповы следчы прыціснуў Саву — і Сава даў паказанні… Сказаў, як яно было: што так, што сапраўды збілі міліцыянты, якія запалохалі не гэтак яго, як ягонага бацьку, таму ён і маўчаў. А на судзе Сава ад сваіх паказанняў адмовіўся, сказаўшы на гэты раз, што яго застрашыў следчы. Да таго ж нешта праяснілася ў ягоных вачах — і ён дакладна ўспомніў, што тыя матацыклісты былі не ў міліцэйскай форме, а ў камбінезонах, якія з ягоным дэфектыўным, то прападаю чым, то вяртаючымся зрокам можна было прыняць і за форму… У выніку судзілі і прыгаварылі да вышкі двух рабочых малаказавода, якія, як на грэх, папаліся перад тым п'янымі са скрыняй скрадзенага масла ў люльцы матацыкла. На іх жа навесілі яшчэ і нашумелае згвал таванне з забойствам, якое доўга вісела ў ментоў нерас крытым… А самае ва ўсім гэтым цікавае тое, што Сава і на следстве, і на судзе іх апазнаў!
Читать дальше