Калі Пекка патрапіў, як рыбіна ў сетку, у іх перша майскія абдымкі, Вадзім Альбертавіч, глянуўшы на яго, падумаў, што фіны альбо наогул ніколі і ні з якой на годы не пераапранаюцца, альбо, калі пераапранаюцца, дык зноў у тое ж самае. Пекка быў у тым жа, ці ў гэткім жа, як і ўчора, касцюме, у той жа майцы — і на май цы красаваўся той жа, ці такі ж самы Карл Маркс на грудзях! Гледзячы на апранутага ва ўсё тое ж самае Пекку і жывогаздаровага правадыра сусветнага пралетары яту, можна было нават западозрыць, што анічога ўчора і не сталася, што і лазня цэлая, і Карл Маркс не згарэў!.. Але ж усё было і ўсё да д’ябла спалілася — і пасля ўсяго гэтага Пекка яшчэ запрашае іх у рэстаран, каб пахмяліць!
І што за людзі гэтыя фіны?.. Чухонцы нейкія…
— Дзякуй, Пекка, што ты ўчора ўратаваў мяне, — стара ючыся неяк і размову на больш высокі чалавечы ўзровень вынесці, і сапраўды яшчэ раз падзяку выказаць, прамовіў Вадзім Альбертавіч.
— Не ведаў, што тварыў, — адказаў Пекка.
Ну, і пра што, і як далей размаўляць з такім чалавекам?..
Прайшоўшы па скверыку паўз бронзавай скульпту ры (ну, дасталі!), пары голых, у бойцы, мужыкоў і на блізіўшыся да веранды рэстарана «Юттутупа», яны ўбачылі двух мужыкоў не зусім голых і яшчэ не ў бой цы, але разагрэтых і да бойкі падрыхтаваных. Адзін з іх, спусціўшы порткі па калені, адбягаў, віхляючы вя лым азадкам, ад рэстарана да заліва, ціхай вады якога фінам было мала, і яны ўмайстравалі ў ім яшчэ і бурлівы фантан, а другі нібыта збіраўся голазадага нягодніка і бессаромніка дагнаць — і лёгка дагнаў бы, калі б ведаў, што з ім пасля рабіць. Але як толькі ён спыняў пагоню і паварочваў назад да рэстарана, голазады, не падымаючы порткаў, перабіраў услед за ім спутанымі нагамі, гразіў кулаком і штосьці крычаў яму ў спіну… Пекка пераклаў, што гэта п’яны (чаго можна было і не перакладаць), і што ён гразіць, калі швейцар не ўпусціць яго ў рэста ран, накласці на верандзе гэтага камуністычнага гнязда кучу да самага балкона. З безвыходным адчаем на тва ры швейцар паварочваўся, каб зноў голазадага нібыта даганяць і забіваць — і ўсё паўтаралася спачатку…
— З гэтага балкона, — паказаў Пекка на балкон над верандай рэстарана «Юттутупа», — выступаў у верасні семнаццатага года…
—Ленін! — дурнавата паспрабаваў угадаць, думаючы, што дакладна ўгадае, Алег Мікалаевіч.
— Сталін. Не ўсім вядомы, канечне, вялікі таварыш Сталін, а тады яшчэ ўсяго толькі маленькі грузін Іосіф Джугашвілі. Але і Ленін сюды заходзіў, хоць з балкона выступаў у іншым месцы. Любілі яны з балконаў высту паць. Раней гэта была ўласнасць партыі, а зараз проста рэстаран. Але і цяпер кампаніі ў ім, асабліва па такіх днях, збіраюцца ранейшыя, тут вас не пакрыўдзяць. Можаце прысесці за стол Куусінена, можаце за стол Ульянава Леніна, але пачнем з майго.
— Пекка, — з просьбаю ў голасе сказаў Вадзім Альбер тавіч, — нам сёння абавязкова трэба паехаць. Хоць бы ўвечары.
— Я вас і зранку не затрымліваў, — нагадаў Пекка. — Тар’я Халанэн тут? — спытаў ён швейцара, які падымаўся на веранду з такім выглядам, нібы прыняў па голазадым канчатковае рашэнне — і йшоў узяць пісталет.
— Каго за імі ўбачыш? — кіўнуў швейцар на ўпартага голазадага, які зусім спусціў порткі і чамусьці ўважліва прыглядваўся да Вадзіма Альбертавіча. — Але Тар’і няма. Я забыўся ўжо, калі яна сюды заходзіла.
— Кажы паруску, Хуга, — паздароўкаўся з ім за руку Пекка. — Гэта новыя мае сябры, яны пафінску не раз умеюць.
— А хто пафінску разумее? — паруску спытаў Хуга. — Гэты пафінску разумее? — паказаў ён цераз плячо на гола задага. — Скажы, ну што мне з ім рабіць? Паліцыі здаць?
— Ды хай сабе пакакае, калі хочацца, — прапанаваў Пекка. — Свята ўсё ж… Але ў заклад магу пайсці, што ў яго не выйдзе. Пасікаць, можа, яшчэ і пасікае, а пака каць — не. Каб прылюдна пакакаць, трэба мець адпавед ныя здольнасці. Ты вось здольны прылюдна выступіць з балкона? Ну, скажам, заклікаць усіх да роўнасці?.. Каб сікалі ўсе аднолькавы час і аднолькавым струменем не залежна ад колькасці выпітага піва?
— Ну, ты і параўнаў… — нават разгубіўся Хуга. — Што выступаць, а што сікаць ці какаць!
— А гэта адно і тое ж, — сказаў Пекка. — Фракцыі розныя, а сутнасць — адна.
Хуга не спадабалася нічога з таго, што сказаў шалёны Пекка, і ён не стаў болей ні яго, ні ягоных новых сяброў затрымліваць. З голазадым яму хоць і абрыдла, але гола зады не ўскладняў… «Зараз здасць паліцыі», — падумаў Вадзім Альбертавіч і памыліўся.
Читать дальше