— А я просты фінскі антысаветчык…
— Як гэта? — затрымаўся з кавалкам селядца каля рота Алег Мікалаевіч. — А Карл Маркс на грудзях?
— Папершае, Карл Маркс не на грудзях, а на май цы, — удакладніў Пекка. — А майку заўсёды можна пе раапрануць. Падругое, Карл Маркс хоць і мае нейкія адносіны да марксізму, але не мае ніякіх адносін да саветызму.
Простыя, хоць, нібыта, і былыя, але ўсё адно савецкія інжынеры колькі часу памаўчалі, абдумваючы тое, што сказаў ім просты фінскі антысаветчык.
— Тады на каго ж ты сем гадоў у Маскве вучыўся? — са зразумелым Алегу Мікалаевічу недаўменнем спытаў Вадзім Альбертавіч.
— На антысаветчыка і вучыўся, — нібыта не разумею чы таго, чаго яны не разумеюць, адказаў Пекка. — Таму што ні на каго іншага вывучыцца там было немагчыма.
— Неяк гэта ўсё складана для нас… — здаўся Вадзім Альбертавіч. — Нам і ў простую партшколу не паступіць было…
— Вось у тым і ўся справа! І я меў у вас на ўсім гатовым амаль дзвесце рублёў стыпендыю, а вы ў сябе — двац цаць! — нібы пачаў нешта тлумачыць шалёны Пекка — і не стаў далей нічога высвятляць. — А, налівай!..
— Можа, лазня паспела?.. — выказаў меркаванне Ва дзім Альбертавіч, які стаў раптам пачувацца хоць і хмель на, але няўтульна.
— Якая ўжо цяпер лазня, — павёў рукой над застол лем Алег Мікалаевіч. — Чацвертую пляшку давальва ем… Ці пятую?..
— Цяплей будзе, — пацепнуў плячыма Вадзім Альбертавіч.
— Цяплей яму будзе!.. Сэрца пасадзіць хочаш?
— І праўда што… — зірнуў на пустыя бутэлькі Пекка і некага, мусіць, працытаваў, калі сам не пісаў вершы:
«Мужыкі, што п’юць, гуляюць,
Дух і цела аслабляюць…»
— Ну, вось бачыш, нават фіны ведаюць, — да дна разліў невядома якую пляшку Алег Мікалаевіч.
«Эх, б.., тваю маць,
Будзем яйцы аслабляць!» — скончыў цытаваць невядома каго Пекка.
— А, тады ў лазню, — падняўся зза стала Алег Мі калаевіч. — Пайду зірну, як яна там… Не піце без мяне, каб на роўных паміраць. Без вас мне жыць сэнсу няма…
— Правільна, усё і усе разам, — сказаў Пекка. — Разам п’ем, разам гуляем, разам парымся, разам паміраем.
Разам пайшлі глядзець на агульную магілу.
У лазні было холадна, але не так, каб замерзнуць. «Для фіна нармальна», — сказаў Пекка і пачаў распранацца.
— Можа, гарэлкай цябе нацерці, каб не прастудзіўся? — прапанаваў Алег Мікалаевіч.
— Нацерці, — згадзіўся Пекка. — Але і я вас натру. Усё і ўсе разам.
Алег Мікалаевіч павярнуўся ўжо, каб пайсці па га рэлку, але зачапіўся позіркам за драўлянае вядро, што вісела на круку каля печы, і хвіліну памысліў.
— Я вядро вазьму драўлянае. Бутэлькі, калі пары падкінем, нагрэюцца.
— Вазьмі, — падтрымаў яго Пекка. — Траім з вядра лацвей націрацца.
Алег Мікалаевіч пайшоў з вядром па гарэлку, а Вадзім Альбертавіч, гледзячы, як усё не можа і не можа сцяг нуць з сябе майку Пекка, і падумаўшы пра тое, як было б тут і зараз хай сабе й барадатаму Карлу Марксу, без імпэту пачаў здымаць туфлі.
— Разумееш, — сказаў Пекка зпад задранай на галаву майкі, — ніяк да канца не адпускае мяне марксізм. Душу вунь адпусціў, а галаву — не.
Вадзім Альбертавіч сцягнуў з яго майку і дагала вызваліў ад марксізму.
— Фух! — выдыхнуў Пекка. — Адразу лягчэй стала. Задушлівае ўвогуле нейкае вучэнне…
Праз мінутудругую, звесіўшы галовы і скурчыўшыся, як абадраныя пеўні пасля п’янай бойкі, яны сядзелі на палку і, пакалочваючыся ад дрыжакаў, парыліся.
— Пары б падкінуць… — запытальна прапанаваў Вадзім Альбертавіч.
— Не зашкодзіла б, але няма з чаго, — страсянуўся Пекка. — Галоўны тэхнолаг вядро знёс.
Алег Мікалаевіч вярнуўся, ашчадна несучы вядро паперадзе сябе дзвюма рукамі.
— Ані кроплі не расплюхаў! — з самапавагай канста таваў ён, не вешаючы вядро зноўку на крук, а асцярож на ставячы яго на падлогу каля печы. — Нібыта і вядро невялічкае, а дваццаць пляшак увабрала! Я думаў, што не ўбярэ… Найбольшае, меркаваў, пятнаццаць…
— Там столькі гарэлкі не было, — засумняваўся Пекка.
— Было і яшчэ засталося. Я знайшоў за барам. Поўную скрыню.
— За барам ты толькі спірт мог знайсці. Я ж вас папярэджваў, што кантрабанда. А ну дай паспрабаваць…
— Паддай, — сказаў, п’яна акаляваючы, Вадзім.
— Куды? — спытаў Алег.
— У печ! — ужо злуючыся і раздражняючыся, загадаў Пекка. І, як выявілася праз імгненне, з ягонага боку гэ та было няправільна: нельга фінам злавацца на славян, таму што славяне тады разумеюць іх жарты не так, як трэба, а пасвойму.
Читать дальше