Глянуўшы на лейтэнанта, ён уключыў мігалку з сірэнай, і да бальніцы ўжо было не да размоў.
— Заўтра мы цябе выклічам, — каля бальніцы хуткай дапамогі сказаў лейтэнант. — Пра каньяк не забудзь ся…
«Чаму толькі сюды возяць, на край горада?.. — наўзда гад пабег у першыя адчыненыя дзверы Брызін. — Там жа зусім побач бальніца ёсць, другая Савецкая…»
Пра Машу сказалі, што яна ў аперацыйным пакоі.
— Я нічога ні пра каго не ведаю, — адварочвалася ад яго залатазубая, паўнагрудая сястра. — Тут праз кожныя пяць мінут некага прывозяць, дактароў чакайце.
— Маша… Маша Брызіна… — зазіраў ёй у вочы Брызін. — Ну, дзяўчынка такая, светленькая… Сястра падпіхнула яго да крэсла.
— Маша, Маша, светленькая… Сядайце і чакайце. Усе ў нас дзяўчынкі светленькія, не Эфіопія ў нас…
Брызін сеў чакаць.
«Што ж сталася?.. Машакаханне, Машажонка і цяпер — Машадачка?.. Госпадзі, не!..» Ён тройчы перахрысціўся.
За ягонай спінай скрыгатнуў ліфт, Брызін павярнуўся — і сутыкнуўся позіркам са спуджаным паглядам Сініцына. На Сініцыне быў гіпсавы ашыйнік. Убачыўшы Брызіна, Сініцын задам засунуўся ў ліфт і зачыніўся. Ліфт зноў скрыгатнуў, Брызін за ліфтам не пабег. Нікуды Сініцын не падзенецца. Сініцына ён пакладзе пад колы, і Маша па ім праедзе.
Значыць, Сініцын ашалела выскачыў ад Нінэль, да гнаў да гаража і думаў, што з гаража выязджае Брызін… Камікадзе адмарожаны…
Гадзіны праз паўтары дзверы аперацыйнага пакоя адчыніліся, з іх выйшаў худы доктар ростам з Капіталіну. Зірнуўшы на Брызіна, які ўскочыў з крэсла, доктар разглядзеўся на бакі.
— Вы адзін?
Брызін таксама разглядзеўся.
— Адзін.
— Гэта добра, — чамусьці сказаў доктар. — Вы каго чакаеце?
— Дачку… Брызіну Машу…
Доктар, нібыта цягнучы час, яшчэ раз спытаў абышто:
— Дачку?.. Вы бацька? Брызін, чакаючы, кіўнуў.
— А маці дзе? — зноў разглядзеўшыся, зноў спытаў доктар.
— Па… Памерла… — не адразу здолеў прагаварыць Брызін.
Доктар не зразумеў і ўскінуў рукі:
— Не!.. Хоць стан цяжкі. Пераломы, траўмы органаў… Працуе толькі сэрца. Мы зрабілі ўсё, што маглі, але…
— Я магу яе бачыць?
Доктар адмоўна паківаў галавой.
— Яна ў рэанімацыі.
Брызін няўцямна азірнуўся на ліфт.
— Як у рэанімацыі?
— Праз другі выхад. Тут два ліфты.
— Доктар…
— Гэта катэгарычна забаронена.
— Доктар, за ўсё… за ўсё, што заўгодна… за любыя грошы…
Гэта доктара не тое, каб раззлавала, але ён стаў нібыта яшчэ худзейшы з твару.
— Паразбагацелі вы, а багатымі быць не ўмееце… Ледзь што — за любыя грошы… Каб за грошы можна было купіць здароўе і доўгае жыццё, вам бы капейчыны не дасталося.
Брызін не ўцяміў, што ён сказаў.
— Чаму?
— Знайшліся б тыя, хто грошы ў вас зубамі б вырваў… Я сам бы рваў.
Да Брызіна дайшло.
— Ну, гэта, хто ў каго… Я зубамі за іх не грызуся.
— Я не пра вас асабіста… — як быццам прабачыўся доктар. — Едзьце да раніцы дахаты, няма вам тут чаго рабіць, толькі змучаецеся… Я ў ноч дзяжурны, так што можаце пакінуць тэлефон.
Брызін таропка, нібы гэта нешта магло значыць, дастаў з партманэта візітоўку.
— Золатам па мармуры, — глянуў на візітоўку до ктар. — Брызін Андрэй Аляксандравіч, генеральны ды рэктар. Калі што — пазваню, Андрэй Аляксандравіч. Гэта ўсё, што магу пакуль абяцаць…
— Самсон Самсонавіч!.. — як з пажару, выскачыла з дзвярэй аперацыйнага пакоя маладзенькая медсястра ў збітай на вуха шапачцы, і ў Брызіна ледзь не падкасіліся ногі. — Там гэты калека ўсіх калечыць, без вас нікому не даецца!..
— Я ж сказаў, што ў рэанімацыя ваша дачка… Едзьце дахаты, тут вы без патрэбы, — крануў Брызіна за плячо Самсон Самсонавіч і пайшоў за медсястрой. — І дзе ён цябе скалечыў?.. І чым, калі ў яго ні рук, ні ног?..
Брызін прысеў на край крэсла, падняўся, зноў прысеў…
«Тут вы без патрэбы…» А дзе і каму ён без Машы ў патрэбу?..
Выходзіла, што нідзе і нікому.
Тым не менш размова з доктарам нібы давала нейкую надзею. Каб усё было безнадзейна, хіба стаў бы доктар абышто казаць?.. Пра тыя ж грошы?..
Брызін устаў з крэсла, спусціўся ў прыёмны пакой. Спытаўся ўжо ў другой, але таксама паўнагрудай мед сястры, дзе рэанімацыя. Тая, не падымаючы галавы ад нейкай паперчыны, коратка адказала:
— Нельга!
Андрэй выйшаў з бальніцы, зусім не ведаючы, ку ды ісці і што рабіць. На выхадзе яго чакалі Лёня і Капі таліна.
— Нам сказалі, што не ўсё безнадзейна, — глянуўшы на Брызіна і заморгаўшы вачыма, сказаў Лёня, якому ніхто і нічога не мог сказаць.
Читать дальше