Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цэнтр Еўропы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цэнтр Еўропы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напісаныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі.

Цэнтр Еўропы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цэнтр Еўропы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэй! Ідзі накладвай! — крыкнуў голазадаму Хуга. — Во тут! — тыркнуў ён пальцам у самы цэнтр веранды. — Во такую кучу! — ускінуў ён, наколькі змог, рукі, і ўслед за Пеккам і ягонымі сябрамі падаўся ў рэстаран.

— Пайшлі паназіраем, — падвёў іх Пекка да рэста­ раннага вакна… Голазады, убачыўшы, што ўсялякая грамадская цікаўнасць да яго прапала, пастаяў крыху, паперабіраў нагамі, пачухаў жывот, плюнуў услед выпад­ ковай машыне і, падцягваючы порткі, панура пасунуўся далей па вуліцы па сваіх голазадых клопатах.

У абедзвюх залах рэстарана «Юттутупа», назву якога вытанчана можна было б перакласці словам альтанка , калі б па­фінску ён проста і без выкрутасаў не называўся гаварыльняй , ці дакладней нават балбатоўняй , яблыку яшчэ было месца, дзе ўпасці, але ўжо гарбузу ўпасці не было дзе. Увайшоўшы ў рэстаран і ўбачыўшы за піўнымі куфлямі нядаўніх, паздаваўшых сваю ідэалагічную зброю, дэманстрантаў, Вад зім Альбертавіч з палёг­ кай канстатаваў, што логіка развіцця падзей, якая па­ нуе ва ўсім свеце, не абмінула і суровую зямлю Суомі з яе таямнічымі жыхарамі. Цяпер стала абсалютна зра­ зумела, куды і навошта крочылі яны гэтай першамай­ скай раніцай і чаму не пасаскоквалі па дарозе з маста. Знайшла сваё тлумачэнне і адносна невысокая маса­ васць маніфестацыі: калі б дэманстрантаў было болей, дык большасці з іх не заставалася б у перспектыве нічога іншага, як бегаць вакол рэстарана «Юттутупа» са спушчанымі порткамі. Мусіць, усе тут пра тое веда­ юць і папярэдне дамаўляюцца адны з аднымі, каму гэ­ тым разам выходзіць змагацца на вуліцы, а каму заста­ вацца ў кватэрах і на хутарах, падтрымліваючы бараць­ бу за лепшую будучыню ў хатніх умовах.

У першай зале Пекка адразу ж, каб не пачуваліся яны ніякавата, узяў па куфлі піва, але тут не тое што сесці, а нават стаць так, каб злаўчыцца і выпіць хоць глыток, не штурхнуўшы суседа, было немагчыма. Пек­ ка жэстам паказаў, каб прабіваліся за ім — і паўз дзвюх велічных калонаў, што падпіралі скляпенне першай залы, Вадзім Альбертавіч і Алег Мікалаевіч, узняўшы над галовамі куфлі і абліваючыся пенай, прабраліся за Пеккам у аздобленую дрэвам залу другую. Сюды народ яшчэ толькі набіваўся, і ў гэтай зале можна было воль­ на пастаяць, але шалёны Пекка распіхаў за сваім сталом сваіх партыйных саратнікаў — і неяк між імі ўсе трое яны ўціснуліся і селі.

— Мае сябры, — пазнаёміў Пекка тых, каго піхаў, з тымі, дзеля каго піхаўся. І пашырыў уяўленне сваіх ста­ рых сяброў пра сваіх сяброў новых:

— Вадзім і Алег з Беларусі.

— А!.. — адразу пацягнуўся да іх з куфлем лысаваты і скуласты чалавек, падобны на фіна гэтак жа, як пу­ стэча на лес. — Сокалы Лукашэнкі!.. А я Цімур, узбек. Мінулым годам Іслама Карымава хацеў забіць, але не выйшла. Таму збег у Фінляндыю. У Фінляндыі, між іншым, не так хораша, як вам здаецца, але жыць можна. Хоць нуда невыносная…

— Забіваць няма каго? — спытаў Вадзім Альбертавіч.

— Не, чаму, ёсць каго, я з сабой прывёз… Зараз піва нап’юся, нож навастру — пайду і заб’ю!

— Не заводзься, Цімур, — папрасіў Пекка. — Адпачні, на святы ў Фінляндыі не забіваюць.

— Для мяне, як заб’ю каго­небуд зь, так свята, — прызнаўся Цімур. — Так што будзённых дзён у мяне няма.

— Не варта з ім размаўляць… — сказала адстаронена­ прыгожая жанчына ў акулярах, якая задуменна паліла, нібы аддаленая ад усяго, што побач. — Ну яго… Чаму на­ огул усе згаджаюцца трываць ягоную прысутнасць?..

Яна сказала гэта ціха і ні да каго не звяратаючыся, таму ў словы яе ніхто і не ўслухваўся, апроч Цімура.

— Таму што ўва мне неўтаймаваныя жарсці! — адказаў

Цімур чамусьці не гэтай жанчыне, а прысеўшаму і замер­ ламу насупраць яе Алегу Мікалаевічу. — Фіны праз гэта мяне не разумеюць і збіраюцца здаць у псіхушку. Уяўляеш: там — у псіхушку, тут — у псіхушку… Я, бач ты, сваю бабу хачу зарэзаць! Дык жа мая баба, хачу рэжу — хачу не. Не свет, а псіхлякарня нейкая! І наўкол адны дактары!

— А вам, канечне, Лукашэнку хочацца зарэзаць?.. Ці ўжо зарэзалі? — спытала, задуменна палячы, адстароне­ ная жанчына замерлага Алега Мікалаевіча.

— Так, — паспешна адказаў Алег Мікалаевіч, які не чакаў, што яна ўважыць яго настолькі, што звернецца з пытаннем. — Хоць не, нашто?..

— А чаго вы так спалохаліся, калі не зарэзалі? — усміх­ нулася жанчына, здымаючы акуляры, і вочы яе пры ўсмешцы так блакітна закрасавалі, як першыя кветкі ў вясновай тундры. — Тым болей, што ваш жа прэзідэнт: хочаце — рэжце, хочаце — не.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цэнтр Еўропы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цэнтр Еўропы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Цэнтр Еўропы»

Обсуждение, отзывы о книге «Цэнтр Еўропы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.