Вадзім Альбертавіч парухаў плячыма, рукамі, нагамі, уздыхнуў… Нельга было сказаць, што нідзе і нічога не балела: балела ўсё і паўсюль. І калі ён, пераморшчваю чы боль, паспрабаваў падняцца і, падхоплены Алегам Мікалаевічам, ледзь не плюхнуўся на хвасцец, Пекка рашуча пастанавіў:
— Яму ў лазню трэба. Адразу памятасць здыме.
— Ды якія тут у вас лазні! — выпрастаў і стараўся вер тыкальна паставіць зноўку знойдзенага старога сябра Алег Мікалаевіч. — Сауны.
— У мяне на дровах, — сказаў Пекка. — І венікі ёсць.
— На дровах?! — гэтак здзівіўся Алег Мікалаевіч, нібы і не быў ніколі ў нармальнай лазні з печчу на дровах, хоць меў адну такую ў асабістым карыстанні на лецішчы і яшчэ дзве ў службовым падпарадкаванні на заводзе і ў заводскім прафілакторыі. — І венікі ёсць?
— Бяроза і дуб, — пацвердзіў Пекка. — Прапаную папарыцца.
— Нене, дзякуй, нам зранку ад’язджаць, — адчуўшы сябе трохі лепей, пачаў адмаўляцца ад гасціннай прапа новы Вадзім Альбертавіч, але Алег Мікалаевіч так зірнуў на яго, што лепш бы ён усё ж памёр.
— А далёка? — задаў ужо цалкам тэхнічнае пытанне Алег Мікалаевіч, і Пекка выявіў не толькі веданне рускай мовы, а яшчэ і адпаведнае знаёмства з фальклорам:
— Не далей, чым чайкам за мора какаць.
У вачах Алега Мікалаевіча запаліліся блакітныя агеньчыкі, дый пагляд Пеккі свяціўся не лёдам…
— Толькі на гадзінудругую! — паспрабаваў яшчэ хоць неяк апярэдзіць грозныя падзеі, што замігцелі на даля глядзе, Вадзім Альбертавіч.
— А хто і калі на болей дамаўляецца? — паціснуў пля чыма Пекка. — Як адказваў адзін мой любімы прафе сар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, калі ў яго пыталіся пра час надыходу камунізму: там пабачым… Шмат якія з засвоеных у акадэміі сентэнцый я пасля адпрэчыў, але некаторыя захаваў у сабе, як памяць.
— І доўга вы іх засвойвалі? — спытаў Вадзім Альбертавіч.
—Шэсць гадоў, дзевяць месяцаў і семнаццаць дзён. Таму прапаную вам перайсці са мной на ты без намаганняў. Як з сябрам, таварышам і братам. Іначай пайшлі вы…
— Дамоўлена, таварыш! — паспешліва рукапаціснуўся з Пеккам Алег Мікалаевіч, а Вадзім Альбертавіч сваю руку ўскінуў у інтэрнацыянальным жэсце «No passaran!», з задавальненнем убачыўшы, што яна не адвалілася…
— Дык, выходзіць, вы сокалы Лукашэнкі? — спытаў Пекка, паказваючы ім лазню, якая была большая за ква тэры Алега Мікалаевіча з Вадзімам Альбертавічам, ці, ва ўсялякім разе, большай за адну з іх, а займала хіба чвэртку вялізнага і нейкага насцярожана пустэльнага Пеккінага дома. — А чаго сюды прыляцелі? Каб вас збілі і на плошчы прыдушылі?
— Ды як табе сказаць… — азіраючыся ў парыльні памерамі са свіран і не ўяўляючы, колькі ж трэба дроў і часу, каб напаліць яе хоць бы да першага поту, безнадзей на кінуў на падлогу бярэмя бярозавых круглякоў Алег Мікалаевіч. — Друг, куды ты нас прывёў? Што ты тут без нас звычайна робіш?
— Сапраўды страшнавата… — глянуўшы з дзвярэй лазні ў панурыя прыцемкі дома, згадзіўся Пекка. — Мо жам святло запаліць і не мыцца.
— Ну ўжо не ўжо, — рашуча нахіліўся шчапаць бяро сту і распальваць агромністую, пад уласным цяжарам падазрона скрыўленую печ, Алег Мікалаевіч. — Цяпер мне цікава, колькі мы, не спяшаючыся, выпіць паспее ем, пакуль гэтая домна крывая хоць да тэмпературы ча лавечага цела нагрэецца?..
Выпіўку, паколькі крамы з нагоды свята былі за чыненыя, яны ўзялі па дарозе ў Пеккінага знаёма га, з якім разлічыўся за ўсё Пекка, не дазволіўшы ім патраціць сотню марак, што засталася ў іх да Піцера, хоць бы на піва. Гэта было зразумела, у Мінску яны зрабілі б з ім тое самае і нават болей, але пасля ўжо, калі распалілі лазню і селі за стол, здалося некалькі незразумелым, навошта ўвогуле ён нейкую выпіўку дабіраў, калі ў бары ягоным яна паўставала ў асарты менце і колькасці, разлічанай на столькі гасцей, колькі змясціцца іх магло і ў доме разам з лазняй, і ў падвор ку з буданамі, і ў бліжэйшай акрузе.
— Гэта ўсё кантрабанда ў розных бутэльках, — патлу мачыў Пекка. — Я падумаў, што, можа, вы яе прынцы пова піць не станеце.
Вадзім Альбертавіч і Алег Мікалаевіч пераглянуліся — і абодва яны адзін па адным заўважылі, што абодва не зразумелі, сур’ёзна гэта сказаў шалёны Пекка, альбо гэ так здзекліва, пафінску пажартаваў.
— Каб ты ведаў, трэцяя любімая жонка Вад зіма
Альбертавіча трошкі працуе ў турыстычным бюро, а сам Вадзім Альбертавіч — у мінулым хакеіст, але такса ма, можна сказаць, трошкі… — пачаў адказваць на пы танне Пеккі пра тое, чаго яны сюды прыляцелі, Алег Мікалаевіч, разліваючы ў родныя маліноўскія і такса ма, мусібыць, кантрабандныя шклянкі некантрабанд ную, свежую, толькі што купленую ў Пеккінага знаёмага фінскую гарэлку, якая дома была раскошай па святах.
Читать дальше