— Я палітыкай не займаюся, я па цэменту спецыяліст, — ачмурэўшы, як ад хмелю, ад яе ўсмешкі, нібыта зусім не смешна адказаў Алег Мікалаевіч, але тут нават Пек ка засмяяўся:
— Замуруюць яны яго! Мафія!
— Рэзаць у Грэцыі добра, — прыглядваючыся да Вадзіма Альбертавіча, узяў нож са стала Цімур. — Там за гэта год даюць, а праз тры месяцы выходзіш. І зноў рэж, каго хочаш.
— Чуў звон… — махнуў рукой на яго Пекка. — У Грэцыі не за любое забойства год даюць, а за любоўнае, зза рэўнасці…
— Усё правільна, — згадзіўся Цімур. — Я, не любячы, і не забіваю.
І тут за суседнім сталом, застаўленым піўнымі куф лямі так, што між імі і соль бы не прасыпалася, усталі і заспявалі «Варшавянку». Заспявалі пафінску — і толькі цяпер Вадзім Альбертавіч здзівіўся, што ўсе да іх за іхнім сталом звярталіся паруску, і нават зараз магутны фін у чырвоным свэтары з дальняга канца стала гучна, па руску спытаўся ў Пеккі:
— Пераспяваем?
— Пераспяваем! — прыстукнуў піўным куфлем Пекка, падняўся і заспяваў «Інтэрнацыянал».
Як яны стараліся перамагчы! Стараўся перамагчы Пекка, стараўся перамагчы мужык у чырвоным свэ тары, стараўся, не ў такт размахваючы нажом, Цімур, стараліся ва ўсе грудзі яшчэ пяць фінаў і дзве фінкі — і толькі адстароненапрыгожая жанчына з вачамі вяс новай тундры сядзела і ўсміхалася так, нібы даўно ўжо ўсіх перамагла…
— А вы чаго? — крыкнуў ім уніз Пекка, і Вадзім з Алегам падняліся і таксама сталі старацца, неўпапад выкрыкваючы разам з Цімурам нешта азіяцкае, таму што ні пафранцузску, ні пафінску не ведалі, паруску забыліся, а пабеларуску ніколі і не помнілі. Праз гэ та было няёмка, ніякавата, але Пекка падміргваў ім — маўляў, нічога, галоўнае старацца! — і яны старалі ся, стараліся, стараліся, і ў рэшце рэшт суседзі ім за пляскалі і ўзнялі ў іх гонар куфлі: яны перамаглі!.. Пераможаныя прысунулі свае сталы да сталоў перамож цаў, пачаліся пераходы, перасядкі, куфлі пайшлі кру гам — і праз паўгад зіны яны ўжо ўсе разам перамагалі яшчэ некага за нейкімі сталамі, дзе таксама ўсе былі разам, і ўсё змяшалася…
— Тост хачу сказаць! — запатрабаваў Вадзім Альберта віч. — У нас без тостаў не прынята — і гэта абышто!.. — Да таго ж яму здалося, што да іх, прадстаўнікоў вялікай краіны — а прадстаўніком адной толькі маленькай Беларусі ўнутрана ён ніяк не згаджаўся сябе лічыць — не ўдзяляюць належнай увагі: балбочуць ды балбочуць пра сваё, ці нават зусім ні пра што не размаўляюць.
— Скажы! — заахвоціў яго Алег Мікалаевіч, які паў сюль цяпер ладзіўся побач з Элізабэт, як звалі адстаро неную, што ўсё задуменна паліла, прыгожую жанчыну, і глядзеў у яе прахалоднаблакітныя вочы, ужо не хава ючы закаханасці.
— У доме гэтым бываў Ленін, у гэтым доме бываў Сталін… — пачаў Вадзім Альбертавіч і зрабіў невялічкую паўзу, патрабуючы большай павагі да такіх значных, названых ім імёнаў.
— А цяпер тут мы — і няхай жыве Першага Мая! — уклініўся ў паўзу ўсё той жа Алег Мікалаевіч, які пры кожным зручным выпадку — і па зразумелых прычы нах — спрабаваў вытыркнуцца над усімі…
Да гэтай ягонай рэплікі Вадзіму Альбертавічу хацела ся скзаць пра тое, што, дзе б і якія ні правілі дыктатары, якія б і дзе ні вяліся б войны, дыктатары і войны заўсёды канчаюцца, а людзі з іх простым жыццём і размовамі за куфлем піва, кветкі і дзеці, вясна і сонца застаюц ца. І раптам, глянуўшы ў задымлены гоман рэстарана, у прасвет паміж гатовым зачаць Алегам Мікалаевічам і гатовым забіць Цімурам, ён неяк нечакана і пранізліва зразумеў, што і дыктатары, і войны ніколі не скончацца — і ўсё пустое. Усё, апроч, можа быць, адзінага: вось гэта га лятучага імгнення жыцця, якое і ёсць усё адначасова і ў мінулым, і ў будучым. І што, і хто ў гэтым імгненні?.. П’янка за п’янкай… Цімур… Іслам Карымаў… Лукашэн ка… Не, ёсць яшчэ Пекка, ёсць яшчэ шалёны Пекка, у якога сваё імгненне, і які мог бы на іх узяць ды напля ваць, а ён ім узяў ды памог — ды яшчэ як!
— Тут бываў Ленін, тут бываў Сталін… — зноў пачаў Вадзім Альбертавіч, з цяжкасцю ўяўляючы, як цяпер ён ад ЛенінаСталіна пазбавіцца… — У Леніна было слабае здароўе, таму ён да гэтай пары ляжыць у Маўзалеі. У Сталіна было здароўе лепшае, таму ён наведаў Маўзалей і пайшоў… Таму Ленін памёр, а Сталін — грузін…
«Госпадзі, якую лухту я таўку!..» — прысаромеў ён самога сябе, але ўсім было у сё адно, апроч, бадай, Цімура і Алега, якія глядзелі на яго з разуменнем і ўсё большай цікаўнасцю.
Читать дальше