«Няўжо я такі ж, як ён? — ледзьве не ўпершыню па спрабаў успомніць сябе самога, не гледзячыся ў лю стэрка, саракавасьмігадовы Вадзім Альбертавіч. — Не, не можа быць…»
— Дык паўста амаль… — сказаў ён Глебу. — Не хлапчук.
— Што з таго? Я ўжо год як на паўсотні праехаў… Пра гэта мне не кажы! Вы там у Беларусі, мусіць, ад радыяцыі загінаецеся. Правільна я ад вас драпануў.
— І куды ты драпануў?
— А ты што — забыўся? Спачатку ў Маскву, а пасля ў Піцер. Тым і прыжыўся, дзе весялей страляюць.
— Дык зараз ты ў Піцеры? — перапытаў Вад зім Альбертавіч, запрашаючы да размовы Алега Мікалаевіча. — Гэта сябар мой Алег.
— А то я не помню яго! Здароў быў, Гусь лапчасты! Глеб сапраўды ўсё помніў: у Алега была ў юнацтве мянушка Гусь. Часовая, прахадная, але была.
— Дык што вы тут робіце, гусі пералётныя? — абняўшы Алега Мікалаевіча і садануўшы яму пад лапаткі, спытаў Глеб.
Алег Мікалаевіч павёў занылымі крыламі.
— Вясна… Дамоў збіраемся.
— А мой дом спалілі, — сказаў Пекка. — Добры дзень.
— Вітаю, — даволі прахалодна прывітаўся Глеб. — Па руску гаворыш?.. Гэта добра. А то фіны апошнім часам залупацца пачалі: не разумеем, не разумеем… Нічога, яшчэ зразумеюць.
— Не зразумеюць, — не згадзіўся Пекка і не стаў далей знаёміцца, а павярнуўся і пайшоў на веранду «Балбатоўні».
— З чаго гэта ён у вас ганарысты такі? — нядобра па глядзеў яму ў спіну Глеб. — Пару піва праставіў? Дык зараз я ўвесь гэты кабак гарэлкай залью. Захлынуцца на халяву — ведаю я гэтых жлабоў.
— Ён не ганарысты, а шалёны, — незадаволена сказаў Вадзім Альбертавіч. — І дарма ты да яго чапляешся. Усё ж ты ў яго ў гасцях, а не ён у цябе.
— У каго гэта я ў гасцях?.. У чухонцаў гэтых?.. Не шта ты няправільна разумееш, Вадзік. Яны ўсё жыццё на нашым карміліся — і зараз кормяцца. Шкада, што пашкадаваў іх Сталін пад канец вайны, не дадушыў.
— І што б было? — спытаў Алег.
— Што значыць, што б было?
— Ну, што б было, каб дадушыў?
— Ды нармальная Чухонія была б! Без усялякіх ганарыстых і шалёных… Вунь наш губернатар з чухонцаў.
Дык ууу, як карані свае закапаў — не дакапацца! А чаму? А таму што не дурань, ведае, што робіць. Прызнайся ён, што чухонец — і зліў бы ваду.
— Не ведаю, — сказаў Вадзім Альбертавіч. — Я трэці дзень тут — і мне падабаецца. Усё, як у нас, толькі ў сто разоў лепей.
— Значыць, ты пры бабках, Вадзіла! — зноў надзеў яго на вялікія пальцы Глеб. — А пры бабках паўсюль хораша, у любой чухоніі… Як жа мы з табой даўно не бачыліся, га?.. Жыццё мінула, Вадзік, цэлае жыццё! І куды яно, маць яго, падзелася?
— Глеб Сяргеевіч, — з’явіўся ў дзвярах, з якіх вываліўся на іх Бурга, брытагаловы мардаварот з мабільным тэ лефонам у руках. — Гарык з Чыкага… Кажа, што ўсё зразумеў.
— А як яму не зразумець, Чыкага не так далёка… — узяў трубку Глеб. — Ну што, мудак, адумаўся?.. Ну й дзе тая падла?.. Зараз, пачакай, Рабчык запіша, у мяне на гэ тыя іх назвы памяці нямашака. — І Глеб вярнуў тэлефон брытагаловаму. — На, ён табе адрас скажа, а ты запішы.
І пазвані Чэку, што праз паўгадзіны рухаемся.
— Глеб, а ты што тут робіш? — праводзіўшы паглядам брытагаловага бандыта, з відавочнай насцярогай спытаў Вадзім Альбертавіч.
— Бізнесам займаюся, Вад зік, буйным бізнесам! А ты ўжо, відаць, падумаў, што я рэкецір, ці кілер?.. Дык для гэткіх спраў у нас бязмозгіх хапае. Я ў кампаньё нах у Пашы Капыша быў, пакуль яго з гранатамётаў не забамбілі. Ну ды для цябе гэта гук пусты, хоць Паша Капыш, Вадзік, — гэта нафта. Уцяміў?
— Уцяміў… Ты ў нафтавыя каралі выбіўся?
— Не, ну што ты! Каралём быў Паша, зза чаго і перастаў быць. А я ўжо так, у каралеўскім цянёчку. Кантракцік тут адзін падпішу — і ў Піцер. Шкада, часу ў нас з табой мала, але паўгадзіны маем. Пайшлі, а то ў мяне там стол прападае!..
У рэстаране «Марка Пола» гудзела гэткая ж піўная таўкатня, як і ў «Балбатоўні», але для Глеба быў накрыты каля вакна асобны, сервіраваны на чатырох, стол, над якім гарой навісаў адзін Рабчык.
— Не з’явіліся кампаньёны, — перахапіўшы недаўменны позірк Вадзіма Альбертавіча, развёў рукамі Глеб. — Самі ж тут дамовіліся, каб народу, відаць, наўкола болей было, а не прыйшлі. Зараз пад’едзем, даведаемся, чаму… А вы сядайце, чаго пасталі?
— Пекку трэба было б запрасіць… — няўпэўнена сказаў Вадзім Альбертавіч.
— Паспеецца з Пеккам! — кіўнуўшы Рабчыку, каб наліваў, паморшчыўся Глеб. — Вам калі ад’язджаць?
— Учора, — сядаючы за стол, уздыхнуў Вадзім Альбертавіч.
Читать дальше