— Ёсць! — выканаў загад Алег і, падняўшы вядро і аступіўшыся на бярозавым кругляку, плюхануў з вядра, як выйшла, на яшчэ ледзьве цёплыя зверху камяні, якія і прашыпець не паспелі, як спірт свістануў між імі це раз рашотку ў топку — і ўнутры печы гухнула, ударыла ў дзверцы, але, на шчасце, не выбіла іх на Алега, а печ падламілася ў супрацьлеглай, самай тонкай сваёй задняй сценцы, адкуль, як з сапла ракеты, і шугануў агонь. Печ яшчэ хіснулася ўзадуперад, нібыта намагаючыся сама захавацца, і, прагінаючыся, стала закульвацца назад, рас кочваючы палаючыя камяні і з пылам, дымам ды іскрамі ўсімі цаглінамі сама на сябе абвальваючыся.
Алег, Вадзім і Пекка гайсанулі ад печы так, быццам і не былі п’янымі дурнямі. Адразу ж, як толькі гухнула, яны гарохам пакаціліся да дзвярэй, але зратавала іх не столькі хуткасць, колькі прастора, у якую паспелі яны адкаціцца, зратавала тое, што ў вялізным доме Пеккі і лазня была надта ж вялікая. Такая вялікая, што і напало ву не паспела згарэць, як ужо прыімчалі пажарныя. Трэ ба, праўда, сказаць, што і фінскія пажарнікі — не п’яныя дурні, і на пажары прыязджаюць яны незвычайна хутка, у чым Алег Мікалаевіч і Вадзім Альбертавіч на ўласным вопыце змаглі пераканацца…
Пакуль пажар, пакуль пажарнікі, пакуль тое ды сёе, пачало світаць. Падлічыўшы хуценька страты, высветлілі, што ў Пеккі, апроч кута дома з лазняй, згарэла май ка з Карлам Марксам, а ў Вадзіма Альбертавіча май ка без Карла Маркса, затое з порткамі і туфлямі. Добра яшчэ, што трусы ён у лазні зза холада не зняў, у якіх, накінуўшы на плечы паўпаліто, і мітусіўся на пажары. Паўпаліто прапалілася іскрамі, вычарнілася ў сажы і выглядала праз тое лахманамі… У Алега Мікалаевіча з адзежы нічога не згарэла, толькі ён сам трохі апаліўся з броваў і чуба, а так болей нічога. Ну, згарэлі яшчэ два венікі, бярозавы і дубовы, але ў гэткай лазні наўрад ці імі, хай бы яны і ўцалелі, можна было б пакарыстацца.
— Куды ж мне голаму ў адным пінжаку? — спытаў Вадзім Альбертавіч, калі рабіць ім у Пеккі зусім ужо не стала чаго і настала пара спяшацца на цягнік. Тады толькі Пекка і даў яму свае порткі, красоўкі і белчырвона белую фінскую куртку, а не тое што Вадзім Альбертавіч у Фінляндыю прыехаў беларускім нацыяналістам — у куртцы са спалучэннем колераў, забароненым беларускімі ўладамі на мяжы тысячагоддзяў.
— Усё, — сказаў Пекка, — дзякуй і бывайце. Болей мне ад вас, мужыкі, анічога не трэба…
Ад’езд ад гасцініцы на вакзал Сонечка прызначыла а па лове шостай, і трэба было б з’явіцца раней, бо і рэчы, і раз мовы непатрэбныя, і білет калектыўны, адзін на ўсю групу, каб танней, а яны, у чужой адзежы і з абсмаленымі бровамі, стаялі чорт ведае дзе спінамі да пажарышча, не бачачы на перадзе, у смутным паўночным світанку нічога, што магло б хоць кудысьці ехаць і да чагонебудзь іх падвезці. Пекка сказаў: «Ідзіце ўсё наўпрост, там будзе начны аўтобус…», — але ці то яны пайшлі няправільна наўпрост, ці то аўтобус пайшоў правільней за іх, так ці інакш — у абодвух вары янтах нашыя падарожнікі безнадзейна спазняліся. Зза такой мітрэнгі яны ўжо гатовыя былі запанікаваць, таму што, калі нават ты спазняешся, але ведаеш, у які бок спаз няешся, гэта адно, а калі і не здагадваешся, у які бок спаз няешся, гэта зусім іншае, але тут Алег Мікалаевіч, які быў на дзве галавы вышэйшы за Вадзіма Альбертавіча, заўважыў таксі, што стаяла метраў за трыста ад іх каля аўтобуснага прыпынку. Яны, як учадзелыя, бо такімі і былі, кінуліся да машыны навыперадкі, нібыта ў адным і тым жа таксі адзін з іх мог паехаць хутчэй за другога. Таксіст драмаў, яны расштурхалі яго і так закрычалі: «Антон! Антон! Антон!» — што той спрасоння насмерць перапалохаўся і, нават уцяміўшы, што яны не з рускай мафіі, усё ж яшчэ мінут пяць стаяў, перш чым адчуў сябе здольным на тое, каб завесці матор і рухацца, хоць неяк распазнаючы дарогу. Час сыходзіў — і адносна часу ад’езду раўняўся ўжо нулю з мінусам дзесяць, аднак за ставалася, цеплілася яшчэ нейкая надзея, пакуль Вадзім Альбертавіч не зірнуў на лічыльнік таксі. У Мінску за тыя сто марак, якія ў іх былі, яны б праехалі горад на любым таксі ва ўсе чатыры бакі, але тут, падавалася, ехалі яны не ў таксі, а ляцелі бізнескласам… І не даляцелі… Пазней, паколькі Вадзім Альбертавіч з Алегам Мікалаевічам не былі чэмпіёнамі свету ў марафоне і не засталі ўжо нікога са сваіх ні ў гасцініцы, ні на вакзале, яны доўга спрачаліся і вінавацілі адзін аднаго ў тым, што абодва крыкнулі ў адзін голас таксісту: «Стоп!» — як толькі лічыльнік шчоўкнуў лічбай 90. Ну хоць бы пачакалі, пакуль выскачыць100… І наогул, чаму яны вылезлі з машыны на паўдарозе, а не даехалі, плюнуўшы на ўсё, што там далей будзе, да кан ца, як зрабілі б гэта дома? Што іх за гэта — забілі б, ці што?.. А дзесяць марак рэшты ў таксіста не ўзялі! Таму і ўзрадаваліся, убачыўшы на дэманстрацыі Пекку, хоць нармальныя людзі пасля сённяшняй ночы пастараліся б, канечне, вочы яму не мазоліць.
Читать дальше