— Таму я хачу выпіць за здароўе нашага сябра Пеккі, які за сем гадоў вучобы ў Маскве ніводнага разу не быў у Маўзалеі! — скончыў Вадзім Альбертавіч, выпіў і сеў.
Тост нечакана спадабаўся і выклікаў нават нейкае ажыўленне, якое выявілася ў тым, што фіны паднялі куфлі і выпілі па глытку.
— Я таксама хачу тост сказаць! — не ўтрываў, зразу мела, Алег Мікалаевіч. — Ведаеце, якія б і дзе ні правілі дыктатары, якія б яны ні змушалі нас весці паміж сабой войны, дыктатары і войны канчаюцца, а людзі, кахан не, вясна, дзеці… карацей, жыццё застаецца і доўжыцца. І вось калі нараджаецца чалавек, з неба злятае анёл і цалуе гэтага толькі што народжанага чалавека. Калі ён цалуе яго ў галаву, чалавек вырастае разумным… ну, як Ленін ці як Пекка. Калі анёл цалуе чалавека ў плечы, чалавек будзе дужым… ну, як Артсі, — зрабіў рэверанс Алег Мікалаевіч у бок здаравяка ў чырвоным свэтары, якога палічыў не лішнім на ўсялякі выпадак вылучыць сярод астатніх. — Калі ж за гэтым сталом знойдуцца сапраўдныя мужчыны, якіх пацалаваў анёл і ў галаву, і ў плечы, і яшчэ туды, куды трэба, я прапаную ім падняцца — і, стоячы, выпіць за жанчын!
Гэта быў каронны, фірменны, так бы мовіць, тост Алега… Дома ён яго ніколі не падводзіў. Якая б ні была за сталом кампанія, нахабныя сантэхнікі ці сарамлівыя інтэлектуалы, уздзеянне тоста было ўсеахопным і заўсё ды прыблізна аднолькавым. У застоллі — у некай яго най частцы імкліва і парывіста, у нейкай частцы нясме ла і няўпэўнена, а ці так ужо яно трэба? — узнікаў вер тыкальны рух, пачыналіся хуткія жаночамужчынскія пераглядванні, але ў рэшце рэшт, хай нават пры пашла ватасці тоста, не паказваць жа, што ты на гэта самае не здольны, — і пайшліпаехалі падколкі, кпіны, пры жарачкіжарцікі… Тут жа імкліва і парывіста ўскочыў адзін Цімур, а астатнія, ці то не разабраўшы слоў, ці то не зразумеўшы іх не да канца аголенага сэнсу, тосту як бы і не пачулі. Падняўся ўслед за парывістым Цімурам толькі запаволены Артсі, аднак не болей як з рэверансам у адказ на рэверанс. Так што лепш бы Алег Мікалаевіч не кідаўся, як цецярук на таку, перамагаць Вад зіма Альбертавіча, які ў сапернікі яму і не набіваўся, адста роненай прыгажосці Элізабэт папросту баючыся.
— Падарылі інд зейцу новы бумеранг. Замарыўся індзеец стары бумеранг выкідваць, — у цішыні прамовіў Вадзім Альбертавіч, але зараз яго зразумелі хіба што разгублены Алег Мікалаевіч ды Пекка, які абыякава прамаўчаў.
— Я вам што сказаць хачу, пакуль пры памяці, — запрасіў іх адысці ўбок Пекка. — Трымайце два талоны на метро і сто марак, якія я вам, мусіць, прайграю, а як пасля перадам?.. Даедзеце на метро да станцыі «Кампі», там побач плошча з турысцкімі аўтобусамі, знойдзеце любы з рускімі нумарамі, дамовіцеся з вадзіцелем — і не адзін дык другі без пытанняў за гэтыя грошы вас да Піцера давязе. Усё.
— Я нікуды не паеду, — сказаў Алег Мікалаевіч. — Я тут застаюся. З Элізабэт.
— Што ж, заставайцеся, — не стаў пярэчыць Пекка. — Пайду скажу пра гэта Элізабэт, яна ўзрадуецца. Дом вы ёй, канечне, не спаліце, бо яна вас у дом не ўпусціць, але штонебудзь прыдумаеце. Хлопцы вы вынаходлівыя.
— Чаму гэта яна ў дом нас не ўпусціць? — непрыязна спытаў Алег Мікалаевіч. — Яшчэ як упусціць, мы тут ва ўсе дамы хадакі! Вунь колькі візітовак насунулі…
— Ён жартуе, Пекка, — паспрабаваў апраўдаць Вадзім Альбертавіч свінскія, мякка кажучы, паводзіны Алега Мікалаевіча, але Пекка ўжо завёўся.
— А ну давайце выйдзем на хвіліну, — голасам, не абя цаючым нічога добрага, прапанаваў ён сваім новым ся брам.
— Я нікуды не пайду, — адхіснуўся ад яго Алег Мі калаевіч. — Я тут застаюся. З Элізабэт. — Але Вадзім Альбертавіч настойліва ўзяў яго пад руку і вывеў з рэ старана.
На ходніку Пекка паспакайнеў, памаўчаў, нібы прыкідваючы, трэба яно ўсё яму, ці не трэба, і ўрэшце махнуў на сумненні рукой: трэба, не трэба — якая розніца, калі хочацца…
— Я вас як учора ўбачыў, ну, узрадваўся, падмог усё ж Бог на свята з кампаніяй! На мяне гэта іншым разам на кочвае — якніяк сем гадоў… Я за гэты час стаў для сваіх як бы сапсаваным фінам, ну ды гэтага вам не зразумець і гэта вас не тычыцца. Дык вось, да гэтых сямі гадоў я быў адзін Пекка, пад канец гэтых сямі гадоў я стаў другі, зусім іншы Пекка, а цяпер я трэці Пекка. Вырашыў я Карла Маркса не мяняць на некага іншага — і не мяняю, а ў астатнім змяняюся, таму што жыву, думаю, натураль на рэагуючы на тое, што адбываецца наўкол мяне і ўва мне. І не таму, што я хамелеон, чалавек без перакананняў, а таму якраз, што я перш за ўсё чалавек, а пасля ўжо, скажам, фін, альбо сябар нейкай партыі. У вас жа што толькі ні адбываецца — путчы, перабудова, страляніна, свабода слова, а вы нічарта не змяняецеся! Нібыта спа чатку вы рускія, а пасля ўжо людзі…
Читать дальше