— Глядзі! — прызямліўся нарэшце ў палёце з каня і апусціў шаблю Алег Мікалаевіч, і Вадзім Альбертавіч міжволі скалануўся. — Ды не бойся, прэзідэнты скон чыліся, дзяды Марозы пачаліся… Бачыш шалёнага Пек ку? Яно неверагодна, але гэта адзіны наш сябар ва ўсёй Фінляндыі — і мы яго згубілі і знайшлі! Пайшлі лавіць, а то, баюся, збяжыць. А ён, запэўніваю цябе, апошняя наша надзея. Я, канечне, спадзяваўся на тое, што на пралетарскім свяце працы мы не застанемся зусім не пры чым, але на такую ўдачу не разлічваў.
Занятая імі пазіцыя на рагу вуліцы Невысокай Гары і вуліцы Маста на выспу была стратэгічна выгаднай для таго, каб перагарадзіць дарогу Пекку, у якім бы на прамку ён ні рухаўся, і шалёны Пекка занадта позна іх заўважыў, каб паспець збегчы і згубіцца ў шэрагах дэманстрантаў, якія, згарнуўшы сцягі, адступалі з набя рэжнай да рэстарана.
— Друг! Таварыш! Брат! — раскінуў насустрач Пек ку першамайскія абдымкі Алег Мікалаевіч. — Дзе цябе чэрці носяць?
— Дзень добры, — сказаў Пекка, — даўно не бачыліся.
— Даўнавата, — таропка згадзіўся з ім Алег Мікалаевіч. — Можна сказаць з ранняга рання, а можна сказаць, з по зняга пазна… Як бачыш, мы не паехалі!
— Невыказна рады, — сказаў Пекка. — А калі паедзеце?
— Ды разумееш, як табе сказаць… — не дачакаўшыся Пекку ў абдымкі, задуменна пацёр патыліцу вольнымі рукамі Алег Мікалаевіч. — Спазніліся мы на цягнік. Па куль да гатэля дабраліся, пакуль рэчы сабралі, тое ды сёе — нашы і з’ехалі.
— Усе да адзінага? — пацікавіўся Пекка.
— Ну, не ведаю, можа, нехта і застаўся… Толькі ў гатэлі нікога няма. Хтосьці ракавіну ў прыбіральні пабіў, з нас нават грошы за яе ўзяць хацелі, але, — ляпнуў па кішэнях Алег Мікалаевіч, — не змаглі.
— Грошай у мяне няма, — кінуўшы вокам на гасцініцу, заявіў Пекка. — Не буду маніць нахабна, што зусім не маю грошай, аднак два разы за адно і тое ж фіны не плацяць.
— А хто кажа пра грошы?.. — нібыта нават пакрыўдаваў Алег Мікалаевіч. — Мы проста рады, што спаткалі цябе… Нечаму ж трэба радавацца, свята якніяк. Мы вунь і прэзідэнта толькі што сустрэлі, таксама парадаваліся.
— Якога прэзідэнта? — спытаў Пекка абыякава.
— А што іх у вас — два?.. — крыўдліва, а таму не над та ўдала паспрабаваў звострасловіць Алег Мікалаевіч. — Фінляндыі прэзідэнта, якога яшчэ…
— Тар’я Халанэн тут была? — спытаў Пекка у Вадзіма Альбертавіча, нібыта ведаючы, да каго з гэтым звяртац ца. — І куды пайшла?
— Туды, — махнуў у бок скверыка па вуліцы Невысокай гары Вадзім Альбертавіч.
Тут Пекка прыняў нарэшце ўласцівую яму барцоўскую стойку.
— Даўно?
— Толькі што.
— Тады і мы пойдзем! — чамусьці змяніў у адносінах да іх сваю першапачаткова жорсткую пазіцыю шалёны Пекка. — Вам цікава будзе глянуць. Гэта тое месца, дзе ў Хельсінкі варта пабываць, асабліва ў гэткі дзень. А запра шаю я вас туды не за так, а за атрыманую інфармацыю. Таму што інфармацыя — гэта тое, за кошт чаго жыве сёння Фінляндыя.
Гэта было ўжо адкрытае запрашэнне, і Вад зім Альбертавіч падумаў, што Тар’я Халанэн сёння хоць у нечым ім ды памагла. І, можа, яшчэ дапаможа.
Шалёны Пекка, канечне ж, ні чорта ім не быў вінны, а зусім наадварот, яны былі яму вінныя, як зямля калгасу, таму што ўчора ён іх несумненна ўратаваў ад немінучай пагібелі. Да таго ж — два разы за дзень, і калі не адра зу абодвух, дык ужо Вад зіма Альбертавіча па пер шым разе — дакладна. Учора а шостай гадзіне вечара, надумаўшы развітацца з Хельсінкі, яны выйшлі вось ад сюль, з гатэля «Антон», прайшлі бліжэй да цэнтра гора да і на подступах да Сенатскай плошчы заўважылі прык меты незвычайна ўзрушаных і страката ўпрыгожаных людскіх натоўпаў, якія ўсімі вуліцамі звальваліся да скверу на Эспланадзі. Значная частка і мужчын, і жан чын была ў белых з чорным аколышкам і брылём, па добных да капітанскіх, кепі, і Вад зіму Альбертавічу спачатку здалося, што яны патрапілі хутчэй за ўсё на нейкае прафесійнамарское свята, але такой колькасці капітанаў і капітаншаў, што сабраліся ў адзін і той жа час у адным і тым жа месцы, было мнагавата нават для адкрытай усім марскім вятрам Фінляндыі. Пазней высветлілася, што належаць гэтыя кепі, якія называюц ца пафінску лаккі, зусім не марскім ваўкам, а былым і цяперашнім студэнтам: яны прыватызавалі свята спат кання вясны, ваппуаатта, а яно выпадкова супала з пя рэдаднем першамаю. Зрэшты, для Вадзіма Альбертавіча з Алегам Мікалаевічам не мела прынцыповага значэн ня тое, хто тут і што святкуе, а было толькі цікава, як?.. Дапытлівасць Алега Мікалаевіча нястрымна паклікала яго наперад, а Вадзіма Альбертавіча рашучасць сябра ледзьве не пазбавіла жыцця.
Читать дальше