Каля ягонага гаража стаяў натоўп. Ну, не натоўп, але таўклося на звычайна пустым месцы паўдзесятка чала век, а непадалёку — міліцэйскія «Жыгулі».
— Гэта не па твой крадзены каньяк прыехалі? — спытаў маёр Ярохін. — Калі па яго, дык наўрад ці вып’ем.
— Ды не, — сказаў Брызін. — З чаго па яго?..
Ён нічога не адчуў, зусім нічога — і пасля з гэтага здзіўляўся.
— Хачу каньяку… Хачу каньяку… Каньяку хачу… — зпад пахі Капіталіны заныў Віталік, і Лёня раптам ска заў рашуча, ледзь не загадаў:
— Капіталіна, кіньце яго! Нешта ў гэтым жыцці заўсёды трэба кідаць! Нашто вы яго цягаеце?..
Капіталіна, нібыта толькі таго і чакала, адпусціла Ві таліка, і той, пахістаўшыся ўзадуперад, зноў знайшоў раўнавагу і нават паспрабаваў пахакейнаму крутнуцца на адной назе, што ў яго не выйшла, але ён даволі ўдала і, мусібыць, утульна ўваліўся азадкам у круглую сметніцу, з якой не захацеў выбірацца.
— А я цвярозы… Вам столькі не накідаць, колькі я накідаў…
Міліцэйскія «Жыгулі» бокам перакрывалі машыну з пабітым перадам, і калі, пакінуўшы ў сметніцы Віталіка, яны падышлі бліжэй, Брызін пазнаў у пабітай машыне сініцынскую «Мазду».
«Забіваць ён мяне прыехаў, мудзіла!..» — падумаў Брызін, і тут з гаража выйшаў Бегунок у скрываўленай кашулі, а за ім два міліцыянты, лейтэнант і сержант.
— Ён нават не прытармазіў… — убачыўшы Брызіна, вінавата развёў рукамі Бегунок. — Яна толькі выязджаць, а ён як ехаў, так і ўляцеў у гараж… І кульгавага Юры ка яшчэ скалечыў…
Брызін схаладзеў.
— Дзе Маша?
— Дык «хуткая» забрала…
— Куды?
— Вы гаспадар? — спытаў лейтэнант, але Брызін адпіхнуў яго і ўскочыў у гараж, з якога несла канья ком, як з бочкі. Ягоны «Масквіч» з задраным капотам і сарваным з крапяжу маторам ляжаў амаль на баку, левымі коламі ў рамонтнай яме, паўсюль пагромна былі раскіданыя скрыні, інструменты, бутэлькі, бітае шкло — і Брызін усё зразумеў.
— Куды павезлі?.. — выскачыў ён з гаража.
— Вы гаспадар? — зноў спытаў лейтэнант, і Брызін амаль узмаліўся да маёра Ярохіна:
— Ярохін… Дачка…
— Адвязіце яго! — не зусім упэўненым, але ўсе ж за гадным голасам кінуў міліцыянтам Ярохін. — Астатняе бяру на сябе.
Міліцыянты запераміналіся.
— Там левага каньяку паўгаража… — пачаў лейтэнант, але Ярохін ужо рэзка перапыніў яго:
— Ваша справа — дарожнатранспартнае здарэнне. З гэтым высветлілі?
Сержант дастаў паперы.
— Усё зрабілі і сведкаў перапісалі, таварыш маёр…
— Ну дык і едзьце! А незаконна набыты каньяк гра мадзянін Брызін дабраахвотна перадае дзяржаве, для чаго і я тут з супрацоўнікамі, — кіўнуў Ярохін на Лёню з Капіталінай. — Гэта ўжо мая справа, зразумела?
— Паехалі, — сказаў сержанту лейтэнант, і яны пайшлі да машыны, у якую ўслед за Брызіным паспрабаваў сесці Лёня.
— Я з вамі. Вас нельга пакідаць аднаго.
— Ды пайшоў ты! — адштурхнуў яго Брызін і ляснуў дзверцамі.
— Не лупі так, — сядаючы за руль, сказаў сержант. — Не твае.
— Моцна яе, мужыкі? — спытаў Брызін.
— Мы не дактары, — павярнуўся да яго лейтэнант. — Скуль у цябе каньяку столькі?
— Ды што вы з гэтым каньяком!.. Я вам яго, колькі хочаце, прывязу… Як усё выйшла?
Лейтэнант адвярнуўся, запаліў цыгарэту і стаў глядзець на дарогу. Сержанту стала ніякавата.
— Мы не бачылі. Са слоў толькі…
— Ну, са слоў…
— Пацярпелая пачала на «Масквічы» выезд з гаража, а пацярпелы на «Маздзе» адкінуў «Масквіча» назад у гараж лабавым ударам… Тры чалавекі ў бальніцы.
— А куды яна ехала?.. Куды яна ехала?..
Сержант здзіўлена зірнуў на Брызіна ў люстэрка задняга агляду.
— Адкуль нам ведаць?.. Гэта вы ў яе спытайцеся. Лейтэнант зацягнуўся цыгарэтай.
— Тут крымінал, так што ва ўсім будзем разбірацца. Твой служка кажа, што вырвала ў яго ключы, цябе шу каць хацела. Чакала, чакала, званіла паўсюль… Пры такіх запасах каньяку слабенькая ў цябе машына. Быў бы які «Мэрсэдэс» — лягчэй бы ўсё абышлося. Грошы шкадуеш, ці маскіруешся?
Брызін прамаўчаў.
— Маўчыш?.. Ну, памаўчы пакуль… А Ярохін табе хто?
— Ніхто. Хто мне Ярохін?
— Вось і я пытаюся: хто?
— Я ж сказаў, што ніхто. Маёр міліцыі. Вам лепш ведаць.
— Ведаю, хто яго не ведае… Ярохін — легенда. Але былая. Так што дарма ён сюды ўлез.
Брызін, ледзь разумеючы тое, пра што гаворыць з ім лейтэнант, асмеліўся нарэшце спытацца:
— Як яна?.. Жывая?..
У сержанта да яго было болей спагады, чым у лейтэнанта, і сержант нават уздыхнуў:
— Забіралі жывую…
Читать дальше