— Як гэта трошкі? — спытаў Пекка, ківаючы на дзве трэці напоўненыя шклянкі.
— Ну, разумееш, хоць ён і прабіўся запасным аба ронцам у зборную, але адносна невысокі рост трошкі супярэчыў высокім спартыўным дасягненням — і Вадзім з хакею цалкам перайшоў у цэментную прамысло васць, дзе рост не мае значэння і дзе ён вырас да паса ды галоўнага інжынера завода.
— Гэта дасягненне, — з павагай сказаў Пекка. — Прапаную выпіць за цэментную прамысловасць Беларусі!..
— А што ў Беларусі мацнейшае? — спытаў Пекка, калі ўсе без пярэчанняў выпілі, і галоўны інжынер з галоўным тэхнолагам цэментнага завода ад якаснай гарэлкі паморшчыліся, а Пекка не. — Гарэлка, ці цэмент?
— Наш цэмент мацней за вашу сталь, — успомніў Вадзім Альбертавіч.
— Гэтага не можа быць, — не згадзіўся Пекка.
— Чаму?
— Таму што няма ў Фінляндыі аніякай сталі. Ні цвёрдай, ні мяккай. Паўсюль адна вада, скалы ды лес.
— А жывеце… — пакруціў галавой Вад зім Альбертавіч.
— Дык вось любімая жонка Вадзіма Альбертавіча, — працягваў, закусваючы, Алег Мікалаевіч, — дый тое, прашу заўважыць, толькі трэцяя жонка, а не першая і не другая, прэзентавала яму суцяшальны тур у юнацт ва — на чэмпіянат свету па хакеі ў СанктПецярбургу… І я згадзіўся Вадзіма Альбертавіча ў гэтай ягонай ванд роўцы, як Мефістофель Фауста, суправаджаць.
— Калі Вадзім Альбертавіч быў запасным абаронцам у фінскай зборнай, — разважна сказаў Пекка, — тады ягоныя юначыя дасягненні ў хакеі ніколькі не меншыя за яго ныя дарослыя дасягненні ў цэментнай прамысловасці. Аль бо вы папросту гарады і краіны пераблыталі, сокалы?
— На жаль, Вадзім Альбертавіч не гуляў за фінскую зборную, а, на шчасце, анічога мы не пераблыталі. Выйшла так, што Хельсінкі ўдала прышпіліўся ў гэтым суцяшаль ным туры да СанктПецярбургу, толькі спераду. Дзесяць дзён там, а два дні тут. Так бы мовіць, для размінкі.
— Размінаемся, — сказаў Пекка. — Налівай!..
— А што гэта мы проста так выпілі? — апамятаўся, праглынуўшы гарэлку, Алег Мікалаевіч.
— Сапраўды, — падтрымаў яго Вадзім Альбертавіч. — У нас так не прынята…
— Прынята, што так не прынята, — пайшоў ім насу страч Пекка. — Я ж помніў, што не прынята, таму з то ста і пачаў, а пасля ўзяў ды забыўся. Для выпраўлення памылкі — налівай!.. Прапаную выпіць за перамогу!
— Каго над кім? — спытаў Вадзім Альбертавіч.
— Зборнай Беларусі над зборнай Расіі!
— Нерэальна! — тонам знаўцы заявіў Вадзім Альбертавіч.
— Тады ў заклад? — завёўся Пекка. — На сто марак?
— І я ў долі, — ушчыміўся Алег Мікалаевіч.
— З кім? — спытаў Вадзім Альбертавіч.
— З табой, я хіба дурань, каб прайграваць? Вадзім Альбертавіч глянуў на яго і завагаўся.
— Што ж мы абодва супраць сваіх ставім?.. Неяк не патрыятычна… — І спытаўся ў Пеккі. — Калі б фіны з рускімі гулялі, ты б на каго паставіў?
— Фіны ставяць толькі на сваіх, — сказаў Пекка. — Таму мы і фіны.
Узнікла маральная праблема — лепш бы Вадзім Альбертавіч не вагаўся і нічога ў Пеккі не пытаўся.
— Магу на рускіх паставіць, я ўсё ж у Маскве вучыў ся, — хітра падагрэў іх патрыятычныя пачуцці , выйгра ючы на гэтым сто марак, Пекка.
— Прынята! — адчайна працягнуў яму руку Вадзім Альбертавіч. — Ставім на сваіх, дзе наша не прападала!
— Тут і прапала, — незадаволена буркнуў Алег Міка лаевіч. — Сто марак — гэта сто марак, а патрыятызм — хрэн ведае што…
— За прынятае і прымем, — падняў шклянку Пекка. — І за хрэн ведае што!..
— І за перамогу! — чокнуўся з ім Вадзім Альбертавіч.
— І за перамогу! — чокнуўся Пекка з Алегам Мікалаевічам.
— Можна было і падзяліць, — выціраючы гарэлку ў куточках рота, заўважыў Алег Мікалаевіч. — А то тостаў на ўсё не хопіць.
— Грошай бы хапіла, — сказаў нібыта сабе самому Вадзім Альбертавіч.
— А што гэта вы з такімі грашыма ды ў такое падарожжа? — спагадліва спытаў Пекка. — Усё ж інжынеры…
— Так, але простыя, — уздыхнуў Вадзім Альбертавіч.
— Не, у нас ёсць грошы, — няўхвальна зірнуў на ся бра Алег Мікалаевіч. — Толькі яны ў Сонечкі… Ну, у сяброўкі і калежанкі трэцяй любімай жонкі Вадзіма Альбертавіча, якая ў нашай групе суправаджаючай. Яна параіла нам да Піцера пакінуць у сябе толькі дробязь на сувеніры, сказаўшы, што Фінляндыя — не тая краіна, дзе прапіваюцца грошы.
— Вып’ем за жанчын, — прапанаваў Пекка, — хоць няпраўда Сонечкіна… Фінляндыя якраз тая краіна, дзе прапіваюцца грошы…
— Пекка, а ты хто? — спытаў, азіраючы некалькі прас вятлелы дом, Алег Мікалаевіч. — Мы вось простыя савецкія інжынеры, а ты?
Читать дальше